Перайсьці да зьместу

Мужчынская зборная Паўночнай Ірляндыі па футболе

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Паўночная Ірляндыя
Лягатып
Фэдэрацыя Ірляндзкая футбольная асацыяцыя[d]
Канфэдэрацыя УЭФА
Трэнэр
Капітан Конар Брэдлі[d]
Найбольш гульняў Стывэн Дэвіс Edit this on Wikidata (140)
Найлепшы бамбардзір Дэйвід Гілі Edit this on Wikidata (36)
Першая гульня
Ірляндыя 0:13 Ангельшчына
(Бэлфаст; 18 лютага 1882)
Самая буйная перамога
Ірляндыя 7:0 Ўэйлз
(Бэлфаст; 1 лютага 1930)
Самая буйная параза
Ірляндыя 0:13 Ангельшчына
(Бэлфаст; 18 лютага 1882)
Чэмпіянат сьвету
Удзел 3 (упершыню: 1958)
Дасягненьні чвэрцьфінал (1958)
Чэмпіянат Эўропы
Удзел 1 (упершыню: 2016)
Дасягненьні ⅛ фіналу (2016)
Асноўная форма
Рэзэрвовая форма

Мужчы́нская збо́рная Паўно́чнай Ірля́ндыі па футболе — нацыянальная каманда, якая прадстаўляе Паўночную Ірляндыю на міжнародных футбольных турнірах і ў таварыскіх матчах. Арганізацыяй, якая ажыцьцяўляе кантроль і кіраваньне зборнай, ёсьць Ірляндзкая футбольная асацыяцыя. Хатнія матчы ладзіць на стадыёне Ўіндзар Парк.

18 лютага 1882 году, праз 15 месяцаў пасьля стварэньня Ірляндзкай футбольнай асацыяцыі (ІФА), зборная Ірляндыі дэбютавала на міжнародным узроўні ў матчы супраць зборнай Ангельшчыны, прагуляўшы зь лікам 0:13 у таварыскай сустрэчы ў Бэлфасьце. Гэтая параза застаецца найбуйнейшай у гісторыі каманды. 25 лютага 1882 году ірляндзкая каманда згуляла свой другі міжнародны матч, зьвёўшы ўнічыю матчы супраць зборнай Ўэйлзу.

Зборная Ірляндыі ў 1914 годзе.

У 1884 годзе зборная Ірляндыі брала ўдзел у першым розыгрышы Брытанскага хатняга чэмпіянату і прагуляла ўсе тры матчы. Першую перамогу каманда атрымала толькі 19 лютага 1887 году, калі ў Бэлфасьце зь лікам 4:1 адолелі супраціў валійскіх футбалістаў. Тым ня менш, буйныя паразы працягваліся, бо 3 сакавіка 1888 году зборная Ірляндыі саступіла камандзе з Ўэйлзу зь лікам 0:11, а праз тры тыдні яшчэ была разьбітая зборнай Шатляндыі зь лікам 2:10. У 1899 годзе ІФА зьмяніла правілы адбору гульцоў, бо пачала выклікаць футбалістаў, якія паўсядзённа спаборнічалі ў ангельскіх лігах. Да таго часу зборная фармавалася перадусім з гульцоў выключна з Ірляндзкай лігі, асабліва з трох клюбаў, як то «Лінфілду», «Кліфтонвілу» і «Дыстылеры».

Выбітныя паўночнаірляндзкія футбалісты ў гісторыі краіны Дэні Бланчфлаўэр (зьлева) і Джордж Бэст (справа).

