Перайсьці да зьместу

Мужчынская зборная Польшчы па футболе

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Польшча
Лягатып
Фэдэрацыя Польскі футбольны зьвяз[d]
Канфэдэрацыя УЭФА
Трэнэр
Капітан Пётар Зялінскі
Найбольш гульняў Робэрт Левандоўскі Edit this on Wikidata (167)
Найлепшы бамбардзір Робэрт Левандоўскі Edit this on Wikidata (89)
Першая гульня
Вугоршчына 1:0 Польшча
(Будапэшт, Вугоршчына; 18 сьнежня 1921)
Самая буйная перамога
Польшча 10:0 Сан-Марына
(Кельцы, Польшча; 1 красавіка 2009)
Самая буйная параза
Данія 8:0 Польшча
(Капэнгаген, Данія; 26 чэрвеня 1948)
Чэмпіянат сьвету
Удзел 9 (упершыню: 1938)
Дасягненьні Трэцяе месца (1974, 1982)
Чэмпіянат Эўропы
Удзел 5 (упершыню: 2008)
Дасягненьні Чвэрцьфінал (2016)
Асноўная форма
Рэзэрвовая форма

Мужчы́нская збо́рная По́льшчы па футбо́ле — нацыянальная каманда, якая прадстаўляе Польшчу на міжнародных турнірах па футболе. Кантралюецца Польскім футбольным зьвязам. Найлепшае месца ў рэйтынгу ФІФА — 5 (з жніўня 2017 году), найгоршае — 78 (зь лістапада 2013 году)[1]. Гульцы з самай вялікай колькасьцю гульняў уваходзяць у Грамаду ганаровых гульцоў зборнай.

Першы футбольны зьвяз быў закладзены 25 чэрвеня 1911 году ў Львове як Польскі футбольны зьвяз. Па Першай сусьветнай вайне сябры гэтай арганізацыі новы Польскі футбольны зьвяз у Варшаве 20 сьнежня 1919 году. Праз два гады ўраджэнец Вугоршчыны Еша Пашоны быў прызначаны першым трэнэрам нацыянальнай зборнай Польшчы.

Нацыянальная зборная Польшчы ў 1924 годзе.

Свой першы матч зборная Польшчы 18 сьнежня 1921 году ў Будапэшце, саступіўшы зборнай Вугоршчыны зь лікам 0:1[2]. Першая міжнародная перамога была здабытая 28 траўня 1922 году, калі польская каманда сустрэлася з зборнай Швэцыі ў Стакгольме і перамагла зь лікам 2:1. Юзэф Клёц загнаў першы гол у гісторыі зборнай[3][4][5][6][7]. У 1937 годзе Польшча кваліфікавалася на свой першы чэмпіянат сьвету, калі перамагла зборную Югаславіі 4:0, але саступіла ў матчы ў адказ 0:1 у двух кваліфікацыйных матчах, забясьпечыўшы сабе месца на чэмпіянаце сьвету 1938 году ў Францыі. Падчас свайго дэбюту на чэмпіянаце сьвету каманда згуляла супраць зборнай Бразыліі і давяла матч да экстра-тайму, але прагуляла зь лікам 5:6. Эрнэст Вілімоўскі, які тады выступаў за хожаўскі «Рух», загнаў чатыры зь пяці польскіх галоў. Апошні міжнародны матч перад пачаткам Другой сусьветнай вайны дружына згуляла супраць зборнай Вугоршчыны, тады палякі перамаглі 4:2[8][9][10]. Калі Вэрмахт уварваўся ў Польшчу ў верасьні 1939 году, усе польскія ўстановы і арганізацыі былі распушчаныя, у тым ліку Польскі футбольны зьвяз. Нямецкія акупацыйныя ўлады забаранілі палякам арганізоўваць любыя футбольныя матчы, у выніку чаго перастала існаваць і нацыянальная зборная[11].

