Мядзельскі замак

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Каардынаты: 54°52′16.45″ пн. ш. 26°54′54.66″ у. д. / 54.8712361° пн. ш. 26.9151833° у. д. / 54.8712361; 26.9151833

Замак на востраве возера Мястра
Выява Мядзельскага замку са старажытнай мапы

Мядзельскі замак — помнік абарончай архітэктуры, у якім увасобілася імкненьне прыстасаваць замак для абароны ад вагняпальнай зброі. У выніку ён атрымаў ажно дзьве лініі абароны з бастэямі і бастыёнамі. Замак існаваў у 15 — пачатку 18 стагодзьдзя і разьмяшчаўся на востраве Замак возера Мястра, займаў пляцоўку гарадзішча.

Рэшткі замку знаходзяцца каля заходняй ускраіны гораду Мядзел на сучасным паўвостраве Замак, пры ўпадзеньні ў возера Мястра рачулкі Дробня, якая злучае яго з возерам Баторына.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 2-я пал. 16 — пачатак 17 стагодзьдзя — будаўніцтва на востраве Мястра мураванага каралеўскага замка.
  • 2-я пал. 16 стагодзьдзя — узьвядзеньне мураванага палацу на тэрыторыі замку.
  • 17 стагодзьдзе — замак абведзены бастыённымі умацаваньнямі.
  • 1700—1721 — разбураны пад час Паўночнай вайны.

Архітэктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мядзельскі замак быў збудаваны на тэрыторыі старажытнага гарадзішча. У комплексе ўмацаваньняў сярод мураваных вежаў і сьценаў меў масіўную вежу-данжон дыямэтрам да 17,5 мэтру. У першай палове XVI ст. да вежы быў прыбудаваны мураваны палац, які відавочна і пераняў ад яе функцыі жытла. Асноўны упор пры абаронезамку рабіўся на пяць паўкруглых мураваных бастэй. У далейшым замак быў умацаваны дадаткова валам з бастыёнамі.

Замак зьяўляецца прыкладам спалучэньня асаблівасьцяў заходнеэўрапейскай фартыфікацыі зь мясцовымі элемэнтамі абароны. Замак зьяўляўся надзейным сховішчам для жыхароў Мядзела і прылеглых паселішчаў падчас ваеннай небясьпекі.

Муры[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пляцоўка замка была ўмацаваная мурам з валуноў на вапнавай рошчыне, што зьяўлялася традыцыйным для сярэднявечнай Беларусі. У аснове ніжняй часткі падмурку знаходзілася гліна, а самы ніжны шэраг валуноў ляжаў на дубовых плахах.

Таўшчыня замкавых муроў з бакоў, прыкрытых возерам складала 1,5—1,7 м. З усходняга боку, які зьяўляўся неабароненым, таўшчыня сьценяў дасягала 2 м. Па пэрымэтры ўсёй пляцоўкі разьмяшчаліся 5 паўкруглых мураваных бастэй, таўшчыня сьценаў якіх складала 2,5 м. У бастэях мусілі разьмяшчацца гарматы для магчымасьці стральбы ўздоўж сьценаў. Бастэі Мядзельскага замку лічацца самымі раньнімі на тэрыторыі Беларусі і папярэднічаюць бастыёнам.

Замкавая вежа[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У склад замку ўваходзілі мураваныя вежа і палац. Вежа мела форму кола і яе зьнешні дыямэтар складаў 17,5 м, а ўнутраны — 10 м. Таўшчыня сьценаў была роўная каля 3,5 мэтраў. Падмурак вежы быў паглыблены ў зямлю на глыбіню 3,5 мэтры і выконваў ролю цокальнага паверху. Падмурак быў складзены з шэрагаў валуноў і цэглы буйнога памеру, якія мацаваліся вапнавым растворам.

Паводле малюнку з мапы Вялікага княства Літоўскага 1613 году Т. Макоўскага, вежа мела некалькі ярусаў. Найболь імаверна, што іхная колькасьць складала 5. Мяркуецца, што вышыня вежы дасягала 30 м, а па памерах яна была блізкая да Камянецкай вежы. Паводле Т. Макоўскага, у Мядзельскім замку былі 3 вежы.

Палац[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Палац Мядзельскага замку быў пабудаваны ў першай палове 16 стагодзьдзя і быў дабудаваны да заходняга боку замкавай вежы. У пляне палац меў прамавугольную форму. Сьцены палацу мелі таўшчыню каля 2 м, шырыню — каля 10 м. У палацы таксама знаходзіліся сутарэньні глыбінёй у 3 м, якія былі перакрытыя скляпеньнем.

На сёньняшні дзень даўжыня палацу дакладна ня вызачаная. Але вядома, што на замкавым дзядзінцы разьмяшчаліся гаспадарчыя пабудовы, а таксама жылыя дамы служак. Адметна, што ў дамы мелі кафляныя печы.

Бастыённыя ўмацаваньні замку[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вядома, што ў 17 стагодзьдзі замак быў дастаткова ўмацаваны ніжнім поясам абароны, які складаў земляны вал з бастыёнамі і ровам. Роў запаўняўся вадой з возера. Умацаваньні адсутнічалі толькі з усходняга боку, дзе да замку блізка падступала вада возера. Сувязь зь бегарам ажыцьцяўлялася праз драўляны мост, даўжыня якога складала 400 м. Паводле легенды, замак быў злучаны з Старым Мядзелам тунэлем, пракапаным пад дном возера Мястра.

Арсэнал замку[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паводле гістарычных крыніцаў, у 1564 годзе ў арсэнале Мядзельскага замку знаходзіліся 2 сярэднія фальканэты і 2 серпянціны. Апроч гэтага ў арсэнале таксама прысутнічага ручная агнястрэльная зброя.

Археалягічныя дасьледаваньні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Падчас археалягічных дасьледаваньняў у сутарэньнях замку была знойдзеная кераміка 1517 стагодзьдзяў. Таксама была выяўленая прывазная белагліняная паліхромная кафля з разнастайнымі малюнкамі. Сярод іншых скарбаў — грош 1535 году, трохшыповыя салдацкія падковы пад абцасы, фрагмэнт жалезнай завесы ад аканіцы, цьвікі, шылы, дзьвярныя кручкі і іншыя рэчы. На поўдзень ад вежы Мядзельскага замку былі знойдзеныя матэрыялы часоў Кіеўскай Русі 1113 стагодзьдзяў. Сярод іх — ганчарная кераміка, нажы, косткі дізкай і свойскай жывёлы і іншыя. Таксамы былі выяўленыя рэчы пэрыяду Вялікага княства Літоўскага 1417 стагодзьдзяў, сярод якіх — кераміка, у тым ліку белагліняная, паліваная і паліхромная кафля з расьліннымі, геамэтрычнымі і сюжэтнымі малюнкамі, а таксама жалезныя вырабы, манэты 1617 стагодзьдзяў і іншыя.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Histvalue sign export.svg Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  613В000415

Commons-logo.svg Мядзельскі замаксховішча мультымэдыйных матэрыялаў