У 1920 годзе Ірляндыя была падзеленая на Паўночную Ірляндыю і Паўднёвую Ірляндыю. У 1922 годзе Паўднёвая Ірляндыя атрымала незалежнасьць як Ірляндзкая Вольная Дзяржава, якая пазьней стала Рэспублікай Ірляндыі. На тле гэтых палітычных узрушэньняў у 1921 годзе ў Дубліне зьявілася канкурэнтная футбольная асацыяцыя, вядомая як Футбольная асацыяцыя Ірляндыі (ФАІ), якая арганізавала асобную лігу і нацыянальную зборную. У 1923 годзе, калі брытанскія асацыяцыі выйшлі зь ФІФА, ФАІ была прызнаная ФІФА як кіроўны орган футболу Ірляндзкай Вольнай Дзяржавы пры ўмове, што яна зьменіць назву на Футбольную асацыяцыю Ірляндзкай Вольнай Дзяржавы. Пры гэтым ІФА працягвала фармаваць сваю зборную, запрашаючы гульцоў з усяго вострава. Паміж 1928 і 1946 гадамі ІФА не ўваходзіла ў ФІФА, таму дзьве ірляндзкія зборныя існавалі паралельна, аніколі не перасякаючыся ў турнірах. Аднак 8 сакавіка 1950 году ў матчы супраць зборнай Ўэйлзу ў кваліфікацыі да чэмпіянату сьвету 1950 году ІФА выставіла каманду, у якой было чатыры гульцы, якія ў тым жа адборачным турніры выступалі за зборную ФАІ. Пасьля скаргаў ФІФА ўмяшалася і абмежавала права на выступы за зборныя паводле палітычнай мяжы.

Найлепшы вынік зборнай Паўночнай Ірляндыі на сусьветным першынстве прыпаў на іхні дэбют. Тады на чэмпіянаце сьвету 1958 году каманда дасягнула чвэрцьфіналу, але ў ім была выбітая зборнай Францыі зь лікам 0:4. Капітанам зборнай на мундыялі быў Дэні Бланчфлаўэр, які таксама быў капітанам ангельскага клюбу «Тотэнгэм Готспур». Ён двойчы прызнаваўся футбалістам году ў Ангельшчыне. У далейшыя гады нават з прысутнасьцю ў складзе нападніка сусьветнага ўзроўню Джорджа Бэста не далі мажлівасьці зборнай у 1960-я і 1970-я гады кваліфікавацца на буйныя турніры. Каманда вярнулася на чэмпіянаты сьвету ў 1982 і 1986 гадах.

Чэмпіянаты сьвету

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
  • 1930 — ня брала ўдзелу
  • 1934 — ня брала ўдзелу
  • 1938 — ня брала ўдзелу
  • 1950 — не прайшла кваліфікацыю
  • 1954 — не прайшла кваліфікацыю
  • 1958 — чвэрцьфінал
  • 1962 — не прайшла кваліфікацыю
  • 1966 — не прайшла кваліфікацыю
  • 1970 — не прайшла кваліфікацыю
  • 1974 — не прайшла кваліфікацыю
  • 1978 — не прайшла кваліфікацыю
  • 1982 — другі групавы этап
  • 1986 — групавы этап
  • 1990 — не прайшла кваліфікацыю
  • 1994 — не прайшла кваліфікацыю
  • 1998 — не прайшла кваліфікацыю
  • 2002 — не прайшла кваліфікацыю
  • 2006 — не прайшла кваліфікацыю
  • 2010 — не прайшла кваліфікацыю
  • 2014 — не прайшла кваліфікацыю
  • 2018 — не прайшла кваліфікацыю
  • 2022 — не прайшла кваліфікацыю
  • 2026 — не прайшла кваліфікацыю

Чэмпіянаты Эўропы

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
  • 1960 — ня брала ўдзелу
  • 1964 — не прайшла кваліфікацыю
  • 1968 — не прайшла кваліфікацыю
  • 1972 — не прайшла кваліфікацыю
  • 1976 — не прайшла кваліфікацыю
  • 1980 — не прайшла кваліфікацыю
  • 1984 — не прайшла кваліфікацыю
  • 1988 — не прайшла кваліфікацыю
  • 1992 — не прайшла кваліфікацыю
  • 1996 — не прайшла кваліфікацыю
  • 2000 — не прайшла кваліфікацыю
  • 2004 — не прайшла кваліфікацыю
  • 2008 — не прайшла кваліфікацыю
  • 2012 — не прайшла кваліфікацыю
  • 2016 — ⅛ фіналу
  • 2020 — не прайшла кваліфікацыю
  • 2024 — не прайшла кваліфікацыю

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]