Мужчынская зборная Сан-Марына па футболе
| Сан-Марына | |||||
| | |||||
| Фэдэрацыя | Санмарынская фэдэрацыя футболу[d] | ||||
|---|---|---|---|---|---|
| Канфэдэрацыя | УЭФА | ||||
| Трэнэр | |||||
| Капітан | Матэо Вітаёлі[d] | ||||
| Найбольш гульняў |
Матэо Вітаёлі | ||||
| Найлепшы бамбардзір |
Андзі Сэльва | ||||
| Першая гульня | |||||
|
Сан-Марына 0:4 Швайцарыя (Сэравальле, Сан-Марына; 14 лістапада 1990) | |||||
| Самая буйная перамога | |||||
|
Ліхтэнштайн 1:3 Сан-Марына (Вадуц, Ліхтэнштайн; 18 лістапада 2024) | |||||
| Самая буйная параза | |||||
|
Сан-Марына 0:13 Нямеччына (Сэравальле, Сан-Марына; 6 верасьня 2006) | |||||
| |||||
Мужчы́нская збо́рная Сан-Мары́на па футбо́ле — нацыянальная каманда, якая прадстаўляе Сан-Марына ў міжнародных матчах па футболе. Каманда кіруецца Санмарынскай фэдэрацыяй футболу.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Хоць Санмарынская фэдэрацыя футболу была створаная ў 1931 годзе, нацыянальная зборная зьявілася толькі ў 1986 годзе. Арганізацыя стала сябрам ФІФА і УЭФА ў 1988 годзе[2], што дазволіла камандзе браць удзел у буйных турнірах. Да гэтага самарынскія гульцы ў міжнародным футбольным кантэксьце ўважаліся за італьянцаў[3].

Свой першы афіцыйны матч пад эгідай ФІФА зборная згуляла 14 лістапада 1990 году, калі санмарынцы ў кваліфікацыі да чэмпіянату Эўропы 1992 году сустрэліся з зборнай Швайцарыі і саступілі зь лікам 0:4. Агулам у тым адборачным цыклі футбалісты з Сан-Марына зазналі паразы ўва ўсіх астатніх матчах кваліфікацыі. Каманда асабліва цяжка выступала на выезьдзе, прагульваючы ўсе матчы з розьніцай як меней у чатыры галы. У тым адборы зборная Сан-Марына загнала толькі адзін гол, калі быў рэалізаваны пэнальці ў хатнім матчы супраць зборнай Румыніі (1:3)[4]. У рамках адбору да чэмпіянату сьвету 1994 году зборная здабыла першы пункт, згуляўшы супраць зборнай Турэччыны ўнічыю зь лікам 0:0. У іхным апошнім кваліфікацыйным матчы супраць зборнай Ангельшчыны Давідэ Гуальт’еры ўлучыў тады найхутчэйшы гол у гісторыі адборачных матчаў да чэмпіянату сьвету, калі загнаў мяч у браму ўжо праз 8,3 сэкунды пасьля пачатку. Аднак зборная ўрэшце саступіла зь лікам 1:7[5].
У красавіку 2001 году зборная Сан-Марына здабыла свой першы выязны пункт, згуляўшы 1:1 у Рызе супраць зборнай Латвіі[6]. У красавіку 2004 году каманда здабыла сваю першую перамогу пасьля больш як 70 спробаў, калі зь лікам 1:0 у таварыскім матчы выгуляла зборную Ліхтэнштайну, дзякуючы голу Андзі Сэльвы на 5-й хвіліне.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ https://www.transfermarkt.us/-/mitarbeiterhistorie/verein/10521
- ↑ Il Calcio Sammarinese Si Organizza. San Marino Football Federation. Праверана 09.09.2007 г.
- ↑ Just rewards for modest man. UEFA. Праверана 09.09.2007 г. Архіўная копія ад 20.10.2007 г.
- ↑ Romania National Team 1990–1999. RSSSF. Праверана 09.09.2007 г. Архіўная копія ад 13.02.2014 г.
- ↑ San Marino Hero Who Humiliated England. This Is London. Праверана 09.09.2007 г. Архіўная копія ад 12.02.2009 г.
- ↑ Group 4: Latvia long for revenge. UEFA (20.11.2002). Праверана 10.10.2010 г.