Мужчынская зборная Новай Зэляндыі па футболе
| Новая Зэляндыя | |||||
| | |||||
| Фэдэрацыя | Новазэляндзкая футбольная фэдэрацыя[d] | ||||
|---|---|---|---|---|---|
| Канфэдэрацыя | Канфэдэрацыя футболу Акіяніі | ||||
| Трэнэр | |||||
| Капітан | Крыс Ўуд | ||||
| Найбольш гульняў |
Крыс Ўуд | ||||
| Найлепшы бамбардзір |
Крыс Ўуд | ||||
| Першая гульня | |||||
|
Новая Зэляндыя 3:1 Аўстралія (Данэдын, Новая Зэляндыя; 17 чэрвеня 1922) | |||||
| Самая буйная перамога | |||||
|
Новая Зэляндыя 13:0 Фіджы (Оклэнд, Новая Зэляндыя; 16 жніўня 1981) | |||||
| Самая буйная параза | |||||
|
Новая Зэляндыя 0:10 Аўстралія (Вэлінгтан, Новая Зэляндыя; 11 ліпеня 1936) | |||||
| Чэмпіянат сьвету | |||||
| Удзел | 3 (упершыню: 1982) | ||||
| Дасягненьні | групавы этап (1982, 2010, 2026) | ||||
| Кубак нацыяў АФК | |||||
| Удзел | 11 (упершыню: 1973) | ||||
| Дасягненьні | чэмпіён (1973, 1998, 2002, 2008, 2016, 2024) | ||||
| |||||
Мужчы́нская збо́рная Но́вай Зэля́ндыі па футбо́ле — нацыянальная каманда, якая прадстаўляе Новую Зэляндыю на міжнародных футбольных турнірах і ў таварыскіх матчах. Арганізацыяй, якая ажыцьцяўляе кантроль і кіраваньне зборнай, ёсьць Новазэляндзкая футбольная фэдэрацыя.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Першы міжнародны футбольны матч зборнай Новай Зэляндыі быў згуляны ў Данідыне на старым стадыёне Каледоніян Граўнд 23 ліпеня 1904 году супраць каманды, якая прадстаўляла каманду аўстралійскага штату Новага Паўднёвага Ўэйлзу. Навазэляндзкая каманда прагуляла з адзіным голам у матчы, але празь сем дзён згуляла з той жа камандай унічыю 3:3 на Атлетык Парку ў Вэлінгтане[2]. Наступным годам дружына выправілася ў тур па Аўстраліі, падчас якога згуляла адзінаццаць матчаў супраць розных камандаў, у тым ліку тры «тэставыя матчы» супраць зборнай Новага Паўднёвага Ўэйлзу. З гэтых трох матчаў адзін скончыўся перамогай, яшчэ адзін быў зьведзены ўнічыю і яшчэ адзін прагуляны.

Больш зборная Новай Зэляндыі не гуляла ажно да 1922 году, калі правяла тры афіцыйныя міжнародныя матчы супраць зборнай Аўстраліі. Дзьве сустрэчы скончыліся перамогай навазэляндцаў зь лікам 3:1 і адзін матч скончыўся зь лікам 1:1[3]. У 1927 годзе зборная Канады стала другой камандай, якая прыехала ў Новую Зэляндыю, згуляўшы зь мясцовай зборнай чатыры афіцыйныя матчы[4]. Новазэляндзкая футбольная фэдэрацыя стала адной з заснавальніцаў Канфэдэрацыі футболу Акіяніі ў 1966 годзе, якую заснавалі Чарлі Дэмпсі і ягоны аўстралійскі калега Джым Баюцьці[5]. На пачатку 1980-х гадоў каманда мела пасьпяховы адрэзак, стаўшы ў тым ліку пераможцам першага Кубка нацыяў АФК 1973 году. Кампанія 1980 году была правальнай. Бо зборная прагуляла зь лікам 1:3 зборнай Таіці, а зь лікам 0:4 навазэляндцы саступілі зборнай Фіджы. У апошнім туры, ужо ня маючы шанцаў кваліфікавацца ў фінал, дружына перамагла зборную Саламонавых астравоў 6:1.
Зборная ўпершыню кваліфікавалася на чэмпіянат сьвету 1982 году, прайшоўшы ўдала адбор у агульным турніры Канфэдэрацыі футболу Акіяніі і Азіяцкай канфэдэрацыі футболу. Да 1980-х гадоў каманду крытыкавалі за вялікую колькасьць брытанскіх гульцоў. З 22 футбалістаў у заяўцы на чэмпіянат сьвету 1982 году 11 былі народжаныя ў Вялікабрытаніі. Сярод іх былі капітан Стыў Самнэр і нападнік Стыў Ўудын, якія абодва гулялі ў ангельскіх клюбах перад іміграцыяй. На турніры каманда зазнала тры паразы, прапусьціўшы 12 мячоў і загнаўшы толькі 2. У наступныя дзесяцігодзьдзі склад нацыянальнай зборнай зьмяніўся[6].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ https://www.transfermarkt.us/-/mitarbeiterhistorie/verein/9171
- ↑ New South Wales Tour of New Zealand 1904. RSSSF (29.11.2018). Праверана 10.05.2019 г. Архіўная копія ад 12.09.2022 г.
- ↑ Hilton, Tony; Smith, Barry An Association with Soccer: The NZFA Celebrates Its First 100 Years. — New Zealand Football, 1991. — С. 143–144. — ISBN 978-0473012915
- ↑ Overseas Tours by Canadian Teams: New Zealand Tour, 1927. Canadian Soccer History. Праверана 10.05.2019 г. Архіўная копія ад 25.05.2017 г.
- ↑ History. Oceania Football Confederation (08.12.2016). Праверана 10.05.2019 г. Архіўная копія ад 25.03.2019 г.
- ↑ Football in New Zealand. New Zealand Ministry for Culture and Heritage Te Manatu. Праверана 19.12.2019 г. Архіўная копія ад 03.08.2018 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Афіцыйны сайт Новазэляндзкай футбольнай фэдэрацыі.