11 чэрвеня 1946 году, па завяршэньні Другой сусьветнай вайны, зборная Польшча згуляла свой першы міжнародны таварыскі матч па аднаўленьні. Аднак, польскія футбалісты прагулялі ў Осьлё зь лікам 1:3 зборнай Нарвэгіі. 26 красавіка 1948 году зборная Польшчы зазнала найбуйнейшую паразу ў гісторыі, калі зь лікам 0:8 у Капэнгагене саступіла зборнай Даніі. У верасьні 1963 году каманда зь лікам 9:0 разьбіла зборную Нарвэгіі. Матч стаў дэбютам для Ўладзімежа Любанскага, які стаў аўтарам аднаго з галоў. Любанскі стаў найлепшым бамбардзірам у гісторыі зборнай, выступаючы за каманду з 1963 па 1980 гады. Ягоны рэкорд у 48 галоў трымаўся 37 гадоў.

Футбалісты польскай каманды сьвяткуюць перамогу над зборнай Бразыліі на чэмпіянаце сьвету 1974 году.

У кваліфікацыі да чэмпіянату сьвету 1974 году зборная Польшча ўдала прайшла адбор і выбіла зборную Ангельшчыны, якая ўпершыню з 1946 году ня трапіла на мундыяль. Для самой Польшчы гэта быў першы ўдзел з 1938 году. У першым сваім матчы на турніры палякі перамаглі зборную Аргентыны зь лікам 3:2, у другім матчы ўшчэнт была разьбітая зборная Гаіці 7:0. Палякі ўжо гарантавалі сабе выхад у другі раўнд, але ім была патрэбная хаця б нічыя, каб быць першымі ў групе. Зборная Польшчы перамагла зборную Італіі зь лікам 2:1. У другім раўндзе Польшча адолела зборную Швэцыі зь лікам 1:0, пры гэтым скандынавы не прапусьцілі аніводнага голу ў трох папярэдніх матчах. Адзіны гол у складзе польскай дружыны загнаў Гжэгаж Лята. Гэты ж футбаліст адзначыўся пераможным голам у наступнай гульні, у якой зборная Польшчы перамагла зборнай Югаславіі. Каманда сустрэлася з гаспадарамі турніру, то бок з зборнай ФРН. У той дзень, калі вырашалася хто зь дзьвюх камандаў трапіць у фінал, падаў дождж. Адзіным аўтарам голу стаў немец Герд Мюлер. У матчы ж за трэцяе месца палякі перамаглі зборную Бразыліі.

Зборная Польшчы згуляла і на наступным чэмпіянаце сьвету ў 1978 годзе. Пасьля нічыі супраць зборнай ФРН, каманда з Польшчы за кошт гола Лята перамагла зборную Тунісу. Таксама была пераможаная зборная Мэксыкі. На другім этапе эўрапейская зборная трапіла ў групу з трыма паўднёваамэрыканскімі зборнымі. Палякі далі рады ў матчы з зборнай Пэру, але саступілі як аргентынцам, гэтак і бразыльцам. На чэмпіянаце сьвету 1982 году зборная трапіла ў адную групу з зборнымі Італіі, Камэруну і Пэру[12]. Першыя два матчы скончыліся нулявымі нячыімі з італьянцамі і камэрунцамі, але апошні матч групы прынёс перамогу зборнай Польшчы 5:1, што дазволіла прабіцца ў другі раўнд зь першага месца[13][14][15]. У першым матчы другога раўнду палякі перамаглі зборную Бэльгіі зь лікам 3:0, дзякуючы хет-трык Зьбігнева Бонека[16][17]. Каманда зноў выйшла з групы на першым месцы і трапіла ў плэй-оф[12]. У паўфінале зборная была спыненая камандай з Італіі праз паразу зь лікам 0:2, аднак палякі атрымалі шанец згуляць у матчы за трэцяе месца[18], дзе была выгуляная зборная Францыі зь лікам 3:2. Гэты матч часта называюць «канцом залатой эпохі польскага футболу».

Чэмпіянаты сьвету

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
  • 1930 — ня брала ўдзелу
  • 1934 — не прайшла кваліфікацыю
  • 1938 — ⅛ фіналу
  • 1950 — ня брала ўдзелу
  • 1954 — ня брала ўдзелу
  • 1958 — не прайшла кваліфікацыю
  • 1962 — не прайшла кваліфікацыю
  • 1966 — не прайшла кваліфікацыю
  • 1970 — не прайшла кваліфікацыю
  • 1974 — трэцяе месца
  • 1978 — чвэрцьфінал
  • 1982 — трэцяе месца
  • 1986 — ⅛ фіналу
  • 1990 — не прайшла кваліфікацыю
  • 1994 — не прайшла кваліфікацыю
  • 1998 — не прайшла кваліфікацыю
  • 2002 — групавы этап
  • 2006 — групавы этап
  • 2010 — не прайшла кваліфікацыю
  • 2014 — не прайшла кваліфікацыю
  • 2018 — групавы этап
  • 2022 — ⅛ фіналу
  • 2026 — не прайшла кваліфікацыю

