Мужчынская зборная Нарвэгіі па футболе
| Нарвэгія | |||||
| | |||||
| Фэдэрацыя | Нарвэскі футбольны зьвяз[d] | ||||
|---|---|---|---|---|---|
| Канфэдэрацыя | УЭФА | ||||
| Трэнэр | |||||
| Капітан | Мартын Эдэгар[2] | ||||
| Найбольш гульняў |
Ён Арнэ Рыісэ | ||||
| Найлепшы бамбардзір |
Эрлінг Голян | ||||
| Першая гульня | |||||
|
Швэцыя 11:3 Нарвэгія (Гётэборг, Швэцыя; 12 ліпеня 1908) | |||||
| Самая буйная перамога | |||||
|
Нарвэгія 12:0 Фінляндыя (Бэрген, Нарвэгія; 28 чэрвеня 1946) | |||||
| Самая буйная параза | |||||
|
Данія 12:0 Нарвэгія (Капэнгаген, Данія; 7 кастрычніка 1917) | |||||
| Чэмпіянат сьвету | |||||
| Удзел | 4 (упершыню: 1938) | ||||
| Дасягненьні | чвэрцьфінал (2026) | ||||
| Чэмпіянат Эўропы | |||||
| Удзел | 1 (упершыню: 2000) | ||||
| Дасягненьні | групавы этап (2000) | ||||
| |||||
Мужчы́нская збо́рная Нарвэ́гіі па футбо́ле — нацыянальная каманда, якая прадстаўляе Нарвэгію на міжнародных футбольных турнірах і ў таварыскіх матчах. Арганізацыяй, якая ажыцьцяўляе кантроль і кіраваньне зборнай, ёсьць Нарвэскі футбольны зьвяз.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Зборная Нарвэгіі заняла трэцяе месца на летніх Алімпійскіх гульнях 1936 году, перамогшы гаспадароў турніру, то бок зборную Нямеччыны, на адным з этапаў турніру. Нарвэжцы таксама кваліфікавалася на чэмпіянат сьвету 1938 году, але саступілі ў дадатковы час зь лікам 1:2 зборнай Італіі. Гэта быў апошні ўдзел зборная Нарвэгіі ажно да 1994 году.

У паваенныя дзесяцігодзьдзі нарвэская каманда не кваліфікавалася ані на чэмпіянат сьвету, ані на чэмпіянат Эўропы. Не зважаючы на гэта, дружына дасягнула шэрагу значных перамогаў, як то адолеўшы зь лікам 3:0 зборную Югаславіі ў 1965 годзе, перамогшы 1:0 на выезьдзе зборную Францыі ў 1968 годзе і выгуляўшы 2:1 зборную Ангельшчыны ў 1981 годзе[3].
Першы «залаты век» нарвэскага футболу прыпаў на 1990—1998 гады, калі галоўным трэнэрам каманды быў Эгіль Ульсэн. У адзін час зборная нават займала другі радок у сусьветным рэйтынгу. Ульсэн пачаў працу зь перамогі 6:1 над зборнай Камэруну 31 кастрычніка 1990 году. У адборы да чэмпіянату сьвету 1994 году нарвэжцы занялі першае месца ў групе, апярэдзіўшы зборныя Нідэрляндаў і Ангельшчыны, сьвяткуючы перамогі над абедзьвюма камандамі. На самім чэмпіянаце, які адбыўся ў ЗША, зборная Нарвэгіі выбыла пасьля групавога этапу, пасьля перамогі над зборнай Мэксыкі, паразы ад зборнай Італіі і нічыі з зборнай Ірляндыі. Усе чатыры дружыны ў групе набралі па чатыры балы і мелі аднолькавую розьніцу галоў, але нарвэжцы не прайшлі далей. На чэмпіянаце сьвету 1998 году ў Францыі каманда выбыла з турніру саступіўшы зборнай Італіі. Гэтым разам справа адбылася ў першым матчы плэй-оф, бо нарвэжцы здолелі прабіцца з групы пасьля нічыіх з зборнымі Марока і Шатляндыі ды сэнсацыйнай перамогі зь лікам 2:1 над зборнай Бразыліі. Былы трэнэр моладзевай зборнай Нільс Ёган Сэмб замяніў Ульсэна па ягоным сыходзе. З новым трэнэрам каманда кваліфікавалася на чэмпіянат Эўропы 2000 году, але Сэмб сышоў у адстаўку пасьля няўдалай кваліфікацыі ў 2003 годзе. У далейшыя гады пазіраўся заняпад каманды, якая доўгі час не магла адабрацца ані на чэмпіянат сьвету, ані на чэмпіянат сьвету.

16 лістапада 2025 году зборная Нарвэгіі забясьпечыла сабе месца на чэмпіянаце сьвету 2026 году, што адбылося ўпершыню за 28 гадоў. Каманда цягам усяго кваліфікацыйнага турніру зьбірала толькі перамогі, заняўшы першы радок у сваёй групе. Кваліфікацыйная кампанія завяршылася перамогай зь лікам 4:1 над зборнай Італіі ў Міляне, што было першай хатняй паразай італьянцаў у гісторыі кваліфікацыйных матчаў да чэмпіянату сьвету. Эрлінг Голян стаў найлепшым бамбардзірам адборачнага турнір, правёўшы 16 галоў. На фінальны турніры каманда трапіла ў групу I разам з зборнымі Іраку, Сэнэгалу і Францыі. 17 чэрвеня 2026 году Нарвэгія пачала сваю кампанію на чэмпіянаце перамогай зь лікам 4:1 над футбалістамі з Іраку, а два галы Голяна зрабілі яго першым нарвэскім гульцом, які загнаў больш за адзін гол у матчы мундыялю. У наступным матчы скандынавы выгулялі зборную Сэнэгалу зь лікам 3:2 і забясьпечылі сабе выхад у 1/32 фіналу яшчэ да апошняга матчу групы супраць Францыі. У першым матчы плэй-оф нарвэская дружына была мацней за зборную Кот д’Івуару зь лікам 2:1, а на наступным этапе былі выбітыя бразыльцы[4][5]. Пасьпяховая хада турнірнаю сеткая скончылася ў чвэрцьфінале, дзе зборная Нарвэгіі прагуляла зборнай Ангельшчыны зь лікам 1:2 толькі ў дадатковы час[6].
Чэмпіянаты сьвету
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
|
|
Чэмпіянаты Эўропы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ https://www.transfermarkt.us/-/mitarbeiterhistorie/verein/3440
- ↑ Waagaard M. S. Her er Norges nye landslagskaptein — Нарвэскі футбольны зьвяз, 2021.
- ↑ The radio man who gave England's boys a hell of a beating. Sports Journalists’ Association (08.09.2011). Праверана 11.12.2018 г. Архіўная копія ад 14.12.2018 г.
- ↑ Norway national football team: record v Brazil. 11v11. Праверана 11.12.2018 г. Архіўная копія ад 14.12.2018 г.
- ↑ Athletic, The (05.07.2026) Brazil dumped out of World Cup by Haaland-inspired Norway: Live updates. The Athletic. Праверана 05.07.2026 г.
- ↑ Bellingham double fires England into last four. FIFA (12.07.2026).
