Мужчынская зборная Харватыі па футболе
| Харватыя | |||||
| | |||||
| Фэдэрацыя | Croatian Football Federation[d] | ||||
|---|---|---|---|---|---|
| Канфэдэрацыя | УЭФА | ||||
| Трэнэр | |||||
| Капітан | Лука Модрыч | ||||
| Найбольш гульняў |
Лука Модрыч | ||||
| Найлепшы бамбардзір |
Давар Шукер | ||||
| Першая гульня | |||||
|
Харватыя 2:1 ЗША (Заграб, Харватыя; 17 кастрычніка 1990) | |||||
| Самая буйная перамога | |||||
|
Харватыя 10:0 Сан-Марына (Рыека, Харватыя; 4 чэрвеня 2016) | |||||
| Самая буйная параза | |||||
|
Гішпанія 6:0 Харватыя (Эльчэ, Гішпанія; 11 верасьня 2018) | |||||
| Чэмпіянат сьвету | |||||
| Удзел | 7 (упершыню: 1998) | ||||
| Дасягненьні | Другое месца (2018) | ||||
| Чэмпіянат Эўропы | |||||
| Удзел | 7 (упершыню: 1996) | ||||
| Дасягненьні | чвэрцьфінал (1996, 2008) | ||||
| |||||
Мужчы́нская збо́рная Харв́атыі па футбо́ле — нацыянальная каманда, якая прадстаўляе Харватыю на міжнародных футбольных турнірах і ў таварыскіх матчах. Арганізацыяй, якая ажыцьцяўляе кантроль і кіраваньне зборнай, ёсьць Харвацкі футбольны зьвяз. Каманда існуе з 1990 году й была прызнана ФІФА і УЭФА ўлетку 1992 году, праз год пасьля атрыманьня Харватыяй незалежнасьці ад Югаславіі.
Зборная правяла свае першыя афіцыйныя матчы ў адборачным раўндзе да чэмпіянату Эўропы 1996 году, па выніках якога каманда выйшла ў фінальную частку, каб упершыню прыняць удзел у галоўным міжнародным турніры кантынэнту. Найлепшым у гісторыі каманды стаў чэмпіянат сьвету 2018 году, калі зборная Харватыі заняла другое месца. У 1998 годзе Давар Шукер стаў найлепшым бамбардзірам чэмпіянату сьвету.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Харвацкі футбольны зьвяз гістарычна лічыць першым афіцыйным міжнародным матчам сваёй зборнай таварыскую сустрэчу 2 красавіка 1940 году паміж зборнай Банавіны Харватыі, якая на той час была ў складзе Каралеўства Югаславіі, і зборнай Швайцарыі, у якой харвацкая каманда перамагла зь лікам 4:0[2][3]. У тым годзе Ёза Якапіч ачоліў нацыянальную каманду, якая прадстаўляла Банавіну Харватыі ў чатырох таварыскіх матчах[4]. Па ўварваньні краінаў Восі ў Югаславію ў 1941 годзе Нямеччына і Італія ўсталявалі кантроль над Харватыяй, утварыўшы Незалежную Дзяржаву Харватыі, у выніку чаго паўстала і футбольная зборная гэтай краіны[5]. Дружына згуляла 15 таварыскіх матчаў ад моманту аднаўленьня сяброўства ў ФІФА ў 1941 годзе да заканчэньня Другой сусьветнай вайны[6][7]. Па вайне і стварэньні СФР Югаславіі харвацкія футбалісты гулялі ў складзе зборнай Югаславіі.

Зборная Харватыя дэбютавала ў сваёй сучаснай рэінкарнацыі ў матчы супраць зборнай ЗША 17 кастрычніка 1990 году, перамогшы зь лікам 2:1[8][9]. Часовы трэнэр каманды Дражан Еркавіч узначальваў дэ-факта нацыянальную каманду да ейнага афіцыйнага паўторнага прыняцьця ў ФІФА 3 ліпеня 1992 году[10], атрымаўшы яшчэ дзьве перамогі ў таварыскіх матчах[11][12]. У 1993 годзе галоўным трэнэрам зборнай стаў Міраслаў Блажавіч. У сваім першым кваліфікацыйным турніры балканцы адразу адабраліся на чэмпіянат Эўропы 1996 году. У групавым этапе Горан Улаавіч загнаў першы гол каманды на буйным турніры, чым прынёс камандзе перамогу зь лікам 1:0 над зборнай Турэччыны[13]. Затым харваты перамагла дзейных чэмпіёнаў Эўропы, то бок зборную Даніі, зь лікам 3:0[14], але з такім жа лікам саступілі зборнай Партугаліі[15]. Каманда прабілася ў чвэрцьфінал, дзе зазнала паразу ад зборнай Нямеччыны 1:2[16].
