Мужчынская зборная Турэччыны па футболе
| Турэччына | |||||
| | |||||
| Фэдэрацыя | Турэцкая футбольная фэдэрацыя[d] | ||||
|---|---|---|---|---|---|
| Канфэдэрацыя | УЭФА | ||||
| Трэнэр | |||||
| Капітан | Хакан Чалганоглу | ||||
| Найбольш гульняў |
Рушту Рэчбэр | ||||
| Найлепшы бамбардзір |
Хакан Шукюр | ||||
| Першая гульня | |||||
|
Турэччына 2:2 Румынія (Стамбул, Турэччына; 26 кастрычніка 1923) | |||||
| Самая буйная перамога | |||||
|
Турэччына 7:0 Сырыя (Анкара, Турэччына; 20 лістапада 1949) Турэччына 7:0 Рэспубліка Карэя (Жэнэва, Швайцарыя; 20 чэрвеня 1954) Турэччына 7:0 Сан-Марына (Стамбул, Турэччына; 10 лістапада 1996) | |||||
| Самая буйная параза | |||||
|
Польшча 8:0 Турэччына (Хожаў, Польшча; 24 красавіка 1968) Турэччына 0:8 Ангельшчына (Стамбул, Турэччына; 14 лістапада 1984) Ангельшчына 8:0 Турэччына (Лёндан, Ангельшчына; 14 кастрычніка 1987) | |||||
| Чэмпіянат сьвету | |||||
| Удзел | 3 (упершыню: 1954) | ||||
| Дасягненьні | Трэцяе месца (2002) | ||||
| Чэмпіянат Эўропы | |||||
| Удзел | 6 (упершыню: 1996) | ||||
| Дасягненьні | Паўфінал (2008) | ||||
| |||||
Мужчы́нская збо́рная Турэччыны па футбо́ле — нацыянальная каманда, якая прадстаўляе Турэччыну ў міжнародных турнірах і сустрэчах па футболе. Турэччына разьмешчаная і ў Эўропе, і ў Азіі, але ёсьць сябрам толькі УЭФА. Найвялікшым дасягненьнем каманды ёсьць трэцяе месца на чэмпіянаце сьвету 2002 году. Таксама Турэччына дакрочыла да чвэрцьфіналу чэмпіянату Эўропы 2000 году і заняла трэці радок на Кубку канфэдэрацыяў 2003 году.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Першы матч зборнай Турэччыны быў згуляны супраць зборнай Румыніі 26 кастрычніка 1923 году на стадыёне Таксым у Стамбуле. Сустрэча скончылася ўнічыю зь лікам 2:2[2]. Зэкі Рыза Спорэл уважаецца за першую вялікую зорку турэцкага футболу, бо менавіта ён загнаў першыя два галы супраць румынскай каманды. Зборная Турэччыны правяла свой першы афіцыйны матч на летніх Алімпійскіх гульнях 1924 году, дзе саступіла зборнай Чэхаславаччыны зь лікам 2:5. Першыя два галы ў афіцыйным матчы пацэліў Бэкір Рэфэт.

Турэччына кваліфікавалася дзеля ўдзелу ў чэмпіянаце сьвету 1950 году, абгуляўшы зборную Сырыі зь лікам 7:0, але ня здолела ўзяць удзел у турніры празь фінансавыя праблемы. Турэччына кваліфікавалася на наступны чэмпіянат сьвету 1954 году, абгуляўшы зборную Гішпаніі. У першы матчы турэцкая каманда прагуляла пірэнэйцам 1:4, але перамога ў зваротнай гульні 1:0 стала чыньнікам да арганізацыі трэцяга матчу паміж гэтымі камандамі. Захапляльная і цьвёрдая гульня завяршылася зь лікам 2:2, і месца Турэччыны ў асноўным турніры было вызначанае кідком манэты. Туркам пашанцавала апынуцца ў групе з высокакляснымі вугорцамі і камандай ФРН, але празь незвычайны фармат турніру Турэччына гэтак і не згуляла з Вугоршчынай, бо каманда зазнала паразу ад немцаў зь лікам 1:4, але затым разграміла зборную Рэспублікі Карэі зь лікам 7:0. У матчы за права выйсьці з групы туркі прайгралі ўсё той жа камандзе ФРН зь лікам 2:7. У 1956 годзе зборная Турэччыны, аднак, правяла таварыскі матч супраць зборнай Вугоршчыны ў Стамбуле і перамагла адную з наймацнейшых камандаў таго часу зь лікам 3:1[3].
