Мужчынская зборная СССР па футболе
| СССР | |
| | |
| Фэдэрацыя | Фэдэрацыя футболу СССР[d] |
|---|---|
| Канфэдэрацыя | УЭФА |
| Найбольш гульняў |
Алег Блахін |
| Найлепшы бамбардзір |
Алег Блахін |
| Першая гульня | |
|
СССР 3:0 Турэччына (Масква, СССР; 16 лістапада 1924) | |
| Самая буйная перамога | |
|
СССР 11:1 Індыя (Масква, СССР; 16 верасьня 1955) Фінляндыя 0:10 СССР (Хэльсынкі, Фінляндыя; 15 жніўня 1957) | |
| Самая буйная параза | |
|
Ангельшчына 5:0 СССР (Лёндан, Ангельшчына; 22 кастрычніка 1958) | |
| Чэмпіянат сьвету | |
| Удзел | 7 (упершыню: 1958) |
| Дасягненьні | 4 месца (1966) |
| Чэмпіянат Эўропы | |
| Удзел | 6 (упершыню: 1960) |
| Дасягненьні | Чэмпіён (1960) |
Мужчы́нская збо́рная СССР па футбо́ле — нацыянальная футбольная каманда, якая прадстаўляла СССР у міжнародных спаборніцтвах па футболе. Існавала з 1923 па 1991 год. Правапераемніцай зборнай СССР была зборная СНД. Чэмпіёны Эўропы 1960 году.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Першы матч ужо фактычнай зборнай СССР адбыўся ў 1924 годзе, калі савецкія футбалісты перамаглі зь лікам 3:0 зборную Турэччыны. Гэтая гульня і матч у адказ у Анкары былі адзінымі афіцыйна прызнанымі міжнароднымі матчамі, згулянымі Савецкім Саюзам перад летнімі Алімпійскімі гульнямі 1952 году, хоць у 1930-х гадах адбыліся некалькі неафіцыйных таварыскіх сустрэчаў з той жа зборнай Турэччыны. Алімпіяда 1952 году стала першым спаборніцкім турнірам, у якім брала ўдзел савецкага каманда. У папярэднім раўндзе зборная СССР выгуляла зборную Баўгарыі зь лікам 2:1. Далей дружыну чакала зборная Югаславіі. Перад гульнёй і Ціта, і Сталін даслалі тэлеграмы сваім нацыянальным камандам, што выяўляе, наколькі важнай была гэтая сустрэча для абодвух кіраўнікоў дзяржаваў[1]. Зборная Югаславіі вяла ў ліку 5:1, але савецкія футбалісты здолелі адгуляцца ў апошнія 15 хвілінаў, зьвёўшы матч да нічыі 5:5. Матч быў перагуляны, і ў ім югаславы перамаглі зь лікам 3:1[2].

На чэмпіянаце сьвету 1958 году зборная СССР трапіла ў адную групу з зборнымі Бразыліі, Ангельшчыны і Аўстрыі. Каманда набрала тры пункты, перамогшы аўстрыйцаў і згуляўшы ўнічыю з ангельцамі. Столькі ж пунктаў было ў ангельскай дружыны, у выніку чаго быў прасунуты дадатковы матч паміж камандамі, каб выявіць другую дружыну групы, якая мусіць прабіцца ў плэй-оф. Зборная СССР перамагла зь мінімальным лікам, дзякуючы голу Анатоля Ільіна на 67-й хвіліне сустрэчы. У чвэрцьфінале каманда была выбітая зборнай Швэцыі[3]. Інаўгурацыйны чэмпіянат Эўропы 1960 году стаў вяршыняй футбольных дасягненьняў СССР. Лёгка пракрочыўшы ў чвэрцьфінал, каманда мусіла сустрэцца з зборнай Гішпаніі, але праз напружанасьць халоднай вайны гішпанская каманда адмовілася ехаць у Савецкі Саюз, што прывяло да тэхнічнай перамогі. У паўфінале савецкая зборная перамагла зборную Чэхаславаччыны зь лікам 3:0 і прасунулася ў фінал, дзе сустрэлася з зборнай Югаславіі[4]. У фінале югаславы адкрылі лік, але савецкая дружына, пад кіраўніцтвам легендарнага галкіпера Лява Яшына, ураўнавала лік на 49-й хвіліне. Пасьля 90 хвілінаў лік быў роўны 1:1, і Віктар Панядзельнік загнаў мяч за сем хвілінаў да канца дадатковага часу, прынёсшы СССР тытул чэмпіёнаў Эўропы[5].