Харваты трапілі і на чэмпіянат сьвету 1998 году. На групавым этапе каманда перамагла зборныя Ямайкі і Японіі, але прагуляла зборнай Аргентыны, што не перашкодзіла выйсьці з групы. Перамога 1:0 над зборнай Румыніі вывела харватаў у чвэрцьфінал турніру на зборную Нямеччыны[17]. Нечакана Харватыя перамагла немцаў зь лікам 3:0, дзякуючы галам Робэрта Ярні, Горана Ўлаавіча і Давара Шукера, ужо пасьля таго, як з поля быў выдалены немец Крыстыян Вёрнс[18]. Такім чынам каманда адразу ўпершыню прабілася ў паўфінал, дзе сустрэлася з зборнай Францыі, якая гаспадарыла на турніры[19]. Пасьля безгалявога першага тайму харваты выйшлі наперад, калі Алёша Асанавіч абвёў Зынэдына Зыдана і аддаў удалую перадачу на Шукера[20]. Аднак абаронца Францыі Ліліян Цюрам хутка ўраўнаў лік, а пазьней правёў яшчэ адзін гол[21]. У матчы за трэцяе месца харвацкая дружына перамагла зборную Нідэрляндаў зь лікам 2:1 і здабыла бронзавыя мэдалі чэмпіянату сьвету[22]. Шукер атрымаў Залатую буцу як найлепшы бамбардзір турніру, бо меў шэсьць загнаных галоў у сямі матчах[23].

Каманда ня трапіла на чэмпіянат Эўропы 2000 году, а на чэмпіянаце сьвету 2002 году на групавым этапе футбалісты мінімальна саступілі зборнай Мэксыкі, затым перамаглі зборную Італіі 2:1 і прагулялі зборнай Эквадору 0:1[24][25]. Каманда выбыла з турніру, не дабраўшы аднаго пункту[26]. У ліпені 2002 году галоўным трэнэрам стаў Ота Барыч, за час якога большасьць футбалістаў «залатога пакаленьня» паступова скончылі выступы ў зборнай, саступіўшы месца маладымі футбалістам. На чэмпіянаце Эўропы 2004 году каманда выбыла на групавым этапе, бо нічыйныя вынікі 0:0 з зборнай Швайцарыі і 2:2 у матчы з камандай Францыі, а таксама параза 2:4 ад зборнай Ангельшчыны не далі шанцаў прабіцца далей[27][28]. Дружына зноў не дала рады на групавой стадыі сусьветнага першынства ў 2006 годзе.

Зборная Харватыя выдатна пачала чэмпіянат Эўропы 2008 году, у трох матчах здабыўшы тры перамогі. Спачатку была пераможаная зь лікам 1:0 зборная Аўстрыі, затым харваты выгулялі немцам 2:1 і зборную Польшчы 1:0[29]. Ніка Ковач і Дарыё Шыміч былі капітанамі каманды ў матчах групавога этапу і далейшай сустрэчы[30][31]. У чвэрцьфінале зборная Харватыі давяла матч супраць зборнай Турэччыны да сэрыі пэнальці, у якой турэцкая каманда нечакана перамагла, а Лука Модрыч, Младэн Пэтрыч і Іван Ракіціч не рэалізавалі свае спробы[32][33]. Чэмпіянат сьвету 2010 году харваты прапусьцілі, бо ня здолелі на яго кваліфікавацца. Харватыя і Вугоршчына дасылалі сумесную заяўку на правядзеньне чэмпіянату Эўропы 2012 году, але была ўхваленая ініцыятыва Польшчы і Ўкраіны. Тым ня менш, зборная трапіла на турнір, але далей групавой стадыі іх не прапусьцілі зборныя Італіі і Гішпаніі. У групавым этапе чэмпіянату сьвету 2014 году зборная Харватыі пачала сваю кампанію з паразы 1:3 ад зборнай Бразыліі, якая ладзіла ў сябе першынство. Матч прыцягнуў вялікую ўвагу мэдыяў праз спрэчнае судзёўства Юіці Нісімуры, якое было моцна крытаванае за шэраг хібных рашэньняў[34][35]. У другім матчы эўрапейцы перамаглі зборную Камэруну 4:0, а затым саступілі зборнай Мэксыкі 1:3, заняўшы трэцяе месца ў групе і не прайшоўшы ў стадыю выбыцьця[36][37][38].