Не зважаючы на рост узроўню нацыянальнага чэмпіянату і добрыя паказьнікі турэцкіх клюбаў на эўрапейскай арэне, 1960-я гады ўважаюцца няўдалым пэрыядам для зборнай краіны. Большасьць гульцоў складу чэмпіянату сьвету 1954 году ўжо завяршылі свае кар’еры, а новае пакаленьне футбалістаў не змагло кваліфікавацца на буйныя турніры. У 1970-я гады турэцкая каманда была серадняком у адборачных турнірах да сусьветных і эўрапейскіх чэмпіянатаў, нават ня маючы вялікіх шанцаў прабіцца на гэтыя турніры. У 1980-я (1984 і 1987) Турэччына патрывала самую буйную паразу ў сваёй гісторыі, прагуляўшы двойчы зборнай Ангельшчыны зь лікам 0:8. У 1990 годзе каманду ачоліў нямецкі трэнэр Зэп Піёнтэк. У рамках кваліфікацыйных гульняў да чэмпіянату сьвету 1990 году толькі няўдача ў апошнім матчы пакінула зборную Турэччыны па-за бортам чэмпіянату. Праца Піёнтэка завершылася ў 1993 годзе, калі яго замяніў Фатых Тэрым, які, у сваю чаргу, здолеў вывесьці зборную на чэмпіянат Эўропы 1996 году. Такім чынам, каманда трапіла на свой першы буйны турнір упершыню ажно з 1954 году. Аднак, на самім турніры зборная зазнала тры паразы ў трох матчах і скончыла чэмпіянат з бракам галоў.

Хоць турэцкая дружына ня здолела кваліфікавацца на чэмпіянат сьвету 1998 году, яна адабралася на чэмпіянат Эўропы 2000 году, перамогшы ў плэй-оф зборную Ірляндыі. Каманда атрымала паразу ў першым матчы 1:2 ад зборнай Італіі, а другі матч супраць зборнай Швэцыі зьвяла ўнічыю 0:0. У трэцім матчы туркі перамаглі гаспадароў турніру, то бок зборную Бэльгіі, зь лікам 2:0, што стала першым выпадкам у гісторыі чэмпіяната Эўропы, калі гаспадар турніру быў выбіты ўжо ў першым раўндзе. Гэтая перамога вывела Турэччыну ў чвэрцьфінал, дзе яна саступіла зборнай Партугаліі 0:2. Нарастальны ўзровень турэцкага футболу быў пацьверджаны трэцім месцам на чэмпіянаце сьвету 2002 году. У чвэрцьфінале каманда з Турэччыны абгуляла зборную Сэнэгалу зь лікам 1:0 паводле правіла залатога голу, затым у паўфінале саступіла зборнай Бразыліі 0:1, але ў матчы за трэцяе месца перамагла паўднёвакарэйскіх футбалістаў зь лікам 3:2. Улетку 2003 году Турэччына заняла трэці радок на Кубку канфэдэрацыяў, на якім яна з маладым, экспэрымэнтальным складам згуляла ўнічыю з бразыльцамі, у выніку чаго бразыльцы выбылі з турніру. Туркі ў паўфінале прагулялі будучыным пераможцам турніру з зборнай Францыі зь лікам 2:3, не рэалізаваўшы пэнальці на апошніх хвілінах. У матчы за трэцяе месца Турэччына абгуляла зборнай Калюмбіі 2:1.
Турэцкая каманда ня здолела кваліфікавацца дзеля ўдзелу ў чэмпіянаце Эўропы 2004 году, зазнаўшы паразу ў раўндзе плэй-оф зборнай Латвіі, пасьля таго як заняла ў адборачнай групе другое месца. У адборачным турніры ў групе з такімі камандамі, як зборныя Даніі, Грэцыі і Ўкраіны, дзе туркі занялі 2-е месца. У сэрыі плэй-оф Турэччына прагуляла зборнай Швайцарыі паводле правіла колькасьці галоў на чужым полі.
Чэмпіянаты сьвету
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
|
Чэмпіянаты Эўропы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ https://www.transfermarkt.us/-/mitarbeiterhistorie/verein/3381
- ↑ Erdinç, Sivritepe Turkey 2–2 Romania. Türkiye international football matches. Праверана 31.10.2010 г. Архіўная копія ад 19.08.2018 г.
- ↑ Magical Magyars beating Праверана 16.09.2010 г. Архіўная копія ад 19.02.2024 г.
