Мужчынская зборная Сэрбіі па футболе
| Сэрбія | |||||
| | |||||
| Фэдэрацыя | Футбольны зьвяз Сэрбіі[d] | ||||
|---|---|---|---|---|---|
| Канфэдэрацыя | УЭФА | ||||
| Трэнэр | |||||
| Капітан | Аляксандар Мітравіч | ||||
| Найбольш гульняў |
Душан Тадыч | ||||
| Найлепшы бамбардзір |
Аляксандар Мітравіч | ||||
| Першая гульня | |||||
|
Чэхія 1:3 Сэрбія (Угерске-Градзішце, Чэхія; 16 жніўня 2006) | |||||
| Самая буйная перамога | |||||
|
Азэрбайджан 1:6 Сэрбія (Баку, Азэрбайджан; 17 кастрычніка 2007) Сэрбія 6:1 Баўгарыя (Бялград, Сэрбія; 19 лістапада 2008) Сэрбія 5:0 Румынія (Бялград, Сэрбія; 10 кастрычніка 2009) Сэрбія 6:1 Ўэйлз (Новы Сад, Сэрбія; 11 верасьня 2012) Сэрбія 5:0 Расея (Бялград, Сэрбія; 18 лістапада 2020) | |||||
| Самая буйная параза | |||||
|
Украіна 5:0 Сэрбія (Львоў, Украіна; 7 чэрвеня 2019) Сэрбія 0:5 Ангельшчына (Бялград, Сэрбія; 9 верасьня 2025) | |||||
| Чэмпіянат сьвету | |||||
| Удзел | 3 (упершыню: 2010) | ||||
| Дасягненьні | групавы раўнд (2010, 2018, 2022) | ||||
| Чэмпіянат Эўропы | |||||
| Удзел | 1 (упершыню: 2024) | ||||
| Дасягненьні | групавы этап (2024) | ||||
| |||||
Мужчы́нская збо́рная Сэ́рбіі па футбо́ле — нацыянальная каманда, якая прадстаўляе Сэрбію на міжнародных футбольных турнірах і ў таварыскіх матчах. Арганізацыяй, якая ажыцьцяўляе кантроль і кіраваньне зборнай, ёсьць Футбольны зьвяз Сэрбіі. Каманда ўважаецца за правапераемніцу зборных Югаславіі і Сэрбіі і Чарнагорыі. Існавала як зборная Югаславіі да лютага 2003 году, затым выступала пад імем зборнай Сэрбіі і Чарнагорыі, з 28 ліпеня 2006 году перайменаваная ў зборную Сэрбіі.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Сэрбскія футбалісты ўпершыню згулялі ў міжнародных матчах у складзе зборнай Каралеўства Югаславіі ў 1920 годзе. У наступныя дзесяцігодзьдзі гульцы, якія паходзілі зь земляў сучаснай Сэрбіі, баранілі гонар зборных Югаславіі, а потым па распадзе краіны і зборнай Сэрбіі і Чарнагорыі.

Хавіер Клемэнтэ, першы замежны трэнэр у гісторыі зборнай Сэрбіі, быў прызначаны кіраваць камандай у кваліфікацыйнай кампаніі да чэмпіянату Эўропы 2008 году[2] . Пасьля таго як Чарнагорыя абвесьціла незалежнасьць, зборная Сэрбія згуляла першы матч, як асобная каманда Сэрбіі супраць зборнай Чэхіі, выгуляўшы зь лікам 3:1. У адборы каманда фінішавала на трэцім радку, прапусьціўшы наперад зборныя Партугаліі і Польшчы. Клемэнтэ быў звольнены з пасады пасьля няўдалай кваліфікацыі[3]. Сэрбія замяніла гішпанца Міраславам Джукічам, але той пакінуў пасаду 19 жніўня наступнага году, не правёўшы аніводнага афіцыйнага матчу, праз разыходжаньні з Футбольным зьвязам Сэрбіі.
