Мужчынская зборная Эгіпту па футболе
| Эгіпет | |||||
| | |||||
| Фэдэрацыя | Эгіпецкая футбольная асацыяцыя[d] | ||||
|---|---|---|---|---|---|
| Канфэдэрацыя | КАФ | ||||
| Трэнэр | |||||
| Капітан | Магамэд Саляг | ||||
| Найбольш гульняў |
Агмэд Гасан | ||||
| Найлепшы бамбардзір |
Гасам Гасан | ||||
| Першая гульня | |||||
|
Італія 2:1 Эгіпет (Гент, Бэльгія; 28 жніўня 1920) | |||||
| Самая буйная перамога | |||||
|
Эгіпет 15:0 Лаос (Джакарта, Інданэзія; 15 лістапада 1963) | |||||
| Самая буйная параза | |||||
|
Італія 11:3 Эгіпет (Амстэрдам, Нідэрлянды; 10 чэрвеня 1928) | |||||
| Чэмпіянат сьвету | |||||
| Удзел | 4 (упершыню: 1934) | ||||
| Дасягненьні | ⅛ фіналу (1934, 2026) | ||||
| Кубак афрыканскіх нацыяў | |||||
| Удзел | 27 (упершыню: 1957) | ||||
| Дасягненьні | Чэмпіёны (1957, 1959, 1986, 1998, 2006, 2008, 2010) | ||||
| |||||
Мужчы́нская збо́рная Эгі́пту па футбо́ле — нацыянальная каманда, якая прадстаўляе Эгіпет на міжнародных футбольных турнірах і ў таварыскіх матчах. Арганізацыяй, якая ажыцьцяўляе кантроль і кіраваньне зборнай, ёсьць Эгіпецкая футбольная асацыяцыя.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Нацыянальная футбольная зборная Эгіпту была скліканая ў 1920 годзе. «Фараоны» сталі першай афрыканскай футбольнай зборнай, якая брала ўдзел у летніх Алімпійскіх гульнях 1920 году ў Бэльгіі. Зборная Эгіпту стала першай краінай у сьвеце па-за межамі Эўропы і абодвух Амэрык, што брала ўдзел у Алімпіядах. Першы матч турніры скончыўся паразай зь лікам 1:2 ад зборнай Італіі. Дружына спаборнічала яшчэ на некалькіх Алімпіядах у тым жа дзесяцігодзьдзі.

Дэбют на чэмпіянаце сьвету адбыўся ў 1934 годзе. На тым турніры дзеяла сыстэма гульняў на выбыцьцё, таму каманда здолела згуляць толькі адзін матч, зазнаўшы паразу ад зборнай Вугоршчыны зь лікам 2:4. Два галы з боку эгіпцянаў загнаў Абдулрагман Фаўзі. Зборная працягвала зьяўляццца на летніх Алімпійскіх гульнях, але даць рады, каб прабіцца на чэмпіянаты сьвету на магла. У 1957 годзе «фараоны» бралі ўдзел у дэбютным турніры Кубка афрыканскіх нацыяў. У сваёй першай гульні, паўфінале, яны сустрэліся з зборнай Судану і перамаглі зь лікам 2:1. У фінале эгіпецкія футбалісты выгулялі зборную Этыёпіі зь лікам 4:0[2]. Зборная зьнялася з кваліфікацыйнага турніру чэмпіянату сьвету 1958 году, паколькі ў адборачным турніры ёй выпала згуляць супраць зборнай Ізраілю[3]. Праз год каманда з Эгіпту ў другі раз запар перамагла ў Кубку афрыканскіх нацыяў. У тым турніры зноў бралі ўдзел толькі тры каманды, сярод якіх былі зборныя Этыёпіі, Судану і Эгіпту. Эгіпцяне не зазналі аніводнай паразы[4]. Доўгія дзесяцігодзьдзі пасьля гэтага каманда ня мела посьпехаў ані на кантынэнтальным першынстве, ані ў мундыялі. Толькі на летніх Алімпійскіх гульнях былі пэўныя посьпехі, як то чацьвертае месца на турніры Алімпіяды 1964 году.
У 1986 годзе Эгіпет у другі раз гаспадаром чарговага Кубка афрыканскіх нацыяў. У першым матчы зборная саступіла зборнай Сэнэгалу 0:1. Аднак эгіпцяне разжыліся перамогамі ў двух астатніх матчах групавога этапу, што дапамагло выйсьці з групы. Каманда Эгіпту ўпершыню з 1962 году трапіла ў фінал, дзе толькі ў сэрыі пэнальці перамаглі зборную Камэруну[5]. Упершыню за доўгі час дружына кваліфікавалася на чэмпіянат сьвету 1990 году, дзе трапіла ў адную групу з зборнымі Ірляндыі, Ангельшчыны і Нідэрляндаў. З улікам супернікаў каманда выступіла няблага, хоць і фінішавала апошняй у групе. Пасьля нічыйных сустрэчаў зь нідэрляндцамі і ірляндцамі, афрыканцы мінімальна саступілі зборнай Ангельшчыны зь лікам 0:1.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ https://www.transfermarkt.us/-/mitarbeiterhistorie/verein/3672
- ↑ African Nations Cup 1957. RSSSF. Праверана 15.06.2015 г. Архіўная копія ад 30.09.2018 г.
- ↑ World Cup 1958 qualifications. www.rsssf.org. Праверана 29.07.2026 г.
- ↑ African Nations Cup 1959. RSSSF. Праверана 15.06.2015 г. Архіўная копія ад 13.04.2020 г.
- ↑ African Nations Cup 1986. RSSSF. Праверана 15.06.2015 г. Архіўная копія ад 06.02.2021 г.
