Перайсьці да зьместу

Мужчынская зборная Расеі па футболе

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Расея
Лягатып
Фэдэрацыя Расейскі футбольны зьвяз[d]
Канфэдэрацыя УЭФА
Трэнэр
Найбольш гульняў Сяргей Ігнашэвіч Edit this on Wikidata (127)
Найлепшы бамбардзір Арцём Дзюба Edit this on Wikidata (31)
Першая гульня
Расея 2:0 Мэксыка
(Масква, Расея; 16 жніўня 1992)
Самая буйная перамога
Расея 11:0 Брунэй
(Краснадар, Расея; 15 лістапада 2024)
Самая буйная параза
Партугалія 7:1 Расея
(Лісабон, Партугалія; 13 кастрычніка 2004)
Чэмпіянат сьвету
Удзел 4 (упершыню: 1994)
Дасягненьні чвэрцьфінал (2018)
Чэмпіянат Эўропы
Удзел 6 (упершыню: 1996)
Дасягненьні паўфінал (2008)
Асноўная форма
Рэзэрвовая форма

Мужчы́нская збо́рная Расе́і па футбо́ле — нацыянальная каманда, якая прадстаўляе Расею на міжнародных футбольных спаборніцтвах. Правапераемніца зборных Расейскай імпэрыі, РСФСР, СССР і СНД. Існуе з 1992 году і кіруецца Расейскім футбольным зьвязам.

22 жніўня 1911 года Зборная Расейскай імпэрыі згуляла свой першы міжнародны матч, які меў статус таварыскага супраць зборнай Ангельшчыны. Таксама зборная зьявілася на летніх Алімпійскіх гульнях 1912 году ў Стакгольме. У спаборніцтвах расейцы правялі два матчы, саступіўшы ў першым зь іх зборнай Фінляндыі ў чвэрцьфінале зь лікам 1:2, а ў гэтак званым «суцяшальным» турніры зборная Расеі зазнала разгромную паразу ад зборнай Нямеччыны зь лікам 0:16. Па рэвалюцыі зь цягам часу была ўтвораная зборная СССР, а па распадзе краіны пэўны час існавала зборная СНД.

Перад матчам супраць зборнай Нямеччыны.

Як зборная асобнай краіны Расеі каманда пачала адбор на чэмпіянат сьвету 1994 году ў ЗША, дзе ейнымі супернікамі былі зборныя Грэцыі, Ісьляндыі, Вугоршчыны і Люксэмбургу. У выніку расейская дружына кваліфікавалася на турніру разам з грэкамі. У склад той каманды ўваходзілі дасьведчаныя гульцы, як то Станіслаў Чарчэсаў, Аляксандар Барадзюк, а таксама Віктар Анопка, Алег Саленка, Дзьмітры Чэрышаў, Аляксандар Маставой, Уладзімер Бясчасных і Валеры Карпін. Некаторыя зь іх маглі б абраць выступы за зборную Ўкраіны, але тая яшчэ не выступала на міжнародных спаборніцтвах[2]. Таксама ў складзе расейскай каманды быў беларус Сяргей Гарлуковіч, які раней таксама быў гульцом зборнай СССР. Выступ каманды быў слабым, нават не зважаючы на ўражлівую перамогу зь лікам 6:1 над зборнай Камэруну. У тым матчы Алег Саленка загнаў пяць галоў на карысьць расейцаў. На чэмпіянат Эўропы 1996 году каманду ў якасьці галоўнага трэнэра павёз Алег Раманцаў. Першыя два матчы скончыліся паразамі ад зборных Італіі і Нямеччыны, а апошні матч супраць зборнай Чэхіі завяршыўся ўнічыю зь лікам 3:3.

