Мужчынская зборная Швэцыі па футболе
| Швэцыя | |||||
| | |||||
| Фэдэрацыя | Швэдзкі футбольны зьвяз[d] | ||||
|---|---|---|---|---|---|
| Канфэдэрацыя | УЭФА | ||||
| Трэнэр | |||||
| Капітан | Андрэас Гранквіст | ||||
| Найбольш гульняў |
Андэрс Свэнсан | ||||
| Найлепшы бамбардзір |
Златан Ібрагімавіч | ||||
| Першая гульня | |||||
|
Швэцыя 11:3 Нарвэгія (Гётэборг, Швэцыя; 12 ліпеня 1908) | |||||
| Самая буйная перамога | |||||
|
Швэцыя 12:0 Латвія (Стакгольм, Швэцыя; 29 траўня 1927) | |||||
| Самая буйная параза | |||||
|
Ангельшчына 12:1 Швэцыя (Лёндан, Ангельшчына; 20 кастрычніка 1908) | |||||
| Чэмпіянат сьвету | |||||
| Удзел | 13 (упершыню: 1934) | ||||
| Дасягненьні | Другое месца (1958) | ||||
| Чэмпіянат Эўропы | |||||
| Удзел | 7 (упершыню: 1992) | ||||
| Дасягненьні | паўфінал (1992) | ||||
| |||||
Мужчы́нская збо́рная Швэ́цыі па футбо́ле — нацыянальная каманда, якая прадстаўляе Швэцыю на міжнародных футбольных турнірах і ў таварыскіх матчах. Арганізацыяй, якая ажыцьцяўляе кантроль і кіраваньне зборнай, ёсьць Швэдзкі футбольны зьвяз. Гэта адная з найстарэйшых зборных Скандынавіі. Зборная Швэцыі па футболе традыцыйна ўважалася адною з наймацнейшых камандаў сьвету. Тройчы швэдзкія футбалісты заваёўвалі мэдалі Алімпійскіх гульняў, адзінаццаць разоў удзельнічалі ў фінальным турніры чэмпіянату сьвету. У 1958 годзе каманда заняла другое месца на сусьветным першынстве, якое праводзілася ў Швэцыі, тады ў фінальным матчы яна пацярпела паразу ад зборнай Бразыліі зь лікам 2:5. Яшчэ двойчы швэды займалі трэцяе месца, у 1950 і 1994 гадох, а ў 1938 годзе фінішавалі чацьвертымі.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Зборная Швэцыі згуляла свой першы міжнародны матч супраць зборнай Нарвэгіі 12 ліпеня 1908 году, і атрымала перамогу зь лікам 11:3 на стадыёне ў Гётэборгу[2][3]. У тым жа годзе каманда гуляла таксама з зборнымі Ангельшчыны, Нідэрляндаў (двойчы) і Бэльгіі, але ўва ўсіх трох сустрэчах трывала паразу. У тым самым годзе швэдзкая каманда ўпершыню ўзяла ўдзел у летніх Алімпійскіх гульнях 1908 году. Аднак, там каманда саступіла ў матчы на Алімпіядзе супраць зборнай Вялікабрытаніі зь лікам 1:12, што дасюль уважаецца за найбуйнейшую паразу ў гісторыі зборнай. Швэды яшчэ некалькі разоў бралі ўдзел у летніх Алімпійскіх гульняў.

У 1934 годзе зборная дэбютавала на чэмпіянаце сьвету, а найбольш пасьпяховым зь іх стаў чэмпіянат сьвету 1938 году. У першым раўндзе зборная Швэцыі павінная былі гуляць супраць зборнай Аўстрыі, але пасьля акупацыі Аўстрыі Нямеччынай аўстрыйская каманда ня здолела ўзяць удзел у турніры. Замест гэтага Швэцыя адразу трапіла ў чвэрцьфінал, дзе сустрэлася супраць зборнай Кубы. Футбалісты з буйным лікам перамаглі прадстаўнікоў Паўночнай Амэрыкі зь лікам 8:0, прычым і Гары Андэрсан і Густаў Вэтэрстрэм аформілі хет-трыкі. У паўфінале супраць зборнай Вугоршчыны швэдзкая каманда саступіла зь лікам 1:5, гэтак жа як у маічы супраць супраць зборнай Бразыліі. Ужо па Другой сусьветнай вайне швэды чарговы раз узялі ўдзел у летніх Алімпійскіх гульнях 1948 году, прывёзшы дадому залаты мэдаль.
