Перайсьці да зьместу

Мужчынская зборная Эквадору па футболе

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Эквадор
Лягатып
Фэдэрацыя Фэдэрацыя эквадорскага футболу[d]
Канфэдэрацыя КОНМЭБОЛ
Трэнэр
Капітан Энэр Валенсія
Найбольш гульняў Іван Уртада Edit this on Wikidata (168)
Найлепшы бамбардзір Энэр Валенсія Edit this on Wikidata (49)
Першая гульня
Балівія 1:1 Эквадор
(Багата, Калюмбія; 8 жніўня 1938)
Самая буйная перамога
Эквадор 6:0 Пэру
(Кіта, Эквадор; 22 чэрвеня 1975)
Самая буйная параза
Аргентына 12:0 Эквадор
(Мантэвідэо, Уругвай; 22 студзеня 1942)
Чэмпіянат сьвету
Удзел 5 (упершыню: 2002)
Дасягненьні ⅛ фіналу (2006)
Кубак Амэрыкі
Удзел 30 (упершыню: 1939)
Дасягненьні 4 месца (1959, 1993)
Асноўная форма
Рэзэрвовая форма

Мужчы́нская збо́рная Эквадо́ру па футбо́ле — нацыянальная каманда, якая прадстаўляе Эквадор на міжнародных футбольных турнірах і ў таварыскіх матчах. Арганізацыяй, які ажыцьцяўляе кантроль і кіраваньне зборнай, ёсьць Фэдэрацыя эквадорскага футболу. Да нядаўняга часу, зборная Эквадору поруч з зборнай Вэнэсуэлы ўважаўся за найбольш слабую каманду ў Паўднёвай Амэрыцы. Аднак, у апошнія гады каманда пачала прагрэсаваць і здолела ўпершыню прайсьці кваліфікацыю на чэмпіянат сьвету 2002 году. Другі раз запар на чэмпіянат сьвету ў Нямеччыне, дзе ўвайшла ў лік 16 найлепшых, прагуляўшы зборнай Ангельшчыны.

Крытыкі каманды часам прыпісваюць ейныя посьпехі складанасьці ў акліматызацыі іншых камандаў пры гульні ў Кіта, які месьціцца на вышыні 2600 мэтраў над узроўнем мора.

Хоць у XXI стагодзьдзі ў гульні зборнай маецца прыкметны прагрэс, стагодзьдзем раней каманда ня здолела анічога дамагчыся на міжнароднай арэне.

Эквадорская дружына на чэмпіянаце Паўднёвай Амэрыкі 1942 году.

У 1930 годзе ФІФА даслала Эквадору запрашэньне, заклікаючы мужчынскую нацыянальную зборную ўзяць удзел у першым чэмпіянаце сьвету. Аднак тагачасны міністар сацыяльнай бясьпекі і спорту адхіліў прапанову, бо не ўхваліў фінансавыя выдаткі[2]. У 1938 годзе былі арганізаваныя першыя Баліварыянскія гульні, і Эквадор мусіў узяць удзел у футбольным турніры. 8 жніўня 1938 году зборная краіны згуляла свой першы матч, зьвёўшы ўнічыю 1:1 гульні з зборнай Балівіі. У наступнай сустрэчы каманда атрымала перамогу 2:1 над зборнай Калюмбіі. Пасьля разгрому 1:9 ад зборнай Пэру і перамогі 5:2 над зборнай Вэнэсуэлы эквадорская каманда падзяліла другі радок з балівійцамі. У перагулёўцы балівійцы выйшлі пераможцамі, і эквадорцы скончылі турнір з бронзавым мэдалём[3]. Пасьля чацьвертага месца на чэмпіянаце Паўднёвай Амэрыкі 1959 году зборная ўпершыню трапіла ў кваліфікацыю да чэмпіянату сьвету, але на шляху адбору яны не далі рады ў супрацьстаяньні з зборнай Аргентыны, зазнаўшы паразы ў дзьвюх сустрэчах. Каманда была блізкая да трапленьня на чэмпіянат 1966 году, аднак ёй ізноў не пашанцавала ў апошніх матчах.

Матч зборных Эквадору і Ангельшчыны на чэмпіянаце сьвету 2006 году.

У час кваліфікацыі да чэмпіянату сьвету 1998 году была зроблена зьмена фармату адбору ў зоне КОНМЭБОЛ. Гэтак, замест папярэдніх групаў быў уведзены адзіны лігавы фармат, дзе кожная каманда гуляла з кожнай удома і ў гасьцях. Гэтая зьмена істотна паўплывала на выступ зборнай Эквадору, бо падчас кампаніі каманда здабыла некалькі важных хатніх перамог. У выніку эквадорцы фінішавалі ў адборы на шостым радку адразу за зборнымі Пэру і Чылі. У адборачным турніры да чэмпіянату сьвету 2002 году Эквадор сэнсацыйна заняў другое месца, саступіўшы толькі Аргентыне і абышоўшы зборную Бразыліі на адзін пункт. Агустын Дэльгада з 9 галамі заняў у сьпісе бамбардзіраў другое месца, саступіўшы толькі аргентынцу Эрнану Крэспа. У той камандзе лідэрамі былі Алекс Агінага, Іван Кавіедэс, Іван Уртада і Улісэс дэ ля Крус, а трэнаваў яе калюмбіец Эрнан Дарыё Гомэс. Хоць каманда і ня здолела на чэмпіянаце пераадолець групавую стадыю, ёй атрымалася абгуляць 1:0 дастаткова моцную зборную Харватыі, якая заняла 3-е месца на папярэднім чэмпіянаце сьвету.

