Мужчынская зборная Парагваю па футболе
| Парагвай | |||||
| | |||||
| Фэдэрацыя | Парагвайская футбольная асацыяцыя[d] | ||||
|---|---|---|---|---|---|
| Канфэдэрацыя | КОНМЭБОЛ | ||||
| Трэнэр | |||||
| Капітан | Густава Гомэс[d] | ||||
| Найбольш гульняў |
Паўлё да Сыльва | ||||
| Найлепшы бамбардзір |
Роке Санта Крус | ||||
| Першая гульня | |||||
|
Парагвай 1:5 Аргентына (Асунсьён, Парагвай; 11 траўня 1919) | |||||
| Самая буйная перамога | |||||
|
Парагвай 7:0 Балівія (Рыю-дэ-Жанэйру, Бразылія; 30 красавіка 1949) Ганконг 0:7 Парагвай (Ганконг; 17 лістапада 2010) | |||||
| Самая буйная параза | |||||
|
Аргентына 8:0 Парагвай (Сант’яга, Чылі; 20 кастрычніка 1926) | |||||
| Чэмпіянат сьвету | |||||
| Удзел | 9 (упершыню: 1930) | ||||
| Дасягненьні | чвэрцьфінал (2010) | ||||
| Кубак Амэрыкі | |||||
| Удзел | 39 (упершыню: 1921) | ||||
| Дасягненьні | чэмпіёны (1953, 1979) | ||||
| |||||
Мужчы́нская збо́рная Парагва́ю па футбо́ле — нацыянальная каманда, якая прадстаўляе Парагвай на міжнародных футбольных турнірах і ў таварыскіх матчах. Арганізацыяй, якая ажыцьцяўляе кантроль і кіраваньне зборнай, ёсьць Парагвайская футбольная асацыяцыя. Зборная рабілася дзьвюхразовым пераможцам Кубку Амэрыкі (1953, 1979).
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Праз павелічэньне колькасьці запрашэньняў на таварскія матчы і міжнародныя турніры Парагвайская футбольная асацыяцыя пастанавіла афіцыйна стварыць нацыянальную зборную. Напрыканцы 1919 году Парагвай прыняў запрашэньне ўзяць удзел у чэмпіянаце Паўднёвай Амэрыкі 1921 году. Каб падрыхтавацца да турніру, паміж 1919 і 1921 гадамі было згуляна некалькі таварскіх матчаў. Першы зь іх скончыўся паразай ад зборнай Аргентыны зь лікам 1:5. Калі ўсчаўся чэмпіянат Паўднёвай Амэрыкі 1921 году, зборная Парагваю перамагла 2:1 зборную Ўругваю, якая на той час была трохразовым чэмпіёнам кантынэнту. Урэшце каманда заняла чацьвертае месца ў першынстве і стала рэгулярным удзельнікам наступных турніраў.

У 1930 годзе парагвайская дружына ўзяла ўдзел у першым чэмпіянаце сьвету, арганізаваным Уругваем. У першым раўндзе каманда саступіла зборнай ЗША зь лікам 0:3, але потым перамагла зборную Бэльгіі 1:0 дзякуючы голу Люіса Варгаса Пэньні. З кожнай групы ў наступны этап выходзіла толькі адная каманда, таго парагвайцы засталіся па-за бортам. Парагвайская каманда вярнулася на чэмпіянат сьвету толькі на турнір 1950 году, дзе сустрэлася з зборнымі Швэцыі і Італіі. Паўднёваамэрыканцы ня здолелі прабіцца з групы пасьля нічыі 2:2 з швэдамі і паразы 0:2 у матчы супраць апэнінцаў. Зборная Парагваю ўпершыню стала чэмпіёнам Паўднёвай Амэрыкі ў 1953 годзе, які ладзіўся ў Пэру. На агульным этапе дружына выгуляла зборную Чылі (3:0), Балівіі (2:1) і Бразыліі (2:1), а некалькі матчаў зьвяла ўнічыю, як то з зборнымі Эквадору (0:0), Пэру (2:2) і Ўругваю (2:2). Паколькі зборныя Парагваю і Бразыліі набралі аднолькавую колькасьць пунктаў паводле вынікаў турніру, паміж ім быў перагуляны матч, пераможцам зь якога выйшла дружына з Парагваю.
Каманда зьявілася на чэмпіянаце сьвету 1958 году. У першым матчы ў Швэцыі парагвайцы вялі 3:2 у матчы супраць зборнай Францыі, але ў выніку прагулялі 3:7. Перамога 3:2 над зборнай Шатляндыі і нічыя 3:3 з зборнай Югаславіі прынесьлі Парагваю толькі трэці радок у групе. У 1979 годзе дружына стала пераможцам Кубка Амэрыкі, які замяніў чэмпіянат Паўднёвай Амэрыкі. У паўфінале турніру была выгуляная зборная Бразыліі з агульным лікам 4:3, а ў фінале парагвайцы былі мацней за Чылі. Пасьля 28-гадовай адсутнасьці зборная кваліфікавалася на чэмпіянат сьвету 1986 году, дзе каманда выгуляла зборную Іраку 1:0, а з зборнымі Мэксыкі і Бэльгіі былі атрыманыя нічыйныя вынікі. На другім этапе паўднёваамэрыканцы саступілі зборнай Ангельшчыны з буйным лікам 3:0[2].
Чэмпіянаты сьвету
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
|
Кубкі Амэрыкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
|
|
|
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ https://www.transfermarkt.us/-/mitarbeiterhistorie/verein/3581
- ↑ Cien Años de Historia. Albirroja.com. Праверана 18.08.2004 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Афіцыйны сайт Парагвайскай футбольнай асацыяцыі.
- Усе вынікі з 1919 па 2004 гады. RSSSF
