Перайсьці да зьместу

Мэры Анцін

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Мэры Анцін
па-ангельску: Mary Antin
Асабістыя зьвесткі
Нарадзілася 13 чэрвеня 1881(1881-06-13)[1][2][3]
Памерла 15 траўня 1949(1949-05-15)[1][2] (67 гадоў)
Сужэнец Amadeus William Grabau[d]
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьніца, паэтка, публіцыстка
Гады творчасьці 1911—1949
Мова ангельская
Дэбют 1911
Значныя творы
  • From P(o)lotzk to Boston: An Immigrant’s Story (1899)
  • The Promised Land (1912)

Мэры Анцін, часам Энцін (па-ангельску: Mary Antin, 13 чэрвеня 1881, Полацак, Віцебская губэрня, Расейская імпэрыя — 15 траўня 1949, Сафэрн, Нью-Ёрк, ЗША) — амэрыканская пісьменьніца, паэтка, публіцыстка, актывістка за правы мігрантаў, фэміністка жыдоўскага паходжаньня зь Беларусі[4].

Нарадзілася ў 1881 годзе ў Полацку ў жыдоўскай сям’і Ізраіля і Эсьфіры Энціных.

Эмігравала ў ЗША разам зь сям’ёй у 1894 годзе. Наведвала лацінскую школу для дзяўчынак, цяпер Бостанская лацінская акадэмія.

Выйшла замуж за Амадэя Ўільяма Грабаў у 1901 годзе і пераехала ў Нью-Ёрк[4]. Навучалася ў пэдагагічным каледжы Калюмбійскага ўнівэрсытэту і ў каледжы Барнарда.

Мары стала папулярнай пасьля выданьня сваёй аўтабіяграфіі «З Полацку ў Бостан» (From Plotzk To Boston), у якой апісвае засваеньне амэрыканскай культуры, а таксама жыцьцё габрэяў у царскай Расеі[5]. Выдавец зрабіў памылку ў назьве кнігі: замест Полацак падаў Плоцк, што ў Польшчы. З такой памылкай кніга зьведала некалькі перавыданьняў.

Чытала лекцыі пра свой эмігранцкі досьвед[6].

Памерла ад раку 15 траўня 1949 году ў ЗША.

У 2024 годзе выйшла біяграфічная кніга «Z Połocka do amerykańskiej Ziemi Obiecanej» пра пісьменьніцу з Полацку, напісаная польскай аўтаркай, прафэсаркай-амэрыканісткай Люцыянай Александровіч-Пэндых[7].

У Марыі рана праявіліся здольнасьці да літаратуры: у 1896 г. газэта «Boston Herald» надрукавала першы верш жыдоўскай дзяўчыны-эмігранткі. Першая кніжка палачанкі выйшла ў 1899 г., называлася яна «З Полацку ў Бостан» - спачатку кніга была напісана па-габрэйску, а затым ужо перакладзеная на ангельскую[8].

У 1912-м Мэры Анцін выдала другую сваю кнігу «Зямля абяцаная», шэдэўр амэрыканскай літаратуры, які вывучаецца ў школе. Кніга аўтабіяграфічная, у ёй пісьменьніца апісвае сваё полацкае маленства, пераезд у Амэрыку і першыя гады жыцьця ў Бостане. Кніга праілюстраваная фатаздымкамі: полацкія вуліцы, кірмаш, крамы, зімовая Дзьвіна, бабулін дом, заняткі ў хедэры і нават здымак полацкага далакопа. Па-беларуску невялікі ўрывак кнігі друкаваўся ў ARCHE № 3 (32) - 2004 у перакладзе Паўліны Вішнеўскай[9].

  • From Plotzk To Boston, Kessinger Publishing, LLC, 1889; 2010 (ISBN 1163930180 et 978-1163930182);
  • The Promised Land 1912, Penguin Classics; 1997 (ISBN 0140189858 et 978-0140189858);
  • They Who Knock at Our Gates: A Complete Gospel of Immigration, Cornell University Library, 1914; 2009 (ISBN 1112423109);
  • Selected Letters of Mary Antin, Syracuse University Press, 2000.
  1. 1 2 Mary Antin // Encyclopædia Britannica (анг.)
  2. 1 2 Mary Antin // FemBio database (ням.)
  3. Library of the World's Best Literature / пад рэд. Ч. Д. Ўорнэр — 1897.
  4. 1 2 Nadell, Pamela S. Mary Antin (анг.) The Shalvi/Hyman Encyclopedia of Jewish Women. Jewish Women’s Archive.
  5.  Koppelman, Susan. Mary Antin // Dictionary of Literary Biography Yearbook, 1984 (анг.). — Farmington Hills : Cengage Gale, 1985.
  6. Monica Rüthers. (27 чэрвеня 2017) Between Threat and Hope. Migration to the New World. Mary Antin’s Account (анг.). Key Documents of German-Jewish History.
  7.  Aleksandrowicz-Pędich, Lucyna. Z Połocka do amerykańskiej Ziemi Obiecanej (пол.). — Warszawa: Wydawnictwo Naukowe PWN, 2024. — 190 с. — ISBN 978-83-01-23793-6
  8. Мэры Энцін, Зямля абяцаная, Раздзел 1. У рысе аселасці, Arche, № 3 (32) - 2004, https://xn--d1ag.xn--e1a4c/pub/arche/html/2004-3/encin304.htm
  9. Мэры Энцін, Зямля абяцаная, Раздзел 1. У рысе аселасці, Arche, № 3 (32) - 2004, https://xn--d1ag.xn--e1a4c/pub/arche/html/2004-3/encin304.htm