Перайсьці да зьместу

Мужчынская зборная Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі па футболе

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка
Лягатып
Фэдэрацыя Паўднёва-Афрыканская футбольная асацыяцыя[d]
Канфэдэрацыя КАФ
Трэнэр
Капітан Ронўэн Ўільямз[d]
Найбольш гульняў Ааран Макаэна Edit this on Wikidata (107)
Найлепшы бамбардзір Бэні Макарці Edit this on Wikidata (31)
Першая гульня
Аргентына 0:1 ПАР
(Буэнас-Айрэс, Аргентына; 9 ліпеня 1906)
Самая буйная перамога
Аўстралія 0:8 ПАР
(Адэлаіда, Аўстралія; 17 верасьня 1955)
Самая буйная параза
ПАР 1:9 Ангельшчына
(Кейптаўн, Паўднёва-Афрыканскі зьвяз; 17 ліпеня 1920)
Чэмпіянат сьвету
Удзел 4 (упершыню: 1998)
Дасягненьні 1/16 фіналу (2026)
Кубак афрыканскіх нацыяў
Удзел 12 (упершыню: 1996)
Дасягненьні Чэмпіёны (1996)
Асноўная форма
Рэзэрвовая форма

Мужчы́нская збо́рная Паўдёва-Афрыка́нскай Рэспу́блікі па футбо́ле — нацыянальная каманда, якая прадстаўляе ПАР на міжнародных футбольных турнірах і ў таварыскіх матчах. Арганізацыяй, якая ажыцьцяўляе кантроль і кіраваньне зборнай, ёсьць Паўднёва-Афрыканская футбольная асацыяцыя.

Каманда з Паўднёвай Афрыкі ў 1906 годзе.

Футбол упершыню зьявіўся ў Паўднёвай Афрыцы праз каляніялізм у канцы XIX стагодзьдзя, бо гульня была папулярная сярод брытанскіх жаўнераў[1]. Ад самых раньніх дзён існаваньня спорту ў краіне і да канца апартэіду арганізаваны футбол быў пад уплывам сыстэмы расавай сэгрэгацыі ў краіне. У выніку ў дзяржаве існавала некалькі футбольных фэдэрацыяў, у тым ліку асобна для белых, індыйцаў, народу банту і агулам мурынаў.

Паўднёва-Афрыканскі зьвяз быў адной з чатырох афрыканскіх краінаў, што прысутнічалі на кангрэсе ФІФА 1953 году, дзе гэтыя чатыры краіны запатрабавалі і атрымалі прадстаўніцтва ў выканаўчым камітэце арганізацыі[2]. Такім чынам у 1956 годзе Паўднёвая-Афрыканскі зьвяз, Этыёпія, Эгіпет і Судан заснавалі Канфэдэрацыю афрыканскага футболу, а паўднёваафрыканскі прадстаўнік Фрэд Фэл быў на першым паседжаньні арганізацыі як адзін з заснавальнікаў. Аднак хутка стала ясна, што канстытуцыя краіны забараняла расавыя зьмяшаныя каманды ў спаборніцтвах, таму на Кубак афрыканскіх нацыяў 1957 году яны маглі накіраваць толькі альбо цалкам чорную каманду, альбо цалкам белую. Гэта было непрымальна для іншых сябраў канфэдэрацыі, і Паўднёва-Афрыканскі зьвяз быў адхілены з турніру. Аднак некаторыя крыніцы сьведчаць, што яна адклікала свай удзел добраахвотна[3]. На другой канфэрэнцыі КАФ у 1958 годзе Паўднёвая-Афрыканская фэдэрацыя была афіцыйна выкінутая з канфэдэрацыі. У тым жа годзе Паўднёва-Афрыканская фэдэрацыі белых футбалістаў краіны была залічаная ў ФІФА, але ў жніўні 1960 году ёй высунулі ўльтыматум. Цягам аднаго году краіна мусіла ўпарадкаваць сваю футбольную гаспадарку ў адпаведнасьці зь недыскрымінацыйнымі правіламі ФІФА. 26 верасьня 1961 году на штогадовай канфэрэнцыі ФІФА паўднёваафрыканская асацыяцыя была афіцыйна адхіленая ад арганізацыі.

Паўднёваафрыканскія футбалісты сьвяткуюць гол у браму зборнай Мэксыкі на чэмпіянаце сьвету 2010 году.

У 1991 годзе, калі сыстэма апартэіду пачала руйнавацца, была створаная новая адзіная шматрасавая Паўднёва-Афрыканская футбольная асацыяцыя. Яна далучылася да ФІФА, што нарэшце дазволіла Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі ўзяць удзел у адборачных турнірах да наступных чэмпіянатаў сьвету[4]. Пасьля амаль дваццаці гадоў міжнароднай ізаляцыі зборная згуляла свой першы матч 7 ліпеня 1992 году, перамогшы зборную Камэруну 1:0 на стадыёне ў Дурбане[5]. У 1996 годзе, усяго празь пяць гадоў пасьля аднаўленьня сяброўства, каманда стала пераможцам хатняга Кубак афрыканскіх нацыяў 1996 году, узьняўшыся да 16-га месца ў рэйтынгу ФІФА[6]. Таксама кваліфікавалася на чэмпіянат сьвету 1998 году. Пад кіраўніцтвам галоўнага трэнэра Філіпа Трус’е паўднёваафрыканская дружына зазнала паразу 0:3 ад гаспадароў турніру з зборнай Францыі ў дэбютным матчы, а затым згуляла ўнічыю з зборнай Даніі 1:1 і з зборнай Саудаўскай Арабіі 2:2, у выніку чаго каманда скончыла свае выступы ўжо на групавой стадыі.

  1. ↑  Goldblatt, David The Ball is Round: A Global History of Football. — London: Penguin, 2007. — С. 90–91. — ISBN 978-0-14-101582-8
  2. ↑ Goldblatt, «The Ball is Round: A Global History of Football». — С. 493.
  3. ↑ Invasions, drop-outs and a bye to the final: admin mayhem in the first Africa Cup of Nations // FourFourTwo, 17.01.2015 г. Архіўная копія ад 12.08.2018 г.
  4. ↑ Bring Back the Sports Boycott // Newsweek, 20.06.2010 г. Архіўная копія ад 29.10.2015 г.
  5. ↑ South Africa marks 30 years since return from footballing wilderness. BBC Sport (07.07.2022).
  6. ↑ 'Mandela brought extra pressure': The story of South Africa's Afcon triumph. The Guardian (24.06.2019).

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]