Мясцовыя выбары ў Вене 2020 году
← 2015 2025 →
| ||||
| Мясцовыя выбары ў Вене 2020 | ||||
| 11 кастрычніка 2020 | ||||
| Кандыдат | Міхаэль Людвіг | Гэрнот Блюмель | Бріджыт Хэбэйн | |
|---|---|---|---|---|
| Партыя | Сацыял-дэмакратычная партыя Аўстрыі | Аўстрыйская народная партыя | Зялёныя — Зялёная альтэрнатыва | |
| Галасоў выбаршчыкаў | 301,967 | 148,238 | 107,397 | |
| Папярэдняя колькасьць месцаў | 44 | 7 | 10 | |
| Колькасьць месцаў | 46 | 22 | 16 | |
| Розьніца (месцаў) | +2 | +15 | +6 | |
| Адсотак | 39,6% | 20,4% | 14,8% | |
Вынікі выбараў да Ляндтагу па раёнах, першае (фон), другое (закруглены прамавугольнік) и трэцяе (трыкутнік) месца. | ||||
Мясцовыя выбары ў Вене 2025 (па-нямецку: Landtags- und Gemeinderatswahl in Wien 2020) — чарговыя выбары ў Ляндтаг і рады раёнаў горада якія 11 кастрычніка 2020 году. Адбыліся паводле прапарцыйнай сыстэмы. Каб прыняць удзел ў размеркаваньні мандатаў партыя павінна была атрымаць ня менш за 5% галасоў. Перамогу на выбарах атрымала Сацыял-дэмакратычная партыя Аўстрыі на чале з Міхаэлем Людвігам, бургамістрам Вены. Партыя атрымала 46 месцаў. На другім месцы апынулася Аўстрыйская народная партыя, якая значна палепшыла свой вынік ў параўнаньні з выбарамі 2015 году і атрымала 20,4%. На трэцяе месца вышлі Зялёныя з вынікам 14,8%. Ў Ляндтаг прайшлі таксама ліберальная партыя НЭОС і правапапулісцкая Аўстрыйская партыя свабоды (АПС). АПС значна страціла падтрымку выбаршчыкаў ў выніку скандалу, вядомага як "Ібіца-гэйт" ды выхаду часткі партыйцаў ў асобную партыю "Каманда Штрахэ", якая не атрымала 3,27% і не атрымала месцаў ў Ляндтагу. Па выніках выбараў кааліцыю ў Ляндтагу сфармавалі Сацыял-дэмакраты і НЭОС.
Удзельнікі выбараў
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вынікі выбараў
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]