Наступнікам Джукіча стаў Радамір Антыч, які здолеў вывесьці сэрбаў на чэмпіянат сьвету 2010 году. У складзе каманды на мундыялі вылучыўся капітан Дэян Станкавіч, які стаў адзіным гульцом у гісторыі, які выступаў на чэмпіянатах сьвету ў зборных пад трыма рознымі назвамі, пры гэтым ягоная нацыянальнасьць не зьмянялася. Гэта было павязанае з вынікам геапалітычных зьменаў вакол Югаславіі і, у прыватнасьці, Сэрбіі[4]. На турніры сэрбы сустрэліся супраць зборных Ганы, Нямеччыны і Аўстраліі. Дружына саступіла ганцам зь мінімальным лікам 0:1, але здабыла перамогу над зборнай Нямеччыны 1:0. Афіцыйны YouTube-канал ФІФА назваў гэтую перамогу «найбольш знакавым днём у гісторыі сэрбскага футболу»[5]. Дзеля выхаду з групы зборнай Сэрбіі хапаў нават адзін пункт, але каманда саступіла зборнай Аўстраліі. У выніку сэрбы занялі апошняе месца ў групе[6][7].

Дружына прапусьціла чэмпіянат Эўропы 2012 году і чэмпіянат сьвету 2014 году. Каб выправіць хібнасьць кваліфікацыі галоўным трэнэрам быў прызначаны Дык Адвакаат[8], але і нідэрляндзец ня даў рады. Яго ў лістападзе 2014 году замяніў Радаван Чурчыч[9]. На чэмпіянат сьвету 2018 году каманду вывеў Славалюб Мусьлін. Не зважаючы на ўдалы адбор, Мусьлін быў звольнены Футбольным зьвязам Сэрбіі праз рознагалосьсі ў пытаньнях падбору складу[10]. Мусьліна крытыкавалі за тое, што ён не выклікаў Сяргея Мілінкавіча-Савіча, што выклікала спрэчкі ў Сэрбіі. У выніку Младэн Крастаіч стаў часовым трэнэрам на чэмпіянат сьвету[11]. Дзякуючы трапнаму штрафному ўдару Аляксандра Каларава зборная Сэрбіі здабыла сваю першую перамогу на чэмпіянату сьвету за восем гадоў у матчы супраць зборнай Коста-Рыкі. Аднак, наступныя матчы былі прагуляныя, у тым ліку зборным Швайцарыі і Бразыліі. Каманда з Сэрбіі выбыла на стадыі групавога этапу[12]. Каманда зноў спрабавала трапіць на чэмпіянат Эўропы, але ў плэй-оф адбору іх выбіла зборная Шатляндыі.
Чэмпіянаты сьвету
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Чэмпіянаты Эўропы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ https://fss.rs/fss-doneo-odluku-veljko-paunovic-vodice-reprezentaciju-srbije-u-borbi-za-plasman-na-svetsko-prtvenstvo-2026-godine/
- ↑ Clemente in for Serbia. Reuters (17.07.2006). Праверана 05.04.2021 г. Архіўная копія ад 17.07.2023 г.
- ↑ Javier Clemente fired as Serbia coach; Blokhin resigns as Ukraine coach // The New York Times, 06.11.2007 г. Архіўная копія ад 12.05.2022 г.
- ↑ Sainz, Jon. Bleacher Report: FIFA World Cup 2010: Dejan Stankovic's Strange Record // 27.05.2013 г. Архіўная копія ад 27.05.2013 г.
- ↑ YouTube – FIFATV: 'Most famous day in Serbia's footballing history' Архіўная копія ад 10.05.2016 г.
- ↑ World Cup: Australia vs. Serbia: Australia wins, 2-1 // Los Angeles Times, 06.2010 г. Архіўная копія ад 29.06.2024 г.
- ↑ Long, Gideon. Australia beat Serbia, both sides bow out // Reuters, 06.2010 г.
- ↑ Dick Advocaat introduced as Serbia coach // Associated Press, 28.07.2014 г. Архіўная копія ад 12.05.2022 г.
- ↑ Radovan Curcic new Serbia coach // 25.11.2014 г. Архіўная копія ад 12.05.2022 г.
- ↑ Serbia sack coach Slavoljub Muslin despite World Cup qualification. Associated Press (30.10.2017). Праверана 05.04.2021 г. Архіўная копія ад 18.10.2023 г.
- ↑ Mladen Krstajic set to coach Serbia at FIFA World Cup. Agence France-Presse (30.10.2017). Праверана 05.04.2021 г. Архіўная копія ад 12.05.2022 г.
- ↑ Brazil beat Serbia 2-0 to reach World Cup last 16. Marca (27.06.2018). Праверана 05.04.2021 г. Архіўная копія ад 15.04.2022 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Афіцыйны сайт Футбольны зьвяз Сэрбіі
- Профіль зборнай на сайце UEFA
- Профіль зборнай на сайце FIFA
