Перайсьці да зьместу

Міжземнаморскі ўнівэрсытэт (Чарнагорыя)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Міжземнаморскі ўнівэрсытэт
Univerzitet Mediterran
Выява лягатыпу
Лягатып
Заснаваны 30 траўня 2006
Месцазнаходжаньне
Краіна
Знаходзіцца ў складзе Balkan Universities Network[d][1]
Вэб-сайт unimediteran.net (анг.)

Міжземнаморскі ўнівэрсытэт (па-сэрбску: Univerzitet Mediteran) — чарнагорская прыватная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам унівэрсытэту і зь сядзібай у горадзе Падгорыцы.

Агульная характарыстыка

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Міжземнаморскі ўнівэрсытэт зьяўляецца першым прыватным унівэрсытэтам у Чарнагорыі. Ён быў заснаваны 30 траўня 2006 году. Сядзіба ўнівэрсытэту знаходзіцца ў Падгорыцы. З моманту свайго заснаваньня Міжземнаморскі ўнівэрсытэт функцыянуе як адзіная юрыдычная асоба ў адпаведнасьці з Балёнскай дэклярацыяй. Якасьць навучальных праграм на ўсіх факультэтах унівэрсытэту ў 2008 годзе правераная экспэртнай камісіяй Рады па вышэйшай адукацыі Чарнагорыі. Унівэрсытэт быў паўторна акрэдытаваны на наступныя пяць гадоў, што зьяўляецца паказчыкам высокай якасьці працы.

  • Факультэт турызму
  • Факультэт эканомікі і бізнэсу
  • Факультэт інфармацыйных тэхналёгіяў
  • Факультэт выяўленчых мастацтваў
  • Факультэт замежных моваў
  • Юрыдычны факультэт
  • Інжынэрны факультэт

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Міжземнаморскі ўнівэрсытэт (Чарнагорыя)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў