Мужчынская зборная Чарнагорыі па футболе
| Чарнагорыя | |||||
| | |||||
| Фэдэрацыя | Футбольны зьвяз Чарнагорыі[d] | ||||
|---|---|---|---|---|---|
| Канфэдэрацыя | УЭФА | ||||
| Трэнэр | |||||
| Капітан | Стэван Ёвэтыч | ||||
| Найбольш гульняў |
Стэван Ёвэтыч | ||||
| Найлепшы бамбардзір |
Стэван Ёвэтыч | ||||
| Першая гульня | |||||
|
Чарнагорыя 2:1 Вугоршчына (Падгорыца, Чарнагорыя; 24 сакавіка 2007) | |||||
| Самая буйная перамога | |||||
|
Сан-Марына 0:6 Чарнагорыя (Сэравальле, Сан-Марына; 11 верасьня 2012) | |||||
| Самая буйная параза | |||||
|
Ангельшчына 7:0 Чарнагорыя (Лёндан, Ангельшчына; 14 лістапада 2019) | |||||
| |||||
Мужчы́нская збо́рная Чарнаго́рыі па футбо́ле — нацыянальная каманда, якая прадстаўляе Чарнагорыю на міжнародных футбольных турнірах і ў таварыскіх матчах. Арганізацыяй, якая ажыцьцяўляе кантроль і кіраваньне зборнай, ёсьць Футбольны зьвяз Чарнагорыі.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Па здабыцьці незалежнасьці Чарнагорыі ад Сэрбіі, менавіта зборная Сэрбіі мусіла была прадстаўляць абедзьве краіны ў кваліфікацыі да чэмпіянаце Эўропы 2008 году. Аднак УЭФА была гатовая дапусьціць Чарнагорыю як яшчэ аднаго ўдзельніка, калі б ФІФА да верасьня 2006 году прызнаў асобны Футбольны зьвяз Чарнагорыі. Гэта, аднак, не адбылося да пачатку турніру[2][3][4].

26 студзеня 2007 году футбольны зьвяз стаў сябрам УЭФА[5]. 24 сакавіка 2007 году каманда згуляла свой першы прызнаны ФІФА таварыскі матч у Падгорыцы, які скончыўся перамогай гаспадароў зь лікам 2:1 над зборнай Вугоршчыны. Нападнік Мірка Вучыніч загнаў першы гол у гісторыі нацыянальнай зборнай, улучыўшы мяч на 62-й хвіліне сустрэчы[6][7]. 31 траўня 2007 году Футбольны зьвяз Чарнагорыі быў залічаны да складу сябраў ФІФА[8]. 23 лютага 2014 году ў Ніццы зборная Чарнагорыі была вызначаная ў кваліфікацыйную групу да чэмпіянату Эўропы 2016 году разам з зборнымі Расеі, Швэцыі, Аўстрыі, Малдовы і Ліхтэнштайну. Не зважаючы на тое, што чарнагорцы пачалі кампанію зь перамогі 2:0 над зборнай Малдовы, каманда ня здолела кваліфікавацца, згуляўшы яшчэ ўнічыю 0:0 зь ліхтэнштайнскай камандай, зазнаўшы паразу 0:1 ад зборнай Аўстрыі, і ў хатняй сустрэчы згуляўшы 1:1 з зборнай Швэцыі.
27 сакавіка 2015 году хатні матч зборнай Чарнагорыі супраць зборнай Расеі быў спынены на 67-й хвіліне праз гвалт на трыбунах, пасьля таго як у расейскага левага абаронца Дзьмітра Камбарава трапілі прадметам, кінутым з трыбунаў. На момант спыненьня лік быў роўны 0:0, а расейцы да гэтага не рэалізавалі пэнальці. Яшчэ раней брамнік гасьцей Ігар Акінфееў пацярпеў ад кінутага фаера, што выклікала другую затрымку ажно на 33 хвіліны[9]. Паводле пастановы УЭФА зборнай Расеі была прысуджаная перамога зь лікам 3:0, а чарнагорцы скончылі адборачны турнір на чацьвертым радку.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ http://www.rtcg.me/sport/fudbal/204486/mirko-vucinic-zavrsio-igracku-karijeru.html
- ↑ Serbia to take spot in Euro 2008 // BBC, 23.05.2006 г. Архіўная копія ад 02.09.2006 г.
- ↑ Montenegro named UEFA member. UEFA (26.01.2007). Праверана 06.01.2024 г.
- ↑ Frylan, Kevin (09.08.2007) UEFA admits Montenegro. Reuters. Праверана 06.01.2024 г.
- ↑ UEFA to consider 24-team Euro. UEFA. Праверана 11.04.2007 г. Архіўная копія ад 19.02.2007 г.
- ↑ Soccer-Montenegro beat Hungary 2–1 in international debut // Reuters, 24.03.2007 г. Архіўная копія ад 11.01.2009 г.
- ↑ Montenegro take a bow with victory. UEFA. Праверана 11.04.2007 г. Архіўная копія ад 04.06.2007 г.
- ↑ Blatter’s third term confirmed. FIFA. Праверана 17.10.2007 г. Архіўная копія ад 03.06.2007 г.
- ↑ Montenegro Arrests Fans for Football Violence. Balkan Investigative Reporting Network (31.03.2015). Праверана 18.09.2016 г. Архіўная копія ад 21.08.2016 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Афіцыйны сайт Футбольнага зьвязу Чарнагорыі.
