Перайсьці да зьместу

Мужчынская зборная Нігерыі па футболе

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Нігерыя
Лягатып
Фэдэрацыя Нігерыйская футбольная фэдэрацыя[d]
Канфэдэрацыя КАФ
Трэнэр
Капітан Джон Обі Мікел
Найбольш гульняў Агмэд Муса Edit this on Wikidata (110)
Найлепшы бамбардзір Рашыдзі Екіні Edit this on Wikidata (37)
Першая гульня
Сьера-Леонэ 0:2 Нігерыя
(Фрытаўн, Сьера-Леонэ; 8 кастрычніка 1949)
Самая буйная перамога
Сан-Тамэ і Прынсыпі 0:10 Нігерыя
(Агадыр, Марока; 14 чэрвеня 2022)
Самая буйная параза
Залаты Бераг 7:0 Нігерыя
(Акра, Залаты Бераг; 1 чэрвеня 1955)
Чэмпіянат сьвету
Удзел 6 (упершыню: 1994)
Дасягненьні 1/8 фіналу (1994, 1998, 2014)
Кубак афрыканскіх нацыяў
Удзел 21 (упершыню: 1963)
Дасягненьні Чэмпіёны (1980, 1994, 2013)
Асноўная форма
Рэзэрвовая форма

Мужчы́нская збо́рная Ніге́рыі па футбо́ле — прадстаўляе Нігерыю на міжнародных футбольных турнірах і ў таварыскіх матчах. Арганізацыяй, якая ажыцьцяўляе кантроль і кіраваньне зборнай, ёсьць Нігерыйская футбольная фэдэрацыя.

Зборная Нігерыі ўпершыню згуляла супраць іншых калёніяў у неафіцыйных матчах у 1938 годзе, калі каманда, складзеная з гульцоў Лагасу, сустрэлася з зборнай Залатога Берагу. Нігерыя таксама сфармавала прадстаўнічую нацыянальную каманду, каб выправіць яе ў тур па Ангельшчыне, дзе, прыбыўшы ў Лівэрпул 29 жніўня 1949 году, яна зладзіла шэраг матчаў супраць аматарскіх камандаў.

Нігерыйская дружына ўпершыню выступіла на Кубку афрыканскіх нацыяў у 1963 годзе, калі трапіла ў адну групу з зборнымі Судану і Эгіпту (якая ў тыя часы называлася Аб’яднанай Арабскай Рэспублікай). Зборная заняла трэці радок на Кубку афрыканскіх нацыяў 1976 і 1978 гадоў. У 1980 годзе, з такімі гульцамі, як то Сэгун Адэгбамі і Бэст Агедэгбэ, каманда пад кіраўніцтвам Крыстыяна Чукву ўпершыню здабыла тытул кантынэнтальнага першынства, зрабіўшы гэта ў Лагасе[1]. У 1984, 1988 і 2000 гадах зборная дасягнула фіналу Кубка афрыканскіх нацыяў, дзе кожным разам саступіла зборнай Камэруну[2]. Шматразовыя няўдачы ў супрацьстаяньні з Камэрунам спарадзілі вострае суперніцтва паміж абедзьвюма краінамі.

Матч зборных Нігерыі і Ганы ў 2008 годзе.

Зборная Нігерыі зноў выступіла на Кубку афрыканскіх нацыяў у 1992 і 1994 гадах. Пры гэтым у 1992 годзе яна заняла трэцяе месца, а ў 1994 годзе стала пераможцам турніру. Каманда дабралася да чэмпіянату сьвету ўпершыню ў 1994 годзе пасьля многіх гадоў спробаў. Тую каманду трэнаваў нідэрляндзкі трэнэр Клемэнс Вэстэргоф. Нігерыйцы занялі першае месца ў сваёй групе, у якой былі зборныя Аргентыны, Баўгарыі і Грэцыі. Каманда выгуляла зборную Баўгарыі 3:0, саступіла аргентынскай камандзе 1:2 і прабілася з групы пасьля перамогі 2:0 над зборнай Грэцыі. У плэй-оф афрыканская дружына сутыкнулася з зборнай Італіі. Каманда выйшла наперад дзякуючы голу Эмануэла Амуніке на 25-й хвіліне. Зборная Нігерыі была за дзьве хвіліны ад кваліфікацыі ў чвэрцьфінал, але Рабэрта Баджа ўраўнаваў лік і перавёў матч у дадатковы час. Ён жа загнаў і пераможны гол. Матч скончыўся перамогай італьянцаў 2:1. У 1996 годзе каманда зьнялася з Кубка афрыканскіх нацыяў пад ціскам ваеннага дыктатара краіны Сані Абачы з прычыны крытыкі з боку краіны-гаспадыні турніру і асабліва ейнага прэзыдэнта Нэльсана Мандэлы ў сувязі з пакараньнем сьмерцю актывіста народа агоні. У выніку Нігерыі было забаронена браць удзел у Кубку афрыканскіх нацыяў 1998 году. Аднак, дружына трапіла на чэмпіянат сьвету 1998 году. Каманда зноў выйшла з групы, але адразу з буйным лікам 1:4 саступіла зборнай Даніі.

  1. ↑ Coffey, Jonny (03.01.2024) AFCON Archives Nigeria: How the Super Eagles started soaring
  2. ↑ Nigeria v Cameroon: Picture gallery. BBC News. Праверана 14.06.2021 г. Архіўная копія ад 14.06.2021 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]