Мужчынская зборная Рэспублікі Карэі па футболе
| Рэспубліка Карэя | |||||
| | |||||
| Фэдэрацыя | Карэйская футбольная асацыяцыя[d] | ||||
|---|---|---|---|---|---|
| Канфэдэрацыя | АФК | ||||
| Трэнэр | |||||
| Капітан | Сон Хын Мін | ||||
| Найбольш гульняў |
Сон Хын Мін | ||||
| Найлепшы бамбардзір |
Ча Бом Гын, Сон Хын Мін | ||||
| Першая гульня | |||||
|
Рэспубліка Карэя 5:3 Мэксыка (Лёндан, Ангельшчына; 2 жніўня 1948) | |||||
| Самая буйная перамога | |||||
|
Рэспубліка Карэя 16:0 Нэпал (Інчхон, Рэспубліка Карэя; 29 верасьня 2003) | |||||
| Самая буйная параза | |||||
|
Рэспубліка Карэя 0:12 Швэцыя (Лёндан, Ангельшчына; 5 жніўня 1948) | |||||
| Чэмпіянат сьвету | |||||
| Удзел | 12 (упершыню: 1954) | ||||
| Дасягненьні | Чацьвертае месца (2002) | ||||
| Кубак Азіі | |||||
| Удзел | 15 (упершыню: 1956) | ||||
| Дасягненьні | Чэмпіёны (1956, 1960) | ||||
| |||||
Мужчы́нская збо́рная Рэспу́блікі Карэ́і па футбо́ле — нацыянальная каманда, якая прадстаўляе Рэспубліку Карэі на міжнародных футбольных турнірах і ў таварыскіх матчах. Арганізацыяй, якая ажыцьцяўляе кантроль і кіраваньне зборнай, ёсьць Карэйская футбольная асацыяцыя.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Карэя стала японскай калёніяй у 1905 годзе і была цалкам анэксаваная ў 1910-м. Некаторыя карэйцы гулялі за нацыянальную зборную Японіі, найболей вядомым зь іх быў Кім Ён Сік, які выступаў у складзе японскай дружыны на летніх Алімпійскіх гульнях 1936 году[1]. Па стварэньні Рэспублікі Карэі напрыканцы 1940-х гадоў у 1948 годзе была заснаваная новая Карэйская футбольная асацыяцыя, якая далучылася да ФІФА. У тым жа годзе нацыянальная зборная дэбютавала на міжнароднай арэне і перамагла зборную Мэксыкі зь лікам 5:3 у матчы летніх Алімпійскіх гульняў 1948 году ў Лёндане[2].

У 1954 годзе каманды Рэспублікі Карэі ўпершыню ўзяла ўдзел у кваліфікацыі да чэмпіянату сьвету, адабраўшыся на чэмпіянат сьвету 1954 году ў Швайцарыі, перамогшы зборную Японіі з агульным лікам 7:3[3]. Такім чынам, карэйская дружына стала толькі другой азіяцкай камандай, якая ўдзельнічала ў чэмпіянатах сьвету, пасьля зборнай Нідэрляндзкай Ост-Індыі (Інданэзіі), якая спаборнічала на турніры 1938 году, і першай цалкам незалежнай азіяцкай дзяржавай. Каманда саступіла ў абодвух сваіх матчах мундыялю з буйным лікам, спачатку 0:9 ад зборнай Вугоршчыны, а потым 0:7 ад зборнай Турэччыны. Іхны трэці заплянаваны матч, які мусіў быў быць згуляны супраць зборнай ФРН, гэттак і ня быў згуляны. Каб чарговы трапіць на сусьветнае першынство футбалістам Рэспублікі Карэі спатрэбілася 32 гады. Між тым, дружына стала пераможцам першага Кубка Азіі, які быў разыграны ў 1956 году. У 1960 годзе другі азіяцкі кубак быў арганізаваны ў Рэспубліцы Карэі, і гаспадары здолелі абараніць свой тытул.
У 1985 годзе зборная перамагла ва ўсходнеазіяцкім турніры ў межах кваліфікацыі да чэмпіянату сьвету 1986 году, у тым ліку дзякуючы дзьвюм перамогам над зборнай Японіі ў фінальным раўндзе, чым упершыню з 1954 году забясьпечыла сабе месца на чэмпіянаце сьвету. Пасьля таго як адзін з найлепшых форвардаў Бундэсьлігі таго часу Ча Бом Гын[4][5] далучыўся да зборнай, склад дружыны на сусьветнае першынство 1986 году пачалі называць «залатым пакаленьнем» у краіне[6]. Карэйцы ўсчалі чэмпіянат з паразы ад зборнай Аргентыны, але здолелі зьвесьці ўнічыю 1:1 матч супраць зборнай Баўгарыі. У апошнім матчы групы карэйская каманда сутыкнулася з зборнай Італіі, саступіўшы ў драматычным матчы зь лікам 2:3. Пасьля гульні карэйскія газэты раскрытыкавалі арбітра сустрэчы амэрыканца Дэйвіда Сочу, сьцьвярджаючы, што ягоныя меркаваньні аб гульнявых сытуацыях былі кепскімі[7][8].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ KIM Yong Sik // Japan National Football Team Database Архіўная копія ад 19.03.2016 г.
- ↑ Hong, Fan Sport and Nationalism in Asia: Power, Politics and Identity. — Routledge, 2016. — С. 93–97. — ISBN 9781317574019
- ↑ A rivalry is born in Tokyo // FIFA Архіўная копія ад 11.2016 г.
- ↑ Top 10 Bundesliga Imports. Goal (01.08.2010). Праверана 09.03.2019 г.
- ↑ Nalapat, Abilash (18.08.2015) Matthaus on Germany's close ties with Asia and Maradona vs. Messi. ESPN. Праверана 26.10.2018 г.
- ↑ 한국 축구, 새로운 황금세대를 찾아라! // OhmyNews, 10.08.2006 г.
- ↑ 이탈리아 부끄러운 과거/86년 멕시코월드컵 한국전 // Munhwa Broadcasting Corporation, 20.06.2002 г.
- ↑ 美國人주심 편파적 파울선언 남발 // Maeil Business Newspaper, 11.06.1986 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Афіцыйны сайт Карэйскай футбольнай асацыяцыі.
