Мігель Сэрвантэс

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Мігель дэ Сэрвантэс»)
Мігель Сэрвантэс
James Augustine Aloysius Joyce
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся каля 29 верасьня 1547[1][2][3]
Алькаля-дэ-Энарэс, Гішпанія
Памёр 22 красавіка 1616(1616-04-22)[1][2][4][…] (68 гадоў)
Мадрыд, Гішпанія
Пахаваны
Бацькі Радрыга дэ Сэрвантэс[d]
Леанора дэ Сэрвантэс[d]
Сужэнец Каталіна дэ Салясар і Палясіёс[d]
Дзеці Ізабэла дэ Саавэдра[d]
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці раманіст, пісьменьнік, паэт, драматург
Кірунак адраджэньне, маньерызм
Жанр раман, навэла, трагедыя, інтэрмэдыя
Мова раньненавачасная гішпанская мова[d]
Значныя творы «Хітрамудры ідальга Дон Кіхот Ляманчаскі»
Подпіс Выява аўтографу

Міґе́ль дэ Сэрва́нтэс-і-Савэ́дра (па-гішпанску: Miguel de Cervantes y Saavedra; 29 верасьня 1547, Алькаля-дэ-Энарэс, Гішпанія — 23 красавіка 1616, Мадрыд, Гішпанія) — найвыбітнейшы гішпанскі пісьменьнік, раманіст, драматург і паэт. Вядомы найперш дзякуючы свайму твору «Хітрамудры ідальга Дон Кіхот Ляманчаскі», які лічыцца першым сучасным эўрапейскім раманам[6], зьяўляецца клясыкай заходняй літаратуры й лічыцца адным з найлепшых твораў сусьветнай мастацкай літаратуры[7].

Навучаньне атрымаў у Вальядалідзе, потым у 1569 годзе Сэрвантэс пераехаў у Рым, дзе ён працаваў памочнікам Джуліё Аквавіва, заможнага сьвятара, які затым стаў кардыналам на наступны год. Да таго часу, Сэрвантэс залічаны жаўнерам у гішпанскі пяхотны полк, дзе служыў да 1575 году пакуль не трапіў у палон да альжырскіх карсараў. Пасьля пяці гадоў рабства ён быў выпушчаны за выкуп, які выплацілі ягоныя бацькі й каталіцкі манаскі ордэн трынітарцы, пасьля чаго вярнуўся да сваёй сям’і ў Мадрыд.

У 1585 годзе Сэрвантэс апублікаваў свой пастаральны раман «Галятэя». Ён працаваў агентам па закупках для гішпанскага флёту, а пазьней падатковым паборцам на ўрадавай пасадзе. У 1597 годзе праз праблемы з уласным рахункам быў пасаджаны за краты сэвільскае турмы. У 1605 годзе Сэрвантэс апынуўся ў Вальядалідзе, калі вялікі посьпех займела першай часткі ягонага твору «Дон Кіхот», выдадзенай у Мадрыдзе. Гэты твор вярнуў яго да літаратурнага сьвету. У 1607 годзе ён пасяліўся ў Мадрыдзе, дзе жыў і працаваў да самай сьмерці. За апошнія дзевяць гадоў жыцьця Сэрвантэс умацаваў сваю рэпутацыю пісьменьніка, апублікаваўшы ў 1613 годзе творы «Павучальныя навэлы» і «Падарожжа да Парнасу» ў 1614 годзе, а таксама другую частку «Дона Кіхота» ў 1615 годзе. Апошняя ягоная праца «Пэрсылес і Сыгізмунда» была выдадзена пасьмяротна ў 1617 годзе.

Беларускія пераклады[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На беларускую мову асобныя вершы М. дэ Сэрвантэса пераклалі Аляксей Зарыцкі, Рыгор Барадулін, Міхась Пазьнякоў.

  • Дон-Кіхот: Пер. з рус. Л. Радзіміч / Сервантэс. — Мн.: Дзярж. выд-ва БССР, 1940. — 617, [1] с.;
  • У кн.: Кахаць — гэта значыць…: Старонкі з паэзіі свету. Мн., 1986;
  • Хітры гідальга Дон Кіхот Ламанчскі: Раман: [Скароч. выд.: Для сярэд. шк. узросту / Мігель дэ Сервантэс Сааведра. — Мн.: Юнацтва, 1999. — 621, [1] с. — (Школьная бібліятэка)

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]