Мужчынская зборная Швайцарыі па футболе
| Швайцарыя | |||||
| | |||||
| Фэдэрацыя | Швайцарская футбольная асацыяцыя[d] | ||||
|---|---|---|---|---|---|
| Канфэдэрацыя | УЭФА | ||||
| Трэнэр | |||||
| Капітан | Граніт Джака | ||||
| Найбольш гульняў |
Граніт Джака | ||||
| Найлепшы бамбардзір |
Аляксандар Фрай | ||||
| Першая гульня | |||||
|
Францыя 1:0 Швайцарыя (Парыж, Францыя; 12 лютага 1905) | |||||
| Самая буйная перамога | |||||
|
Швайцарыя 9:0 Летува (Парыж, Францыя; 25 траўня 1924) | |||||
| Самая буйная параза | |||||
|
Швайцарыя 0:9 Ангельшчына (Базэль, Швайцарыя; 20 траўня 1909) Вугоршчына 9:0 Швайцарыя (Будапэшт, Аўстра-Вугоршчына; 29 кастрычніка 1911) | |||||
| Чэмпіянат сьвету | |||||
| Удзел | 13 (упершыню: 1934) | ||||
| Дасягненьні | Чвэрцьфінал (1934, 1938, 1954, 2026) | ||||
| Чэмпіянат Эўропы | |||||
| Удзел | 6 (упершыню: 1996) | ||||
| Дасягненьні | Чвэрцьфінал (2020, 2024) | ||||
| |||||
Мужчы́нская збо́рная Швайца́рыі па футбо́ле — нацыянальная каманда, якая прадстаўляе Швайцарыю на міжнародных футбольных турнірах і ў таварыскіх матчах. Арганізацыяй, якая ажыцьцяўляе кантроль і кіраваньне зборнай, ёсьць Швайцарская футбольная асацыяцыя. Каманда існуе з 1905 году.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Свой першы міжнародны матч зборная Швайцарыі згуляла ў 1905 годзе супраць зборнай Францыі і атрымала паразу ў ім зь лікам 0:1.

На летніх Алімпійскіх гульнях 1924 году ў Парыжы зборная Швайцарыя заваявала срэбра, саступіўшы ў фінале зборнай Уругваю зь лікам 0:3[2]. Дэбют каманды на чэмпіянаце сьвету адбыўся ў 1934 годзе, дзе швайцарцы дасягнулі чвэрцьфіналу, перамогшы зборную Нідэрляндаў зь лікам 3:2 у 1/8 фіналу, але каманда была выбітая зборнай Чэхаславаччыны[3][4]. На сусьветным першынстве 1938 году футбалісты Швайцарыі зноў дасягнулі чвэрцьфіналу, калі ў 1/8 фіналу яны перамаглі зборную Нямеччыны зь лікам 4:2 у перагулёўцы, але ў чвэрцьфінале зазнаўшы паразу ў матчы супраць зборнай Вугоршчыны зь лікам 0:2[5][6][7].
У пэрыяд 1930—1960-х гадоў у станаўленьні зборнай і ў швайцарскім футболе агулам вызначальную ролю згуляў аўстрыйскі трэнэр Карл Рапан, які вынайшаў тактычную схему verrou (правобраз будучыні катэначча) і кіраваў зборнай падчас фінальных розыгрышаў трох сусьветных чэмпіянатаў (1934, 1938 і 1954). На чэмпіянаце сьвету 1950 году зборная Швайцарыя трапіла ў групу з зборнымі Бразыліі, Югаславіі і Мэксыкі. У першым матчы альпійская дружына прагуляла югаславам зь лікам 0:4, у другім матчы супраць бразыльцаў была зафіксаваная нічыя зь лікам 2:2, а ў апошняй сустрэчы зборнай Швайцарыі перамагла зборную Мэксыкі 2:1, але гэта не дапамагло швайцарцам выйсьці з групы[8]. Яшчэ 22 ліпеня 1946 году зборная Швайцарыя атрымала права зладзіць чэмпіянат сьвету 1954 году[9]. На турніры гаспадары занялі другое месца ў сваёй групе, прапусьціўшы на першы радок зборную Ангельшчыны[10]. Гэта не зашкодзіла швайцарцам трапіць у чвэрцьфінал, бо каманда ў перагулёўцы зноў перамагла зборную Італіі[11]. У чвэрцьфінале зборная Швайцарыі была выбітая зборнай Аўстрыі ў вельмі напружаным матчы зь лікам 5:7[12]. У 1960-х гадох у гісторыі зборнай Швайцарыі пачаўся пэрыяд няўдачаў, які цягнуўся амаль 30 гадоў. На чэмпіянаце сьвету 1962 году швайцарская каманда заняла апошняе месца ў групе, зазнаўшы паразы ўва ўсіх трох матчах супраць зборных Чылі, ФРН і Італіі[13]. Падобны вынік чакаў каманду і на чэмпіянаце сьвету 1966 году, калі альпійская каманда саступіла зборных ФРН, Гішпаніі і Аргентыны[14].