На чэмпіянаце сьвету 1962 году каманда была першай у групе, але была спыненая зборнай Чылі. Леў Яшын быў у слабой форме як у матчы групы супраць зборнай Калюмбіі, гэтак і супраць чылійцаў. Ягоная форма ўважалася адною з галоўных прычынаў, чаму зборная не дасягнула большых посьпехаў на турніры[6]. На чэмпіянаце Эўропы праз два гады дружына прабілася ў фінал, дзе саступіла зборнай Гішпаніі зь лікам 2:1[7]. Чэмпіянат сьвету 1966 году стаў турнірам, на якім зборная Савецкага Саюзу дасягнула свайго найлепшага выніку, заняўшы чацьвертае месца. Зборная трапіла ў групу 4 разам з зборнымі КНДР, Італіі і Чылі. Ва ўсіх трох матчах савецкая каманда здолела перамагчы сваіх супернікаў. У чвэрцьфінале савецкая зборная выбіла зборную Вугоршчыны дзякуючы эфэктыўнай гульні Яшына, аднак далей крочылі паразы. 25 ліпеня савецкія футбалісты саступілі зборнай ФРН у паўфінале, праз тры дні каманда зазнала паразу ад зборнай Партугаліі ў матчы за трэцяе месца. Каманда 1966 году стала другой найбольш выніковай у гісторыі чэмпіянатаў сьвету, загнаўшы 10 галоў. На чэмпіянаце Эўропы 1968 году каманда ў паўфінале згулялі ўнічыю з зборнай Італіі, тады лёс матчу быў вызначаны падкіданьнем манэты.
Чэмпіянат сьвету 1970 году ўсчаўся матчам паміж зборнымі Мэксыкі і СССР[8]. Савецкая каманда стала першай у гісторыі чэмпіянатаў сьвету, якая зрабіла замену ў матчы[9]. Іншымі супернікамі ў той групе былі зборныя Бэльгіі і Сальвадору. Савецкая зборная лёгка кваліфікавалася ў чвэрцьфінал, дзе прагуляла зборнай Уругваю ў дадатковы час. Гэта быў апошні раз, калі каманда дасягала чвэрцьфіналу[10]. У 1972 годзе на чэмпіянаце Эўропы савецкія футбалісты прасунуліся ў фінал, але там каманда была зьнішчаная немцамі зь лікам 3:0. Далейшыя гады дзесяцігодзьдзя былі няўдалымі, бо зборная была адхіленая ад кваліфікацыі праз адмову гуляць супраць зборнай Чылі. Каманда таксама ня здолела адабрацца на чэмпіянат сьвету 1978 году і чэмпіянаты Эўропы 1976 і 1980 гадах[11].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ USSR – Yugoslavia, the Story of Two Different Football Conceptions. russianfootballnews.com. Праверана 27.11.2017 г. Архіўная копія ад 24.04.2017 г.
- ↑ Yugoslavia National Team List of Results 1950-1959. RSSSF. Праверана 13.01.2007 г. Архіўная копія ад 24.11.2011 г.
- ↑ Sweden 2-0 Soviet Union Праверана 28.03.2024 г.
- ↑ European Championship 1960 (Details) Праверана 28.03.2024 г.
- ↑ Cox, Michael. How the Soviet Union won Euro 1960: A 'WM' formation, Franco's Spain withdrawal and Lev Yashin // The New York Times, 10.2023 г. Архіўная копія ад 14.04.2024 г.
- ↑ Soviet Union and the World Cup: Always promising but underachievers. CricketSoccer (07.2021). Праверана 11.02.2023 г. Архіўная копія ад 11.02.2023 г.
- ↑ Marcelino heads Spain to EURO 1964 final win against USSR. UEFA (02.2016). Праверана 30.03.2024 г.
- ↑ Mexico 70: Sunday, 31st May 1970 and the tournament gets underway with the hosts in action. Football Bloody Hell (05.08.2023). Праверана 28.03.2024 г. Архіўная копія ад 01.10.2023 г.
- ↑ Football World Cup Firsts. Topend Sports (09.2010). Праверана 29.03.2024 г.
- ↑ Uruguay 1-0 Soviet Union (Jun 14, 1970) Final Score. ESPN. Праверана 30.03.2024 г. Архіўная копія ад 30.07.2024 г.
- ↑ Soviet Union refuses to play Chile in World Cup Soccer. History (11.2009). Праверана 28.03.2024 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Вынікі зборнай на сайце RSSSF.
