Мёлькю

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Мёлькю
Oikea alkuasetelma - panoramio.jpg
Кеглі для гульні ў мёлькю
Вытворца(-ы) Lahden Paikka
Дата выпуску 1996
Краіна паходжаньня Фінляндыя
Жанр(ы) рухомая гульня

Мёлькю (па-фінску: Mölkky, [ˈmølkky]) — фінская гульня, створаная ў 1996 року на аснове старадаўняй карэльскай гульні кюйкя. У адрозьненьне ад апошняе, мёлюкю не патрабуе асаблівай фізычнае моцы і больш пасуе гульцам усіх узростаў. Для ўдзелу не патрабуецца адмысловага абсталяваньня, і гульня грунтуецца на спалучэньні майстэрства з удачаю.

Правілы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гульцы, кідаючы драўляную доўню (ці «мёлькю»), намагаюцца зьбіць драўляныя кеглі прыкладна аднолькавых памераў, пранумараваныя ад 1 да 12. Першапачаткова кеглі выстаўленыя шчыльнай групай у вэртыкальным становішчы за 3—4 мэтры ад кідача, у некалькі шэрагаў: кеглі з нумарамі 1/2 (1-ы шэраг); 3/10/4 (2-і шэраг); 5/11/12/6 (3-і шэраг); 7/9/8 (4-ы шэраг). За зьбіваньне аднае кеглі гулец атрымлівае столькі пунктаў, колькі напісана на ёй. За зьбіваньне 2 ці больш кегляў гулец атрымлівае столькі пунктаў, колькі кегляў зьбіў (то бок, зьбіўшы 3 кеглі, заробіць 3 пункты). Зьбітымі лічацца толькі тыя кеглі, якія ляжаць раўналежна зямлі; пахіленыя і прыхіленыя да іншых кегляў, такім чынам, ня ўлічваюцца. Пасьля кожнага кідку кеглі ставяцца вэртыкальна ў тым самым месцы, дзе яны ляжалі. Перамагае гулец, які першы набярэ акурат 50 пунктаў. Калі колькасьць набраных пунктаў перавысіць 50, гулец штрафуецца: колькасьць ягоных пунктаў становіцца роўнай 25. Калі гулец тройчы запар не патрапіць па кеглях, ён выбывае з гульні.

Спаборніцтвы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

З 1997 року ў Лахці ладзіцца чэмпіянат Фінляндыі па мёлькю. Створаны Зьвяз мёлькю Фінляндыі.

У 2017 року ў Празе (Чэхія) адбыўся чэмпіянат сьвету па мёлькю.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Мёлькюсховішча мультымэдыйных матэрыялаў