Чэмпіянаты Эўропы

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
  • 1960 — не прайшла кваліфікацыю
  • 1964 — не прайшла кваліфікацыю
  • 1968 — не прайшла кваліфікацыю
  • 1972 — не прайшла кваліфікацыю
  • 1976 — не прайшла кваліфікацыю
  • 1980 — не прайшла кваліфікацыю
  • 1984 — не прайшла кваліфікацыю
  • 1988 — не прайшла кваліфікацыю
  • 1992 — не прайшла кваліфікацыю
  • 1996 — не прайшла кваліфікацыю
  • 2000 — не прайшла кваліфікацыю
  • 2004 — не прайшла кваліфікацыю
  • 2008 — групавы этап
  • 2012 — групавы этап
  • 2016 — чвэрцьфінал
  • 2020 — групавы этап
  • 2024 — групавы этап
  1. ↑ Poland: FIFA/Coca-Cola World Ranking // fifa.com  (анг.)
  2. ↑ Webber, Alex Here we go! As Poland heads to Qatar, fans will be hoping they recapture the spirit of 1974. thefistnews. Праверана 21.11.2022 г.
  3. ↑ Poland honors national soccer player murdered in Holocaust // 11.06.2019 г.
  4. ↑ Kossakowski, Radosław; Nosal, Przemysław; Woźniak, Wojciech Politics, Ideology and Football Fandom; The Transformation of Modern Poland. — Routledge. — ISBN 978-1-000-04985-5
  5. ↑ Bolchover, David (06.05.2019) Remembering the cream of Jewish footballing talent killed in the Holocaust. The Guardian.
  6. ↑  Vogler, Henryk Wyznanie mojżeszowe: wspomnienia z utraconego czasu. — Państwowy Instytut Wydawniczy, 1994. — ISBN 83-06-02355-2
  7. ↑ Beck, Eldad. Anti-Semitism feared ahead of Euro 2012 // 08.08.2010 г.
  8. ↑ "Najpiękniejszy mecz w historii polskiego futbolu". Ostatni mecz przed II wojną światową - Historia. www.polskieradio.pl. Праверана 15.10.2024 г.
  9. ↑ Chcieli tylko dalej grać... Tragiczne losy ostatnich przedwojennych reprezentantów Polski. TVP Sport (27.08.2020). Праверана 15.10.2024 г.
  10. ↑ Tuż przed inwazją. Biblioteka Piłkarstwa Polskiego. Праверана 15.10.2024 г.
  11. ↑ Urban, Thomas (2018). «Football 'Only for Germans', in the Underground and in Auschwitz: Championships in Occupied Poland», in European Football During the Second World War. Ed. M. Herzog/F. Brändle. Oxford. — С. 367.
  12. 1 2 1982 FIFA World Cup Spain - Groups. FIFA. Праверана 09.07.2018 г. Архіўная копія ад 03.02.2015 г.
  13. ↑ 1982 FIFA World Cup Spain - Matches - Italy-Poland. FIFA. Праверана 09.07.2018 г. Архіўная копія ад 09.04.2015 г.
  14. ↑ 1982 FIFA World Cup Spain - Matches - Poland-Cameroon. FIFA. Праверана 09.07.2018 г. Архіўная копія ад 08.04.2015 г.
  15. ↑ 1982 FIFA World Cup Spain - Matches - Poland-Peru. FIFA. Праверана 09.07.2018 г. Архіўная копія ад 09.04.2015 г.
  16. ↑ 1982 FIFA World Cup Spain - Matches - Poland-Belgium. FIFA. Праверана 09.07.2018 г. Архіўная копія ад 07.04.2015 г.
  17. ↑ 1982 FIFA World Cup Spain - Matches - Poland-Soviet Union. FIFA. Праверана 09.07.2018 г. Архіўная копія ад 08.04.2015 г.
  18. ↑ Alsos, Jan Planet World Cup - 1982 - Semifinal - Italy v Poland. www.planetworldcup.com. Праверана 09.07.2018 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]