Музыка сфэраў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Музыка сфэр»)

Музыка сфэраў — антычнае вучэньне аб гармоніі Космасу, якое ўпершыню ўзгадваецца ў філязофіі Пітагора. Уяўляе сабой тэорыю, згодна зь якой асноўныя плянэты (да якіх, па тагачасным уяўленьням, далучаліся таксама Сонца і Месяц) у працэсе свайго руху выдаюць сталы гарманічны гук, альбо музыку, якую людзі ня чуюць, бо звыкліся да яе з пачатку жыцьця.

У далейшым канцэпцыя музыкі сфэраў атрымала сваё разьвіцьцё ў творах Плятона, Арыстотэля, іншых антычных філёзафаў, а таксама ў сярэдневяковай філязофіі.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]