Міжнародны дзень піва

Міжнародны дзень піва (па-ангельску: International Beer Day) — штогадовае неафіцыйнае сьвята, якое адбываецца ў першую пятніцу жніўня. Заснавальнік — уладар бару Джэсы Аўшаломаў (анг. Jesse Avshalomov)[1], які абраў пачатак жніўня ў сувязі зь летнім надвор’ем ды аддаленасьцю ад іншых піўных сьвятаў[2].
Першы дзень піва адбыўся ў 2007 годзе ў месьце Санта-Крузе(en), Каліфорнія, ЗША[3]. Да 2011 году ён ператварыўся зь местачковага фэстывалю ў міжнароднае сьвята, якое адзначаецца ў 138 местах 23 краінаў[4], да 2012 году сьвята адзначалася ўжо ў 207 местах 50 краінаў на 5 кантынэнтах[5].
Дэкляраваныя мэты:
- Зьбірацца зь сябрамі й атрымліваць асалоду ад густу піва.
- Віншаваць тых, хто адказны за выраб і падачу піва.
- Аб’ядноўваць сьвет пад сьцягам піва, адзначаючы гэты дзень усімі нацыямі ў адзін дзень[6].
У дзень сьвята ягоныя ўдзельнікі частуюць адзін аднаго півам, а таксама, у сувязі зь «міжнароднасьцю» дня, частуюцца півам, звараным па рэцэптах чужых культураў[1]. Акрамя таго, неад’емнаю часткаю гэтага фэстывалю часьцяком зьяўляюцца дэгустацыя новых або рэдкіх гатункаў піва, «шчасьлівая гадзіна(en)» на працягу ўсяго вечара[7], розныя віктарыны й гульні, асабліва піва-понг(ru)[8].
У 2013 годзе Міжнародны дзень піва адзначаўся, акрамя ЗША, у Армэніі, Аўстраліі, Аўстрыі, Бэльгіі, Бразыліі, Казахстане, Канадзе, Калюмбіі, Коста-Рыцы, Сальвадоры, Вялікабрытаніі, Францыі, Грэцыі, Гандурасе, Ганконгу, Вугоршчыне, Індыі, Ірляндыі, Ізраілі, Італіі, Японіі, Латвіі, Лібане, Летуве, Паўночнай Македоніі, Маляйзіі, Мэксыцы, Новай Зэляндыі, Нікарагуа, Нарвэгіі, Пэру, Польшчы, Партугаліі, Пуэрта-Рыка, Румыніі, Сынгапуры, Славаччыне, Славеніі, ПАР, Гішпаніі, Шры-Лянцы, Швэцыі, Тайляньдзе, Турэччыне, Уганьдзе, ААЭ, Уругваі, Вэнэсуэле, Украіне й Расеі, на Філіпінах і Вануату[5].
З моманту першага сьвята ў 2007 годзе па 2012 год дата дня піва была фіксаванаю — 5 жніўня, але пасьля гэтага яна стала «плывучаю» — першая пятніца жніўня[9].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б https://web.archive.org/web/20141103210514/http://www.nashuatelegraph.com/news/815477-196/daily-twip---international-beer-day.html
- ^ https://web.archive.org/web/20110831003306/http://www.internationalbeerday.com/press-kit/
- ^ http://www.myfoxla.com/story/18395688/today-is-international-beer-day
- ^ https://www.independent.co.uk/life-style/food-and-drink/celebrate-the-golden-suds-on-international-beer-day-friday-2331905.html
- ^ а б https://web.archive.org/web/20121027183513/http://www.internationalbeerday.com/2012/08/353-celebrations-207-cities-50-countries/
- ^ http://content.usatoday.com/communities/popcandy/post/2010/08/start-celebrating-its-international-beer-day/1#.UzwMIcEsdu0
- ^ https://web.archive.org/web/20190802112739/https://onmilwaukee.com/myOMC/events/8962
- ^ http://kogdaprazdnik.ru/blog/kak_prazdnovat_den_piva/2013-05-01-90
- ^ https://www.facebook.com/internationalbeerday/posts/10151554502158803