Перайсьці да зьместу

Мэдэін

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Мэдэін
па-гішпанску: Medellín
Населены пункт
Сьцяг Герб
Краіна
Дата заснаваньня 22 лістапада 1675[2]
Кіраўніцтва і ўлада
mayor of Medellín[d] Фэдэрыка Гут’ерэс[d][2]
Выканаўчая ўлада office of the mayor of Medellín[d]
Заканадаўчы орган city council of Medellín[d]
Геаграфія
Плошча
  • 380,74 км²
Вышыня НУМ 1405 м
Часавы пас UTC-5
Насельніцтва
Колькасьць
Афіцыйная мова гішпанская мова
Этнахаронімы medellinense[4], Medellinean і Medellinense
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 4
Паштовы індэкс 050001
Сайт medellin.gov.co
Мэдэін на мапе Калюмбіі
Мэдэін
Мэдэін
Мэдэін

Мэдэі́н (гішп. Medellín) — другі паводле велічыні горад Калюмбіі пасьля Багаты і сталіца дэпартамэнту Антыёкія.

Месьціцца ў даліне Абура, то бок цэнтральным рэгіёне Андаў, на паўночным захадзе Паўднёвай Амэрыкі. Згодна са зьвесткамі 2018 году насельніцтва гораду складала 2 427 129 чалавек[5]. Агулам аглямэрацыя мае насельніцтва больш за 4 мільёны чалавек.

На запыт Гаспар дэ Родас яму ў 1574 годзе вылучыліся надзел у 10 км² дзеля разьвядзеньня статкаў і ранча ў даліне. Пасьля зьяўленьня ў даліне Гаспара дэ Родаса, насельніцтва ў мясцовасьці пачало расьці. Згодна з царкоўнымі запісамі, паміж 1646 і 1650 гадамі пабраліся шлюбам шэсьць пар, а паміж 1671 і 1675 гадамі іх ужо было 41[6]. На паўночны ўсход ад Антыёкіі былі распрацаваныя залатыя капальні, а побач разьвівалася сельская гаспадарка. Да стварэньня места жыхары былі раскіданыя па ўсёй даліне.

Заможны раён Эль-Пабляда, які месьціцца на поўдні гораду.

Пасьля каралеўскага ўказа пасяленцы абралі месца Ана сэрцам будучага гораду. Дамы найбольш важных людзей былі двухпавярховымі. У 1682 годзе гандляры і замежнікі пачалі будаўніцтва Царквы Вэракрус, які быў асьвячоны біскупам Папаяну ў 1712 годзе[6]. У 1675 годзе быў зладжаны першы перапіс насельніцтва ў каляніяльныя часы, у час якога было налічана 3 тысячы чалавек. У 1808 годзе, за два гады да таго, як Калюмбія атрымала незалежнасьць, у горадзе жыло 15 347[6]. У 1803 годзе на Цэнтральным пляцы, дзе сёньня месьціцца парк Бэрыё, быў заснаваны Каралеўскі каледж францысканцаў з катэдрамі граматыкі, філязофіі і тэалёгіі[7]. Неўзабаве пасьля гэтага каледж пераехаў у новы будынак на невялікім пляцы Сан-Ігнасьё. У 1821 годзе ён быў перайменаваны ў каледж Антыёкіі, які ў 1901 годзе стаў унівэрсытэтам Антыёкіі.

У першай палове ХХ стагодзьдзя насельніцтва Мэдэіну павялічылася ў шэсьць разоў. Тысячадзённая вайна 1899—1902 гадоў спыніла прамысловае разьвіцьцё гораду, але грамадзянская вайна не закранула рэгіён беспасярэдне. У выніку рэформаў, ініцыянаваных прэзыдэнтам Рафаэлем Рэесам пасьля канфлікту, горад атрымаў прамысловае разьвіцьцё[6]. У выніку была створаная гандлёвая палата, якая распрацавала рэгіянальны транспартны праект, які злучыў Мэдэін зь іншымі калюмбійскімі рэгіёнамі і іншымі краінамі. Здабыча вугалю за некалькі кілямэтраў на поўдзень ад даліны Абуры, а таксама будаўніцтва гідраэлектрастанцыяў забясьпечылі новыя галіны прамысловасьці энэргіяй, што дазволіла стварыць мноства меншых галінай прамысловасьцяў. Антыякійская чыгунка, пабудаваная ў 1875 годзе, пераадолела складаную геаграфію аднаго з самых горных рэгіёнаў Паўднёвай Амэрыкі, у прыватнасьці, дзякуючы тунэлю Ля-К’ебра, які злучыў прамысловы цэнтар з ракой Магдалена, то бок найбуйнейшай суднаходнай ракой у Калюмбіі. У 1932 годзе ў Мэдэіне таксама быў пабудаваны першы аэрапорт[6].

  1. ^ archINFORM (ням.) — 1994.
  2. ^ а б в https://www.medellin.gov.co/irj/portal/medellinIngles
  3. ^ а б http://www.dane.gov.co/files/investigaciones/poblacion/proyepobla06_20/Municipal_area_1985-2020.xls
  4. ^ https://www.medellin.gov.co/ (гішп.)
  5. ^ «Perfil Demográfico 2016—2020». Medellin.
  6. ^ а б в г д Restrepo Uribe, Jorge (1981). «Medellín, su Origen, Progreso y Desarrollo, Servigráficas». Medellín. — ISBN 84-300-3286-X
  7. ^ «Suramericana de Seguros». History of Antioquia, Ed. Presencia Ltda, Medellín. — 1988.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]