Мэт Ўэстан
| Мэт Ўэстан | |
| Пэрсанальная інфармацыя | |
|---|---|
| Нарадзіўся | 2 сакавіка 1997[1] (28 гадоў) |
| Грамадзянства | |
| Прафэсійная інфармацыя | |
| Спэцыялізацыя | скелетаніст |
Мэт Ўэ́стан (па-ангельску: Matt Weston; нар. 2 красавіка 1997 году) — брытанскі скелетаніст. Чэмпіён сьвету і Эўропы, а таксама шматразовы пераможца Кубка сьвету агульнага заліку. У юнацтве займаўся тэквандо і рэгбі.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Талент спартоўца быў выяўлены даволі позна ў сьнежні 2017 году. Пасьля трэнаваўся ў складзе марской пяхоты Вялікабрытаніі, каб праверыць свае фізычныя і разумовыя здольнасьці. У 2019 годзе пачаў браць удзел у спаборніцтвах, а ў 2020 годзе ўпершыню ўзяў удзел у чэмпіянаце сьвету. У сьнежні таго ж году Ўэстан выйграў свой першы мэдаль Кубка сьвету, узяўшы срэбны мэдаль у Інсбруку. Гэта быў толькі пяты старт спартоўца на этапах Кубка сьвету. У лістападзе 2021 году Ўэстан упершыню перамог на этапе Кубка сьвету. Сапраўдны прарыў учыніў з пачатку 2023 году, калі спартовец некалькі разоў запар браў як залатыя мэдалі чэмпіянатаў сьвету, гэтак і перамагаў у Кубку сьвету ў агульным заліку. Ён стаў трэцім брытанцам пасьля Крыстана Бромлі і Алекс Кумбэр, які перамагаў у некалькіх Кубках сьвету ў агульным заліку[2].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ IBSF database (анг.)
- ↑ GB's Weston defends men’s World Cup skeleton title. BBC Sport (08.02.2025). Архіўная копія ад 07.04.2025 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Бачына на Міжнароднай фэдэрацыі бобслэя і скелетону.