Зборная ня трапіла на чэмпіянат сьвету 1998 году, а адборачны этап да чэмпіянату Эўропы 2000 году расейцы пачалі з трох паразаў, якія каманда зазнала ў матчах супраць зборных Украіны, Францыі і Ісьляндыі. У далейшым вынікі палепшыліся, і дружына нават мела шанец прабіцца на фінальны турніры, дзякуючы таму, што зборная Расеі перамога на Стад дэ Франс зборную Францыі зь лікам 3:2. Нічыя 1:1 супраць зборнай Украіны ў матчы, які адзначыўся грубай памылкай з боку брамніка Аляксандра Філімонава ў канцоўцы гульні, пакінула Расею па-за буйным турнірам чарговы раз. Урэшце, каманда здолела трапіць на чэмпіянат сьвету 2002 году. Зборная Расеі трапіла ў адную групу з зборнымі Бэльгіі, Тунісу і Японіі. У першым матчы расейцы здабылі перамогу над камандай з Тунісу 2:0, але наступную гульню прагуляла японцам 0:1, што выклікала масавыя забурэньні ў Маскве[3] . У апошнім матчы супраць зборнай Бэльгіі расейцам была патрэбная нічыя, каб прабіцца ў наступны раўнд, але каманда саступіла 2:3 і выбыла з турніру.

Зборная Расеі на чэмпіянаце сьвету 2018 году.

На наступныя два чэмпіянаты сьвету каманда ня трапіла, за тое ў гэты ж час стала больш частым удзельнікам чэмпіянатаў Эўропы. На эўрапейскім першынстве 2004 году Расея трапіла ў групу A поруч з гаспадарамі зборнай Партугаліі, а таксама камандамі Гішпаніі і Грэцыі. Расейская дружына не ўважалася за фаварыта, пагатоў падрыхтоўка да турніру была ўскладненая траўмамі абаронцаў Сяргея Ігнашэвіча і Віктара Анопка[4]. Турнір пачаўся для каманды паразай ад гішпанцаў пасьля голу канцы сустрэчы Хуана Карляса Валерона[5]. Праз чатыры дні зборная Расеі сталася першай камандай, якая выбыла з турніру, саступіўшы зборнай Партугаліі зь лікам 0:2[6]. У апошнім матчы групы каманда нечакана перамагла будучых чэмпіёнаў спаборніцтваў, то бок зборнай Грэцыі. Дзьмітры Кірычэнка загнаў адзін з найхутчэйшых галоў турніру[7]. На чэмпіянаце Эўропы 2008 году каманду павёз нідэрляндзкі трэнэр Гуўс Гідынк.

Дружына зноў пачала турнір з паразы ад зборнай Гішпаніі зь лікам 1:4, але перамогі над зборнымі Грэцыі і Швэцыі вывелі расейцаў у чвэрцьфінал. У матчы супраць зборнай Нідэрляндаў каманда павяла ў ліку праз гол Рамана Паўлючэнкі. За чатыры хвіліны да канца асноўнага часу Руўд ван Ністэльроой ураўняў лік 1:1, перавёўшы матч у дадатковы час. Там Расея зноў выйшла наперад, калі Андрэй Аршавін прарваўся па левым флянгу і аддаў перадачу на Дзьмітра Тарбінскага, які перакінуў мяч у сетку. Пазьней сам Аршавін усталяваў канчатковы лік 3:1. У паўфінале расейцы зноў сустрэлася з зборнай Гішпаніі і саступілі зь лікам 0:3. Зрэшты, пасьля гэтага посьпеху рушыў час заняпаду, бо каманда Расеі прапусьціла чэмпіянат сьвету 2010 году, а на чэмпіянаце Эўропы 2012 году не пераадолела групавы этап. У 2014 годзе зборная вярнулася на чэмпіянат сьвету пасьля 12-гадовай адсутнасьці, але і там не дала рады ўжо ў групе. У 2015 годзе ў найцяжэйшай барацьбе каманда трапіла на чэмпіянат Эўропы 2016 году, але і там ня здолела пераадолець групавы этап.

