Мужчынская зборная Эстоніі па футболе
| Эстонія | |||||
| | |||||
| Фэдэрацыя | Эстонскі футбольны зьвяз[d] | ||||
|---|---|---|---|---|---|
| Канфэдэрацыя | УЭФА | ||||
| Трэнэр | |||||
| Капітан | Рагнар Клаван | ||||
| Найбольш гульняў |
Канстанцін Васільеў | ||||
| Найлепшы бамбардзір |
Андрэс Опэр | ||||
| Першая гульня | |||||
|
Фінляндыя 6:0 Эстонія (Хэльсынкі, Фінляндыя; 17 кастрычніка 1920) | |||||
| Самая буйная перамога | |||||
|
Эстонія 6:0 Летува (Талін, Эстонія; 26 ліпеня 1928) Гібральтар 0:6 Эстонія (Фару, Партугалія; 7 кастрычніка 2017) | |||||
| Самая буйная параза | |||||
|
Фінляндыя 10:2 Эстонія (Хэльсынкі, Фінляндыя; 11 жніўня 1922) Нямеччына 8:0 Эстонія (Майнц, Нямеччына; 11 чэрвеня 2019) | |||||
| |||||
Мужчы́нская збо́рная Эсто́ніі па футбо́ле — нацыянальная зборная Эстоніі, якая рэпрэзэнтуе краіну на міжнародных футбольных спаборніцтвах. Удзельнікаў зборнай вызначае галоўны трэнэр, якога прызначае Эстонскі футбольны зьвяз. Хатнія матчы зборнай праводзяцца ў Таліне на стадыёне А. Ле Кок Арэна.
Першы матч зборная Эстоніі правяла ў 1920 супраць зборнай Фінляндыі, атрымаўшы ў Хэльсынках паразу 6:0. Аднойчы Эстонія брала ўдзел у Алімпійскіх гульнях — улетку 1924 року; у чэмпіянатах сьвету або Эўропы ня ўдзельнічала ні разу. Першы пасьля вялікага перапынку, выкліканага акупацыяй Эстоніі Саветамі, міжнародны матч адноўленая зборная правяла 3 чэрвеня 1992 року ў Таліне супраць зборнай Славеніі, ён завяршыўся нічыйным лікам 1:1.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Нацыянальная зборная была сфармаваная па вайне за незалежнасьць, якая доўжылася ў 1918—1920 гады. Першы матч яна правяла 17 кастрычніка 1920 году ў Хэльсынках, дзе эстонцы зазналі паразу зь лікам 0:6 ад зборнай Фінляндыі. Гульня ладзілася на травяным полі, што было навіною для эстонцаў[2]. Эстонскі футбольны зьвяз быў заснаваны 14 сьнежня 1921 году і далучыўся да ФІФА ў 1923 годзе разам з фэдэрацыямі Югаславіі, Латвіі, Польшчы, Чэхаславаччыны, Турэччыны і Ўругваю[3]. Адзіны ўдзел Эстоніі ў буйным міжнародным турніры да Другой сусьветнай вайны адбыўся на летніх Алімпійскіх гульнях 1924 году ў Парыжы. Эстонцы саступілі зборнай ЗША 0:1 у сваім адзіным матчы на спаборніцтвах[4].

Пасьля акупацыі Эстоніі з боку СССР, эстонская зборная спынілася сваё існаваньне. Эстонія аднавіла поўную незалежнасьць 20 жніўня 1991 году і вярнулася да міжнароднага футболу, калі нацыянальная каманда дэбютавала на Балтыйскім турніры, што адбыўся ў Летуве ў лістападзе 1991 году[5]. Аднак першы прызнаны матч адбыўся толькі ў чэрвені 1992 году ў Таліне. Гэта была таварыская сустрэча супраць зборнай Славеніі, якая скончылася ўнічыю 1:1. 5 сьнежня 1991 году фэдэрацыя пастанавіла ўзяць удзел у кваліфікацыйным турніры да чэмпіянату сьвету 1994 году, не зважаючы на фінансавыя цяжкасьці, дрэнны стан стадыёну Кадрыёрг і недастатковы досьвед нацыянальнай зборнай[6]. Эстонія завяршыла кваліфікацыю на апошнім месцы ў групе, з адным загнаным і 27 прапушчанымі галамі. Каманда саступіла ў дзевяці матчах, толькі адзін матч супраць зборнай Мальты зьвёўшы ўнічыю. З 14 кастрычніка 1993 году да 5 кастрычніка 1996 году зборная Эстоніі не магла здабыць аніводнай перамогі амаль тры гады, і да лютага 1996 году каманда апусьцілася на 135-е месца ў рэйтынгу ФІФА.
Вынікі пачалі паляпшацца з прыходам першага замежнага трэнэра ў гісторыі незалежнай зборнай, якім стаў ісьляндзец Тэйтур Тордарсан. Сваю першую перамогу каманда атрымала зь пятай спробы ў кастрычніку 1996 году, калі эстонцы перамаглі ў хатнім матчы зборную Беларусі ў матчы кваліфікацыі да чэмпіянату сьвету 1998 году. Найбольш пасьпяхова адборачную кампаную зборная Эстоніі правяла да чэмпіянату сьвету 2006 году. Тады пад кіраўніцтвам нідэрляндца Еле Гуса, які стаў галоўным трэнэрам пасьля сыходу іншага адмыслоўца зь Нідэрляндаў Арна Пэйпэрса ў 2004 годзе. Пяць перамог, дзьве нічыі і пяць паразаў прынесьлі камандзе 17 пунктаў і чацьвертае месца ў групе. Зборная Эстоніі апярэдзіла зборныя Латвіі, Ліхтэнштайну і Люксэмбургу.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ https://www.transfermarkt.us/-/mitarbeiterhistorie/verein/6133
- ↑ Eesti jalgpallikoondise 1.maavõistlus. Eesti jalgpallikoondise 1. Архіўная копія ад 03.11.2013 г.
- ↑ Schwede, Indrek (2001). «Väike jalgpallipiibel». — С. 9.
- ↑ Olympic Football Tournament Paris 1924 Архіўная копія ад 05.02.2009 г.
- ↑ Baltic Cup-overview.html Overview
- ↑ Reim, Olev (2002). «Rahvuskoondise kümme aastat». — С. 6—7.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Эстонская футбольная асацыяцыя (анг.)
- Профіль на бачыне FIFA (анг.)
- Профіль на бачыне UEFA (анг.)
- Архіў гульняў каманды з 1920 року (анг.)
- Архіў гульцоў (анг.)
- Матчы зборнай (эст.)