Падчас адборачнага турніру да чэмпіянату Эўропы 2016 году абдылося прызначэньне Антэ Чачыча на пасаду галоўнага трэнэра зборнай[39][40]. Каманда ўсталявала новы рэкорд выніковасьці, перамогшы ў таварыскім матчы зборную Сан-Марына 10:0 у чэрвені 2016 году[41]. На самім эўрапейскім першынстве харваты пачалі зь перамогі над туркамі зь лікам 1:0 дзякуючы стрэлу з далёкай дыстанцыі Лукі Модрыча[42], а затым каманда згуляла ўнічыю 2:2 з зборнай Чэхіі[43]. У гэтым матчы Харватыя вяла пасьля галоў Івана Пэрышыча і Івана Ракіціча, але чэскія нападнікі Мілан Шкода і Томаша Нэцыда ўраўналі лік у апошнюю хвіліну матчу[44]. У канцы сустрэчы адбыліся сур’ёзныя забурэньні на трыбунах[44], а на пляцоўку былі выпушчаныя фаервэркі, што параніла аднаго з ст’юардаў[45]. Пасьля гэтага зборная Харватыі перамагла зборную Гішпаніі 2:1[46][47]. Харватаў уважалі за аднаго з фаварытаў турніру[48][49], але адразу ў ⅛ фіналу балканцы саступілі зборнай Партугаліі[50]. Пасьля турніру Дарыё Срна абвесьціў пра заканчэньне кар’еры ў зборнай, а Лука Модрыч стаў новым капітанам у жніўні 2016 году[51][52].
Чэмпіянаты сьвету
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Чэмпіянаты Эўропы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ https://www.bbc.com/sport/football/articles/c1dyvyx39rvo
- ↑ Croatia - International Matches. www.rsssf.org. Праверана 09.07.2026 г.
- ↑ Hrvatska nogometna reprezentacija kroz povijest. Uvijek Vjerni. Праверана 14.08.2008 г. Архіўная копія ад 16.02.2012 г.
- ↑ Croatia International matches. Rec. Sport Soccer Statistics Foundation. Праверана 14.07.2008 г.
- ↑ In Croatia, Sympathizers Are Welcome to Join the Party. Foreign Policy. Праверана 15.12.2022 г.
- ↑ Povijest Hrvatskog Nogometnog Saveza. H-R (25.09.2007). Праверана 19.08.2008 г.
- ↑ Goal Programme – Croatian Football Federation – 2006. FIFA (17.07.2008). Праверана 04.09.2008 г. Архіўная копія ад 04.09.2008 г.
- ↑ Aljosa Asanovic – International appearances. Rec. Sport Soccer Statistics Foundation. Праверана 20.07.2008 г.
- ↑ Hrvatske kocke opet modni hit // Nacional. — 20.02.2006.
- ↑ Sve o sportu. Sve o sportu. Праверана 16.08.2011 г. Архіўная копія ад 16.07.2011 г.
- ↑ Croatia Marks Independence Day for First Time. Southeast European times. Праверана 21.07.2008 г.
- ↑ Croatia – International matches 1990–1995. Rec. Sport Soccer Statistics Foundation. Праверана 18.07.2008 г. Архіўная копія ад 12.06.2008 г.
- ↑ Croatia contemplate Turkey task. Union of European Football Associations (UEFA.com) (04.01.2008). Праверана 31.12.2012 г.
- ↑ Šuker stars as Danes downed. Union of European Football Associations (UEFA.com) (16.06.1996). Праверана 10.08.2008 г. Архіўная копія ад 22.04.2008 г.
- ↑ Portugal take advantage of slack Croatia. The Independent (20.06.1996). Праверана 31.12.2012 г.
- ↑ Germany overcome ten-man Croatia. Union of European Football Associations (UEFA.com) (23.06.1996). Праверана 10.08.2008 г. Архіўная копія ад 05.05.2008 г.
- ↑ FIFA/Coca-Cola World Ranking. Fédération Internationale de Football Association (FIFA.com) (20.05.1998). Праверана 10.12.2008 г. Архіўная копія ад 08.04.2012 г.
- ↑ Longman, Jere. WORLD CUP '98; Croatia Stuns Germany With the Aid Of a Red Card // The New York Times, 05.07.1998 г.
- ↑ Blum, Ronald (12.07.2018) France-Croatia World Cup final invokes memories of infamous dive in 1998. Toronto Star. Праверана 06.07.2024 г.
- ↑ Tragedy and triumph: the remarkable tale of Croatia's first football steps. The Guardian (12.06.2022). Праверана 11.12.2022 г.