На чэмпіянат сьвету 1950 году Швэдзкі футбольны зьвяз не дазволіў узяць удзел у турніры прафэсійным швэдзкім футбалістам. У выніку зборная мела ў сваім складзе на турніры толькі аматараў. Швэды здолела выйсьці з сваёй групы, выгуляўшы зь лікам 3:2 зборную Італіі і згуляўшы ўнічыю 2:2 супраць зборную Парагваю. Іхні першы матч у другой стадыі, якая таксама ладзілася ў фармаце групы, быў супраць гаспадароў з Бразыліі. Матч быз згуляны на стадыёне Маракана пры наведваньні большай за 138 тысячаў чалавек, што дагэтуль трымаецца як рэкорд для нацыянальнай зборнай Швэцыі. Матч скончыўся сакрушальнай перамогай зборнай Бразыліі зь лікам 7:1, і паводле чутак, амаль уся бразыльская публіка размахвала швэдам хусткамі, праводзячы іх з поля. Параза ад зборнай Уругваю пазбавіла каманду шанцаў на золата. Апошні матч зборнай на турніры скончыўся перамогай над зборнай Гішпаніі зь лікам 3:1, дзякуючы чаму швэды занялі трэці радок на чэмпіянаце. У адсутнасьць у той час чэмпіянату Эўропы Швэцыя была названая неафіцыйным чэмпіёнам Эўропы.

У 1956 годзе Швэдзкі футбольны зьвяз зноў дазволіў прафэсійным футбалістам згуляць за нацыянальную зборную, што вярнула швэдзкім заўзятарам надзею перад чэмпіянатам сьвету 1958 году. Швэцыя, як гаспадар турніру, трапіла ў групу з зборнымі Мэксыкі, Вугоршчыны і Ўэйлзу. Пачатак турніру для каманды быў выдатным, бо на стадыёне Росунда ў Сольне пры 32 тысячах гледачоў гаспадары разграмілі мэксыканцаў зь лікам 3:0. Другі матч дружына прыпаў на сустрэчу з зборнай Вугоршчыны, якая да таго заняла другое месца на чэмпіянаце сьвету 1954 году ў Швайцарыі і была алімпійскім чэмпіёнам 1952 году. Матч скончыўся перамогай зборнай Швэцыі зь лікам 2:1, а абодва галы пацэліў Курт Гамрын. У наступным матчы супраць зборнай Ўэйлзу была зафіксаваная нічыя зь лікам 0:0. У чвэрцьфінале швэды сустрэліся з зборнай СССР і перамаглі зь лікам 2:0. Паўфінальны матч на стадыёне Ўлеві ў Гётэборгу супраць зборнай ФРН быў адзіным матчам турніру, калі швэды згулялі не на Росундзе. За матчам швэдаў супраць чэмпіёнаў сьвету 1954 году назірала блізу 50 тысячаў заўзятараў. Прадстаўнікі Заходняй Нямеччыны вялі зь лікам 1:0, але Эрых Юсковяк быў выдалены на 59-й хвіліне, што перавярнула ўвесь матч. У выніку зборная Швэцыі перамагла зь лікам 3:1. Фінал быў згуляны на Росундзе, дзе зборная Швэцыі сустрэлася супраць зборнай Бразыліі. Бразыльцы ўпершыню ў гісторыі сталі чэмпіёнамі сьвету, перамогшы Швэцыю 5:2, у тым ліку дзякуючы Пэле. Па фінале бразыльскія гульцы ўшанавалі гаспадароў, прабегшы па полі з швэдзкім сьцягам.
У 1960-я гады вынікі швэдзкай каманды пагоршыліся. Камандзе часта не хапала толькі адзінага кроку, каб кваліфікавацца на чэмпіянат сьвету і Эўропы.
Чэмпіянаты сьвету
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Чэмпіянаты Эўропы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ https://www.bbc.co.uk/sport/football/articles/c78zxmdgz72o
- ↑ Lars Hjertberg. När velocipederna tog Göteborg med storm // Göteborgs-Posten, 18.06.2021 г. Архіўная копія ад 10.12.2022 г.
- ↑ Jimmy Lindahl, Alf Frantz. 90 år sedan första landskampen // Bolletinen, 04.1998 г. Архіўная копія ад 15.02.2023 г.