Толькі ў пачатку 1990-х гадоў ангельскаму трэнэру Рою Годжсану атрымалася вярнуць Швайцарыю ў эліту сусьветнага футболу, вывеўшы яе ў фінальную частку чэмпіянату сьвету 1994 году і чэмпіянат Эўропы 1996 году. Пад кіраўніцтвам Якаба Куна, папярэдніка Гіцфэльда, каманда дасягала фінальнай стадыі чэмпіянату Эўропы 2004 году і чэмпіянату сьвету 2006 году. У 2006 годзе зборная здолела прабіцца ў 1/8 фіналу, дзе атрымала паразу ад зборнай Украіны паводле вынікаў сэрыі пасьляматчавых пэнальці (0:0 у асноўны і дадатковы час) ў матчы, які крытыкаваўся як адзін з найгоршых у гісторыі чэмпіянатаў сьвету[15]. У выніку швайцарская дружына выбыла з спаборніцтваў, не прапусьціўшы аніўводным матчы аніводнага мяча ў асноўны час, што ў гісторыі чэмпіянатаў сьвету здараецца ня гэтак часта.
Улетку 2008 году Швайцарыя (разам з Аўстрыяй) прымала чэмпіянат Эўропы 2008 году. У хатнім чэмпіянаце швайцарцы занялі апошняе месца ў групе, здолеўшы, аднак, перамагчы зборную Партугаліі.
Чэмпіянаты сьвету
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Чэмпіянаты Эўропы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ https://www.transfermarkt.us/-/mitarbeiterhistorie/verein/3384
- ↑ Olympic Football Tournament Paris 1924 - Switzerland 0:3 (0:1) Uruguay - Overview. FIFA. Праверана 05.07.2018 г.
- ↑ 1934 FIFA World Cup Italy ™ - Matches - Switzerland-Netherlands. FIFA. Праверана 05.07.2018 г. Архіўная копія ад 15.07.2015 г.
- ↑ 1934 FIFA World Cup Italy ™ - Matches - Czechoslovakia-Switzerland. FIFA. Праверана 05.07.2018 г. Архіўная копія ад 12.02.2015 г.
- ↑ 1938 FIFA World Cup France ™ - Matches - Switzerland-Germany. FIFA. Праверана 05.07.2018 г. Архіўная копія ад 13.02.2015 г.
- ↑ 1938 FIFA World Cup France ™ - Matches - Switzerland-Germany. FIFA. Праверана 05.07.2018 г. Архіўная копія ад 06.09.2015 г.
- ↑ 1938 FIFA World Cup France ™ - Matches - Hungary-Switzerland. FIFA. Праверана 05.07.2018 г. Архіўная копія ад 13.02.2015 г.
- ↑ 1950 FIFA World Cup Brazil ™ - Groups. FIFA. Праверана 05.07.2018 г. Архіўная копія ад 04.02.2015 г.
- ↑ Archived copy. www.fifa.com. Праверана 15.01.2022 г. Архіўная копія ад 17.01.2012 г.
- ↑ 1954 FIFA World Cup Switzerland ™ - Groups. FIFA. Праверана 05.07.2018 г. Архіўная копія ад 07.04.2015 г.
- ↑ 1954 FIFA World Cup Switzerland ™ - Matches - Switzerland-Italy. FIFA. Праверана 05.07.2018 г. Архіўная копія ад 20.02.2015 г.
- ↑ World Cup 1954 finals. RSSSF. Праверана 05.07.2018 г.
- ↑ 1962 FIFA World Cup Chile ™ - Groups. FIFA. Праверана 05.07.2018 г. Архіўная копія ад 03.04.2015 г.
- ↑ 1966 FIFA World Cup England ™ - Groups. FIFA. Праверана 05.07.2018 г. Архіўная копія ад 06.04.2015 г.
- ↑ Lea, Greg. The dullest game in World Cup history: Switzerland v Ukraine in 2006 // The Guardian, 01.06.2018 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Афіцыйны сайт Швайцарскага футбольнага зьвязу
- Статыстыка гульняў. Football.ch
- Усе вынікі з 1905 году. RSSSF