- ↑ Aarons, Ed. The day Lilian Thuram turned into a goalscorer supreme for France // The Observer, 15.07.2018 г.
- ↑ Morse, Ben (13.12.2022) From bloody Balkan war to World Cup heavyweight: the making of Croatia as a soccer nation. CNN. Праверана 14.12.2022 г.
- ↑ Zidane lights the blue-touch paper for France. Fédération Internationale de Football Association (FIFA.com). Праверана 11.08.2008 г. Архіўная копія ад 04.08.2013 г.
- ↑ 2002 FIFA World Cup Korea/Japan Preliminaries. Fédération Internationale de Football Association (FIFA.com). Праверана 10.08.2008 г. Архіўная копія ад 12.11.2008 г.
- ↑ Croatia punish Italy // British Broadcasting Corporation (BBC Sport), 08.06.2002 г.
- ↑ Ecuador end Croatia hopes // British Broadcasting Corporation (BBC Sport), 13.06.2002 г.
- ↑ England 4–2 Croatia // British Broadcasting Corporation (BBC News), 21.06.2004 г.
- ↑ Croatia 2–2 France // British Broadcasting Corporation (BBC News), 17.06.2004 г.
- ↑ Cheese, Caroline. Euro 2008 qualifying as it happened // 21.11.2007 г.
- ↑ Croatia captain Niko Kovac to retire from national team after Euro 2008. International Herald Tribune (19.06.2008). Праверана 28.07.2008 г.
- ↑ Bilić to field reserves against Poland. Eurosport (15.06.2008). Праверана 28.07.2008 г. Архіўная копія ад 18.06.2008 г.
- ↑ Ashdown, John. Football: Euro 2008 quarter-final: Croatia v Turkey -as it happened // The Guardian, 20.06.2008 г.
- ↑ Bilić on wrong end of upset as Croatia fluff the penalty shootout in Euro 2008 quarterfinals. International Herald Tribune (21.06.2008). Праверана 24.07.2008 г.
- ↑ Brazil 3 Croatia 1 // BBC Sport, 12.06.2014 г.
- ↑ Dunbar, Graham Brazil-Croatia referee Yuichi Nishimura ignites officiating controversy. The Boston Globe. Праверана 10.12.2022 г.
- ↑ Croatia 1 Mexico 3 // BBC Sport, 23.06.2014 г.
- ↑ Croatia's World Cup highs and lows. UEFA (24.06.2014). Праверана 27.11.2014 г. Архіўная копія ад 28.06.2014 г.
- ↑ Cameroon 0 Croatia 4 // BBC Sport, 18.06.2014 г.
- ↑ Hrvatska potučena u Oslu u najvažnijoj utakmici kvalifikacija // N1 HR Архіўная копія ад 02.07.2018 г.
- ↑ HNS terminates Niko Kovač's contract. Croatian Football Federation (09.09.2015). Праверана 15.10.2015 г.
- ↑ Croatia beats San Marino by record 10–0 in Euro 2016 warmup. USA Today (04.06.2016). Праверана 04.06.2016 г.
- ↑ Turkey 0–1 Croatia // BBC Sport, 12.06.2016 г.
- ↑ [VIDEO Remi Hrvatske i Češke nakon nereda na tribinama] // Hrvatska radiotelevizija Архіўная копія ад 02.07.2018 г.
- 1 2 Hunter, Andy (17.06.2016) Czech Republic comeback marred by Croatia flare and fan incidents. The Guardian. Праверана 15.12.2022 г.
- ↑ Czech Republic 2–2 Croatia // BBC Sport, 17.06.2016 г.
- ↑ Croatia 2–1 Spain // BBC Sport, 21.06.2016 г.
- ↑ Croatia 2–1 Spain: Ivan Perišić hands Croatia dramatic win to top Group D // Sky Sports
- ↑ Croatia have become Euro 2016 favourites after beating Spain, says Nikola Kalinic // The National
- ↑ Grez, Matias. Euro 2016: Croatia stuns reigning champion Spain to top Group D // CNN
- ↑ Hungary 3–3 Portugal // BBC Sport, 22.06.2016 г.
- ↑ Luka Modrić, the new captain: "I'm so proud". Croatian Football Federation (29.08.2016). Праверана 29.08.2016 г.
- ↑ Srna je dobio nasljednika: Luka Modrić novi kapetan Hrvatske. 24sata (09.08.2016). Праверана 09.08.2016 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Афіцыйны сайт Харвацкага футбольнага зьвязу
