Мурава (Берасьцейская вобласьць)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Мурава
трансьліт. Murava
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Берасьцейская
Раён: Пружанскі
Сельсавет: Сухопальскі
Вышыня: 172 м н. у. м.
Насельніцтва: 554 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1632
Паштовы індэкс: 225160[1]
СААТА: 1256865061
Нумарны знак: 1
Геаграфічныя каардынаты: 52°38′27.676″ пн. ш. 24°13′32.102″ у. д. / 52.64102111° пн. ш. 24.22558389° у. д. / 52.64102111; 24.22558389Каардынаты: 52°38′27.676″ пн. ш. 24°13′32.102″ у. д. / 52.64102111° пн. ш. 24.22558389° у. д. / 52.64102111; 24.22558389
Мурава на мапе Беларусі ±
Мурава
Мурава
Мурава
Мурава
Мурава
Мурава

Мура́ва[2] — вёска ў Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці. Уваходзіць у склад Сухопальскага сельсавету. Знаходзіцца за 25 км на паўночны захад ад Пружанаў, 42 км ад чыгуначнай станцыі Аранчыцы на лініі Баранавічы — Берасьце.

Мінуўшчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

За расейскім часам — у Сухопальскай воласьці Пружанскага павету Гарадзенскай губэрні. Налічвала 103 дымы, 824 мешканцаў. Праваслаўная Траецкая царква, капліца, школа[3]. У 1897 годзе — 1236 жыхароў, 187 двароў, народная вучэльня, царква, кузьня, крама, хлебазапасны магазін.

За польскім часам — у гміне Сухопаль Пружанскага павету Палескага ваяводзтва. Была адчыненая чатырохгадовая, а пасьля шасьцігадовая школа з навучаньнем на польскай мове. Вёска зьяўлялася сядзібай Хрысьціянскага зьвязу пяцідзясятнікаў, колькасьць вернікаў тут складала амаль 100 чалавек[4].

Зь верасьня 1939 року ў складзе БССР, з 15 студзеня 1940 — у Шарашоўскім раёне Берасьцейскай вобласьці, з 12 кастрычніка 1940 — цэнтар сельсавету.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • XX стагодзьдзе: 1921 год — 489 жыхароў[5]; 1970 год — 817 жыхароў; 1999 год — 577 жыхароў
  • XXI стагодзьдзе: 2003 год — 593 жыхары, 239 двароў; 2005 год — 599 жыхароў, 230 двароў[6]; 2010 год — 554 жыхары

Інфраструктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

ААТ «Мурава» (сельская гаспадарка), рамонтна-мэханічныя майстэрні, вэтпункт.

Дзіцячы садок, сярэдняя школа, ФАП, комплексны прыёмны пункт бытавога абслугоўваньня, Дом культуры, аддзяленьне сувязі.

Транспарт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аўтамабільныя дарогі Н544 Чапялі — Мурава — Сухопаль, Н548 Янаўшчына — Мурава і Н555 Мурава — Бакуны[7].

Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асобы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Алфавитный список улиц по Мурава (рас.) Пружанский район. БелпоштаПраверана 7 лістапада 2013 г.
  2. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 253
  3. ^ Murawa // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XV, cz. 2: Januszpol — Wola Justowska. — Warszawa, 1902. — S. 361
  4. ^ Aleksander Wysocki. Protestanci—poleszucy w świetle dokumentów Centralnego Archiwum Wojskowego. — С. 6.
  5. ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej: opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych., t. T. 5, województwo białostockie, 1924, s. 8.
  6. ^ Мурава // Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 4. Кн. 2. — Менск, 2007. — С. 522
  7. ^ Решение Брестского областного исполнительного комитета от 22 декабря 2007 г. №1094 «Об утверждении перечня местных автомобильных дорог Брестской области» (рас.) Спэцпраект «Зона». Валер ЛеванеўскіПраверана 29 студзеня 2012 г.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]