Мужчынская зборная Малдовы па футболе
| Малдова | |||||
| | |||||
| Фэдэрацыя | Малдоўская фэдэрацыя футболу[d] | ||||
|---|---|---|---|---|---|
| Канфэдэрацыя | УЭФА | ||||
| Трэнэр | |||||
| Капітан | Александру Епурану[d] | ||||
| Найбольш гульняў |
Александру Епурану | ||||
| Найлепшы бамбардзір |
Ён Нікалаэску | ||||
| Першая гульня | |||||
|
Малдова 2:4 Грузія (Кішынёў, Малдова; 2 ліпеня 1991) | |||||
| Самая буйная перамога | |||||
|
Малдова 5:0 Пакістан (Аман, Ярданія; 18 жніўня 1992) | |||||
| Самая буйная параза | |||||
|
Нарвэгія 11:1 Малдова (Осьлё, Нарвэгія; 9 верасьня 2025) | |||||
| |||||
Мужчы́нская збо́рная Малдо́вы па футбо́ле — нацыянальная каманда, якая прадстаўляе Малдову на міжнародных футбольных турнірах і ў таварыскіх матчах. Арганізацыяй, якая ажыцьцяўляе кантроль і кіраваньне зборнай, ёсьць Малдоўская фэдэрацыя футболу.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Малдоўская фэдэрацыя футболу была заснаваная ў 1990 годзе. Аднак нацыянальная зборная Малдовы не праводзіла афіцыйных міжнародных матчаў да 1991 году, калі каманда саступіла зборнай Грузіі зь лікам 2:4. Александру Сьпірыдон стаў першым гульцом, які загнаў гол у складзе зборнай.

Зборная Малдовы брала ўдзел у Міжнародным турніры ў Ярданіі ў 1992 годзе, дзе каманда здабыла сваю найбуйнейшую перамогу ў гісторыі, адолеўшы зь лікам 5:0 зборную Пакістану. У 1993 годзе Малдоўская фэдэрацыя футболу стала сябрам УЭФА, а праз год была залічаная ў ФІФА[2]. Першым матчам, які афіцыйна прызнаны ФІФА, была сустрэча супраць зборнай ЗША, якая скончылася нічыёю 1:1. У 1994 годзе ўпершыню спрабавала кваліфікавацца на міжнародны турнір, узяўшы ўдзел у адборачным турніры да чэмпіянату Эўропы 1996 году. У першым афіцыйным матчы каманда перамагла зборную Грузіі зь лікам 1:0. Малдоўцы двойчы перамаглі каманду Грузіі і аднойчы выгулялі зборную Ўэйлзу, заняўшы чацьверты радок пры шасьці ўдзельніках[3]. Кваліфікацыйная кампанія да чэмпіянату сьвету 1998 году была зусім правальная, бо каманда саступіла ўва ўсіх матчах і фінішавала апошняй у групе[4]. У кваліфікацыі да чэмпіянату Эўропы 2008 году футбалісты Малдовы занялі пяты радок у адборачнай групе зь сямі ўдзельнікаў, набраўшы 12 пунктаў і перамогшы зборную Босьніі і Герцагавіны (1:0), а таксама зборную Вугоршчыны (3:0)[5].
У кваліфікацыі да чэмпіянату сьвету 2014 году малдоўцы апынуліся вышэй толькі за зборную Сан-Марына, але пры гэтым перамаглі зборную Чарнагорыі зь лікам 5:2 ды згулялі ўнічыю з зборнымі Ўкраіны і Польшчы[6]. Падчас кваліфікацыі да чэмпіянату Эўропы 2016 году зборная Малдовы згуляла ўнічыю 1:1 з зборнай Расеі ў Маскве. Гол, які ўраўнаў лік, стаў апошнім голам за зборную Александру Епурану, які пазьней стаў першым малдоўцам з 100 матчамі ў кашулі нацыянальнай дружыны[7]. У час адборачнага турніру да чэмпіянату Эўропы 2024 году каманда былі зусім блізкія да гістарычнага дэбюту на Эўра, набраўшы дзесяць пунктаў у групе зь пяці камандаў. Пры гэтым яны аніводнага разу не саступіла ўдома, а таксама адзначыліся перамогай 3:2 над зборнай Польшчы[8][9], і нават былі ў адной перамозе ад кваліфікацыі на Эўра-2024[10]. Аднак выязная параза ад зборнай Чэхіі пахавала надзеі каманды[11][12].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ https://fmf.md/noutate/14918/lilian-popescu-noul-selectioner-al-moldovei
- ↑ FEDERAȚIA MOLDOVENEASCĂ DE FOTBAL. fmf. Праверана 26.05.2024 г.
- ↑ European Championship 1996. Rec.Sport.Soccer Statistics Foundation (18.01.2000). Праверана 27.06.2024 г.
- ↑ FIFA World Cup qualification (UEFA) 1998, football - table and standings. soccer365.me. Праверана 27.06.2024 г.
- ↑ UEFA EURO 2008 Standings. UEFA. Архіўная копія ад 09.07.2018 г.
- ↑ FIFA World Cup qualification (UEFA) 2014, football - table and standings. soccer365.me. Праверана 28.06.2024 г.
- ↑ Alexandru Epureanu. eu-football.info. Праверана 28.06.2024 г.
- ↑ Moldova, ranked 171st, stun Poland in comeback win // BBC Sport
- ↑ Moldova 3 - 2 Poland — Football. The Guardian. Праверана 20.01.2024 г.
- ↑ Chan, Marcus (20.11.2023) Nation ranked 157th in the world could qualify for Euro 2024 despite only winning two games. SPORTbible. Праверана 20.01.2024 г.
- ↑ Northern Ireland stun Denmark, Czech coach quits after sealing Euro 2024 spot // The Guardian, 20.11.2023 г.
- ↑ Czech Republic qualifies for Euro 2024 with Moldova win but coach resigns. Sportstar (21.11.2023). Праверана 20.01.2024 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Афіцыйны сайт Малдоўскай фэдэрацыі футболу.