Няўдалая гульня на Кубку Амэрыкі 2004 году ў Пэру прывяла да адстаўкі Гомэса, якога зьмяніў іншы калюмбіец Люіс Фэрнанда Суарэс. Ён прывёў каманду да трэцяга месца ў кваліфікацыйным раўндзе да чэмпіянату сьвету 2006 году. У Нямеччыне Эквадор выйшаў з групы, выгуляўшы зборныя Польшчы і Коста-Рыкі, а ў 1/8 саступіў зборнай Ангельшчыне зь лікам 1:0. Пасьля цьмянага выступу на чэмпіянаце сьвету 2014 году і непрыемнай сэрыі няўдачаў, калі зборная ня здолела прабіцца з групавога этапу Кубка Амэрыкі, галоўным трэнэрам каманды быў прызначаны Густава Кінтэрас. Ён дапамог камандзе дасягнуць чвэрцьфіналу Кубка Амэрыкі 2016 году[4] ды даў добры пачатак кваліфікацыі да чэмпіянату сьвету 2018 году. Аднак пасьля паразы ад зборнай Уругваю каманда страціла тэмп і скончыла на восьмым месцы ў табліцы. Трэнэр быў звольнены, але ягоны наступнік ня даў рады Кубку Амэрыкі 2019 году, бо эквадорцы набралі толькі адзін пункт цягам групавога этапу[5].

Чэмпіянаты сьвету

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
  • 1930 — ня брала ўдзелу
  • 1934 — ня брала ўдзелу
  • 1938 — ня брала ўдзелу
  • 1950 — адмовілася
  • 1954 — ня брала ўдзелу
  • 1958 — ня брала ўдзелу
  • 1962 — не прайшла кваліфікацыю
  • 1966 — не прайшла кваліфікацыю
  • 1970 — не прайшла кваліфікацыю
  • 1974 — не прайшла кваліфікацыю
  • 1978 — не прайшла кваліфікацыю
  • 1982 — не прайшла кваліфікацыю
  • 1986 — не прайшла кваліфікацыю
  • 1990 — не прайшла кваліфікацыю
  • 1994 — не прайшла кваліфікацыю
  • 1998 — не прайшла кваліфікацыю
  • 2002 — групавы этап
  • 2006 — ⅛ фіналу
  • 2010 — не прайшла кваліфікацыю
  • 2014 — групавы этап
  • 2018 — не прайшла кваліфікацыю
  • 2022 — групавы этап
  • 2026 — ⅟₁₆ фіналу
  • 1916 — ня сябра КОНМЭБОЛ
  • 1917 — ня сябра КОНМЭБОЛ
  • 1919 — ня сябра КОНМЭБОЛ
  • 1920 — ня сябра КОНМЭБОЛ
  • 1921 — ня сябра КОНМЭБОЛ
  • 1922 — ня сябра КОНМЭБОЛ
  • 1923 — ня сябра КОНМЭБОЛ
  • 1924 — ня сябра КОНМЭБОЛ
  • 1925 — ня сябра КОНМЭБОЛ
  • 1926 — ня сябра КОНМЭБОЛ
  • 1927 — ня брала ўдзелу
  • 1929 — ня брала ўдзелу
  • 1935 — ня брала ўдзелу
  • 1937 — ня брала ўдзелу
  • 1939 — пятае месца
  • 1941 — пятае месца
  • 1942 — сёмае месца
  • 1945 — сёмае месца
  • 1946 — зьнялася
  • 1947 — шостае месца
  • 1949 — сёмае месца
  • 1953 — сёмае месца
  • 1955 — шостае месца
  • 1956 — зьнялася
  • 1957 — сёмае месца
  • 1959 — зьнялася
  • 1959 — чацьвертае месца
  • 1963 — шостае месца
  • 1967 — не прайшла кваліфікацыю
  • 1975 — групавы этап
  • 1979 — групавы этап
  • 1983 — групавы этап
  • 1987 — групавы этап
  • 1989 — групавы этап
  • 1991 — групавы этап
  • 1993 — чацьвертае месца
  • 1995 — групавы этап
  • 1997 — чвэрцьфінал
  • 1999 — групавы этап
  • 2001 — групавы этап
  • 2004 — групавы этап
  • 2007 — групавы этап
  • 2011 — групавы этап
  • 2015 — групавы этап
  • 2016 — чвэрцьфінал
  • 2019 — групавы этап
  • 2021 — чвэрцьфінал
  • 2024 — чвэрцьфінал

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]