Трэнэры зборнай

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
1992—1994Павел Садырын
1994—1996Алег Раманцаў
1996—1998Барыс Ігнацьеў
     1998Анатоль Бышавец
1999—2002Алег Раманцаў
2002—2003Валер Газаеў
2003—2005Георгі Ярцаў
     2005Юры Сёмін
     2006Аляксандар Барадзюк (выканаўца абавязкаў)
2006—2010Гус Гідынк
2010—2012Дык Адвакаат
2012—2015Фабіё Капэльлё
2015—2016Леанід Слуцкі
2016—2021Станіслаў Чарчэсаў
2021—Валеры Карпін

Чэмпіянаты сьвету

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
  • 1994 — групавы этап
  • 1998 — не прайшла кваліфікацыю
  • 2002 — групавы этап
  • 2006 — не прайшла кваліфікацыю
  • 2010 — не прайшла кваліфікацыю
  • 2014 — групавы этап
  • 2018 — чвэрцьфінал
  • 2022 — дыскваліфікаваная
  • 2026 — дыскваліфікаваная

Чэмпіянаты Эўропы

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
  • 1996 — групавы этап
  • 2000 — не прайшла кваліфікацыю
  • 2004 — групавы этап
  • 2008 — паўфінал
  • 2012 — групавы этап
  • 2016 — групавы этап
  • 2020 — групавы этап
  • 2024 — дыскваліфікаваная

Найбольшая колькасьць матчаў

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
• Футбаліст Дата нараджэньня Першы матч Гульняў Мячоў Апошні матч
Віктар Анопка14.10.196929.04.1992109 (4)718.08.2004
•Сяргей Ігнашэвіч14.07.197921.08.200281511.09.2012
•Андрэй Аршавін29.05.198117.05.2002751715.08.2012
Валер Карпін02.02.196929.04.199272 (1)1712.02.2003
Уладзімер Бясчастных01.04.197416.08.1992712629.03.2003
•Аляксандар Анюкоў28.09.198225.05.200471111.09.2012
•Сяргей Сямак27.02.197615.11.199765403.03.2010
•Аляксандар Кержакоў27.11.198227.03.2002662111.09.2012
•Васіль Беразуцкі20.06.198207.06.200364211.09.2012
•Ігар Сямшоў06.04.197817.05.200257329.05.2012

Зацемкі

  • (•) — пазнака для дзейных футбалістаў
  • Для гульцоў зборнай Расеі, якія распачалі свае выступы ў нацыянальнай зборнай СССР/СНД, паказаная дата дэбюту ў гэтай зборнай і статыстычныя паказчыкі ў дужках.

Найбольшая колькасьць забітых мячоў

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
• Футбаліст Дата нараджэньня Першы матч Гульняў Мячоў Апошні матч
Уладзімер Бясчастных01.04.197416.08.1992712629.03.2003
•Раман Паўлючэнка15.12.198120.08.2003512115.08.2012
•Аляксандар Кержакоў27.11.198227.03.2002662111.09.2012
Валер Карпін02.02.196929.04.199272 (1)1712.02.2003
•Андрэй Аршавін29.05.198117.05.2002751715.08.2012
•Дзьмітры Сычоў26.10.198327.03.2002471511.08.2010
Ігар Калыванаў06.03.196823.08.198935 (24)12 (3)05.09.1998
Сяргей Кір’якоў01.01.197023.08.198928 (10)10 (5)23.09.1998
Аляксандар Маставой22.08.196803.11.199050 (15)10 (3)12.06.2004
Ігар Сімуценкаў03.04.197317.08.199420930.05.1998
  1. ↑ https://www.transfermarkt.us/-/mitarbeiterhistorie/verein/3448
  2. ↑ Ukraine's forgotten World Cup pedigree Архіўная копія ад 16.10.2014 г.
  3. ↑ Two die in Moscow World Cup rioting // The Guardian, 10.06.2002 г. Архіўная копія ад 15.05.2011 г.
  4. ↑ Russian Onopko ruled out // BBC Sport, 02.06.2004 г. Архіўная копія ад 16.01.2014 г.
  5. ↑ Mostovoi blames coach // BBC Sport, 12.06.2004 г. Архіўная копія ад 23.06.2012 г.
  6. ↑ Russia 0–2 Portugal // BBC Sport, 16.06.2004 г.
  7. ↑ Russia 2–1 Greece // BBC Sport, 20.06.2004 г. Архіўная копія ад 16.10.2014 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]