Мужчынская зборная Фінляндыі па футболе
| Фінляндыя | |||||
| | |||||
| Фэдэрацыя | Футбольная асацыяцыя Фінляндыі[d] | ||||
|---|---|---|---|---|---|
| Канфэдэрацыя | УЭФА | ||||
| Трэнэр | |||||
| Капітан | Нікляс Майсандэр | ||||
| Найбольш гульняў |
Яры Літманэн | ||||
| Найлепшы бамбардзір |
Тээму Пукі | ||||
| Першая гульня | |||||
|
Фінляндыя 2:5 Швэцыя (Хэльсынкі, Расейская імпэрыя; 22 кастрычніка 1911) | |||||
| Самая буйная перамога | |||||
|
Фінляндыя 10:2 Эстонія (Хэльсынкі, Фінляндыя; 11 жніўня 1922) Фінляндыя 8:0 Сан-Марына (Хэльсынкі, Фінляндыя; 17 лістапада 2010) | |||||
| Самая буйная параза | |||||
|
Нямеччына 13:0 Фінляндыя (Ляйпцыг, Нямеччына; 1 верасьня 1940) | |||||
| |||||
Мужчы́нская збо́рная Фінля́ндыі па футбо́ле — нацыянальная каманда, якая прадстаўляе Фінляндыю на міжнародных футбольных турнірах і ў таварыскіх матчах. Арганізацыяй, якая ажыцьцяўляе кантроль і кіраваньне зборнай, ёсьць Футбольная асацыяцыя Фінляндыі. Каманда існуе з 1907 году, была прызнана ФІФА ў 1908 годзе, незважаючы на тое, што краіна на той момант зьяўлялася часткай Расейскае імпэрыі.
Зборная Фінляндыі толькі раз брала ўдзел у чэмпіянатах Эўропы і аніколі не спаборнічала на чэмпіянатах сьвету, але не зважаючы на гэта, найвышэйшым месцам у рэйтынгу зборных для каманды было 33 месца ў пачатку 2000-х гадоў, калі нацыянальную каманду трэнэраваў ангельскі спэцыяліст Рой Годжсан.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Футбольная асацыяцыя Фінляндыі была заснаваная ў 1907 годзе, а ўжо ў наступным годзе Фінляндыя далучылася да ФІФА, хоць у той час і ўваходзіла ў склад Расейскай імпэрыі. Першы міжнародны матч зборная Фінляндыі правяла 22 кастрычніка 1911 году, тады зборная Швэцыі перамагла фінаў на стадыёне Эляйнтарха ў Хэльсынках. У 1912 годзе фіны бралі ўдзел у летніх Алімпійскіх гульнях 1912 году ў Стакгольме, перамогшы зборныя Італіі і Расейскай імпэрыі, але зазнаўшы паразу ў матчы за бронзавыя мэдалі зборнай Нідэрляндаў.

Пасьля грамадзянскай вайны 1918 году фінская спартовая супольнасьць падзялілася на праваканцэрватыўную Фінскую гімнастычную і спартовую фэдэрацыю (ФГСФ) і левую Фінскую фэдэрацыю працаўнікоў спорту (ФФПС). Футбольная асацыяцыя Фінляндыі ўваходзіла ў склад ФГСФ[2]. Абодва бакі мелі ўласныя чэмпіянаты, і паміж 1919 і 1939 гадамі нацыянальная зборная Фінляндыі фармавалася толькі з гульцоў асацыяцыі. У той жа час футбольная каманда ФФПС брала ўдзел у спаборніцтвах міжнароднага працоўнага руху[3]. Аднак з канца 1920-х гадоў некалькі вядучых футбалістаў пачалі пераходзіць з ФФПС у асацыяцыю, каб мець мажлівасьць бараніць гонар краіны ў зборнай. У 1930-я гады гэтыя «перабежчыкі» сталі асновай нацыянальнай каманды. Напрыклад, у складзе Фінляндыі на летніх Алімпійскіх гульнях 1936 году было ажно восем былых гульцоў ФФПС[3]. У 1937 годзе Фінляндыя ўпершыню ўзяла ўдзел у кваліфікацыі да чэмпіянату сьвету, але прагуляла ўва ўсіх трох матчах адбору зборным Швэцыі, Нямеччыны і Эстоніі. З 1939 году гульцы ФФПС пачалі таксама выклікацца ў нацыянальную зборную, а ў 1956 годзе чэмпіянатныя абодвух фэдэрацыяў былі аб’яднаныя[3]. На летніх Алімпійскіх гульнях 1952 году ў Хэльсынках гаспадары саступілі зборнай Аўстрыі ўжо ў першым раўндзе. Аднак Фінляндыя сьвяькавала перамогу ў неафіцыйным Паўночным чэмпіянаце ў 1964 і 1966 гадах[4]. Зборная пачала браць удзел у кваліфікацыйных турнірах да чэмпіянату Эўропы, пачынаючы з турніру 1968 году, але свайго першага пераможнага матчу давялося чакаць ажно да 1978 году.
Да 1970-х гадоў блізкасьць фінаў з футболам абмяжоўвалася ў асноўным таварыскімі матчамі з паўночнымі суседзямі, але зборная асабліва не прагрэсавала. Аднак у 1980 годзе Фінляндыя была блізкая да выхаду ў фінальную частку чэмпіянату Эўропы, гэтак жа як ёй не хапіла толькі двух пунктаў, каб трапіць на чэмпіянат сьвету 1986 году. З улікам адмовы заходніх краінаў браць удзел у летніх Алімпійскіх гульнях 1980 году ў Маскве, фінская каманда была запрошаная на футбольны турнір гульняў, але посьпехаў там ня мела. Да сярэдзіны 1990-х гадоў зборная Фінляндыі пачала мець больш гульцоў у вядучых эўрапейскіх лігах, а сапраўднай зоркай каманды стаў футбаліст «Аякса» Яры Літманэн[5]. Каманда мела неаднастайныя вынікі, а найвышэйшымі момантамі сталі нічыя і перамога ў гасьцях над зборнымі Нарвэгіі і Швайцарыі адпаведна.
Чэмпіянаты сьвету
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
|
|
Чэмпіянаты Эўропы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ https://www.transfermarkt.us/-/mitarbeiterhistorie/verein/3443
- ↑ Andersen, Svein S.; Ronglan, Lars Tore Nordic Elite Sports: Same Ambitions – Different Tracks. — Copenhagen: Copenhagen Business School Press. — С. 85–88. — ISBN 978-876-30024-5-5
- 1 2 3 Syrjäläinen, Antti Miksi siksi loikkariksi? Huippu-urheilijoiden loikkaukset TUL:sta SVUL:oon 1919–1939. — Joensuu: University of Joensuu. — С. 45–47. — ISBN 978-952-21913-7-3
- ↑ Nordic Championships 1964–67. RSSSF. Праверана 02.02.2023 г. Архіўная копія ад 03.12.2022 г.
- ↑ Finland has had a cursed soccer past. Now, as a first-time Euro qualifier, it is ready to believe. // The Washington Post, 11.06.2021 г. Архіўная копія ад 12.02.2022 г.
