Міжнародная фэдэрацыя лыжнага спорту і сноўбордынгу
| Міжнародная фэдэрацыя лыжнага спорту і сноўбордынгу | |
| Від спорту | клясычнае катаньне на лыжах, гарналыжны спорт, хуткасныя лыжы, фрыстайл, сноўбордынг, grass skiing, Telemark skiing, roller skiing, лыжны спорт |
|---|---|
| Заснаваная | 2 лютага 1924 |
| http://www.fis-ski.com | |
Міжнаро́дная фэдэра́цыя лы́жнага спо́рту і сноўбо́рдынгу (франц. Fédération Internationale de Ski et de Snowboard), раней вядомая як Міжнародная фэдэрацыя лыжнага спорту і скарочана ФІС (франц. FIS) — сусьветны кіроўны орган па лыжным спорце і сноўбордынгу. У назву арганізацыі было дададзенае слова сноўбордынг у 2022 годзе[1][2][3][4].
Арганізацыя была зафундаваная 2 лютага 1924 году ў францускім Шамані ў час першых зімовых Алімпійскіх гульняў. ФІС адказвае за алімпійскія лыжныя дысцыпліны, а менавіта за гарналыжны спорт, лыжныя гонкі, скачкі на лыжах з трампліну, лыжнае дваяборства, фрыстайл і сноўбордынг. Структура таксама адказная за складаньне міжнародных правілаў спаборніцтваў. Арганізацыя мае ў сваім складзе 132 нацыянальныя лыжныя асацыяцыі, а сядзіба сёньня месьціцца швайцарскім у Обэргофэне-ам-Тунэрзээ[1].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 History of FIS. FIS-ski.com (17.09.2018). Архіўная копія ад 17.07.2019 г.
- ↑ Decisions of the 53rd International Ski Congress. FIS-ski.com (26.05.2022). Архіўная копія ад 27.06.2022 г.
- ↑ Behind the decision: It's all in a name. FIS-ski.com (01.06.2022). Архіўная копія ад 06.01.2023 г.
- ↑ Roepke, Michele. FIS gets a new name, hint: snowboard starts with "S" too // Park City News, 08.06.2022 г. Архіўная копія ад 29.09.2022 г.