Перайсьці да зьместу

Мужчынская зборная Сырыі па футболе

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сырыя
Лягатып
Фэдэрацыя Сырыйская футбольная асацыяцыя[d]
Канфэдэрацыя АФК
Трэнэр
Найбольш гульняў Магмуд аль-Мавас Edit this on Wikidata (110)
Найлепшы бамбардзір Фірас аль-Хатыб Edit this on Wikidata (36)
Першая гульня
Лібан 1:2 Сырыя
(Бэйрут, Лібан; 26 красавіка 1942)
Самая буйная перамога
Сырыя 16:0 Мускат і Аман
(Каір, Эгіпет; 6 верасьня 1965)
Самая буйная параза
Грэцыя 8:0 Сырыя
(Атэны, Грэцыя; 25 лістапада 1949)
Эгіпет 8:0 Сырыя
(Александрыя, Эгіпет; 16 кастрычніка 1951)
Кубак Азіі
Удзел 7 (упершыню: 1980)
Дасягненьні 1/8 фіналу (2023)

Мужчы́нская збо́рная Сы́рыі па футбо́ле — нацыянальная каманда, якая прадстаўляе Сырыю на міжнародных футбольных турнірах і ў таварыскіх матчах. Арганізацыяй, якая ажыцьцяўляе кантроль і кіраваньне зборнай, ёсьць Сырыйская футбольная асацыяцыя.

Матч паміж зборнымі Індыі і Сырыі ў 2007 годзе.

Сырыйская футбольная асацыяцыя паўстала ў 1936 годзе, яшчэ за дзесяць гадоў да здабыцьця незалежнасьці ад французаў у 1946 годзе. Яна далучылася да ФІФА ў 1937 году, а сябрам АФК усьцяж ёсьць з 1969 году[2][3]. У 1939 годзе сырыйцы згулялі свае першыя неафіцыйныя матчы, склаўшы зборную Дамаску дзеля матчу супраць зборнай Бэйруту, атрымаўшы перамогу зь лікам 5:4.

Першы афіцыйны футбольны матч зборная Сырыі быў згуляны 26 красавіка 1942 году супраць зборнай Лібану[4]. Сырыя брала ўдзел у сваім першым адборачным турніры да чэмпіянату сьвету 1950 году[5]. Першы матч у межах кваліфікацыі быў зладжаны супраць зборнай Турэччыны ў Анкары, дзе 20 лістапада 1949 году гасьці саступілі зь лікам 0:7[6]. Празь пяць дзён, то бок 25 лістапада, зборная Сырыі прагулялі зборнай Грэцыі ў Атэнах зь лікам 0:8[7]. Між 1958 і 1961 гадамі каманда аб’ядналася з эгіпецкай дружынай, утварыўшы нацыянальную зборную Аб’яднанай Арабскай Рэспублікі, аднак у запісах ФІФА вынікі гэтай каманды цяпер залічваюцца толькі Эгіпту[8].

Зборная Сырыі трапіла на летнія Алімпійскія гульні 1980 году дзякуючы Ірану, бо той зьняўся з турніру ў сувязі з байкотам Алімпіяды з боку заходніх дзяржаваў[9]. Зборная брала ўдзел у трох турнірах Кубку Азіі ў 1980-х гадах. На Кубку Азіі 1980 году каманда заняла трэцяе месца пры пяці ўдзельніках у групавым этапе, фінішаваўшы вышэй за зборныя КНДР і Ірану[10]. На Кубку Азіі 1984 году сырыйцы былі чацьвертымі[11].

  1. ↑ https://www.transfermarkt.us/-/mitarbeiterhistorie/verein/13674
  2. ↑ Syrian Football Federation Архіўная копія ад 14.04.2022 г.
  3. ↑ Syrian Football Federation Архіўная копія ад 04.02.2022 г.
  4. ↑ Khadra, A. […] par 2 a 1 sur Liban. — Le Jour, 1942.
  5. ↑ FIFA World Cup 1950 European qualifiers Архіўная копія ад 03.03.2022 г.
  6. ↑ 1949/50 FIFA World Cup European qualifiers Архіўная копія ад 03.03.2022 г.
  7. ↑ Syria v Greece 1949. goalzz.com. Праверана 05.03.2022 г. Архіўная копія ад 05.03.2022 г.
  8. ↑ Remembering Egypt's Best Historical Moments at the African Cup of Nations. Egyptian Streets (08.06.2019). Праверана 03.03.2022 г. Архіўная копія ад 03.03.2022 г.
  9. ↑ FIFA Technical Report - 1980 Olympics Football Tournament. FIFA (1980). Праверана 26.02.2014 г. Архіўная копія ад 20.12.2011 г.
  10. ↑ Asian Cup 1980. goalzz.com. Праверана 05.03.2022 г. Архіўная копія ад 05.03.2022 г.
  11. ↑ Asian Cup 1984. goalzz.com. Праверана 05.03.2022 г. Архіўная копія ад 05.03.2022 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
  • Афіцыйны сайт (недаступная спасылка) Сырыйскай футбольнай асацыяцыі.