Мужчынская зборная Ліхтэнштайну па футболе
| Ліхтэнштайн | |||||
| | |||||
| Фэдэрацыя | Ліхтэнштайнскі футбольны зьвяз[d] | ||||
|---|---|---|---|---|---|
| Канфэдэрацыя | УЭФА | ||||
| Трэнэр | |||||
| Капітан | Нікаляс Гасьлер[d] | ||||
| Найбольш гульняў |
Пэтэр Еле | ||||
| Найлепшы бамбардзір |
Марыё Фрык | ||||
| Першая гульня | |||||
|
Ліхтэнштайн 0:1 Швайцарыя (Бальцэрс, Ліхтэнштайн; 9 сакавіка 1982) | |||||
| Самая буйная перамога | |||||
|
Люксэмбург 0:4 Ліхтэнштайн (Люксэмбург, Люксэмбург; 13 кастрычніка 2004) | |||||
| Самая буйная параза | |||||
|
Ліхтэнштайн 1:11 Паўночная Македонія (Эшэн, Ліхтэнштайн; 9 лістапада 1996) | |||||
| |||||
Мужчы́нская збо́рная Ліхтэншта́йну па футбо́ле — нацыянальная зборная Ліхтэнштайну, якая ўдзельнічае ў міжнародных спаборніцтвах па футболе і прадстаўляе Ліхтэнштайн. Нацыянальная каманда кіруецца Ліхтэнштайнскім футбольным зьвязам. Першую гульню каманда правяла ў 1982 годзе.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Ліхтэнштайн адносна нядаўна стаў сябрам ФІФА і ня браў удзелу ў кваліфікацыйных турнірах да кваліфікацыі чэмпіянату Эўропы 1996 году. Там каманда здолела зьдзівіць зборную Ірляндыі, утрымаўшы нічыйны выніку 0:0 у матчы 3 чэрвеня 1995 году. 14 кастрычніка 1998 году зборная Ліхтэнштайну здабыла сваю першую перамогу ў адборачных турнірах, выгуляўшы зь лікам 2:1 зборную Азэрбайджану ў матчы кваліфікацыі да чэмпіянату Эўропы 2000 году.

Ад таго часу ўдзел клюбаў Ліхтэнштайну ў швайцарскай лігавай сыстэме і зьяўленьне некалькіх прафэсійных гульцоў, найбольш вядомым зь якіх быў Марыё Фрык, крыху павялічылі канкурэнтаздольнасьць каманды. У гэты ж час каманда саступіла зь лікам 0:1 зборнай Сан-Марына, камандзе, якую часта лічаць найслабейшай у сьвеце. Кваліфікацыя да чэмпіянату сьвету 2006 году прынесла яшчэ лепшыя вынікі, бо дружына здолела займець дзьве перамогі ў супрацьстаяньні з зборнай Люксэмбургу ды дамагчыся нічыйных вынікаў у матчах супраць зборных Славаччыны і Партугаліі, што дазволілі зборнай Ліхтэнштайну цягам адборачнага цыклю набраць 8 пунктаў.
У кваліфікацыі да чэмпіянату Эўроры 2008 году каманда зь Ліхтэнштайну перамагла зборную Латвіі дзякуючы адзінаму голу Марыё Фрыка. Вынік прывёў да адстаўкі латвійскага трэнэра пасьля матчу. 17 кастрычніка 2007 году зборная з буйным лікам 3:0 выгуляла зборную Ісьляндыі, што сталася другой перамогай каманды ў адборачнай групе. Аднак 26 сакавіка 2008 году дружына зазнала ганебную паразу 1:7 ад іншай маленькай эўрапейскай зборнай, як то зборнай Мальты. Гэтая перамога стала найбуйнейшай у гісторыі мальтыйскай каманды[2].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ https://www.transfermarkt.us/-/mitarbeiterhistorie/verein/5673
- ↑ Malta beat Liechtenstein 7-1 // Times of Malta Архіўная копія ад 08.11.2018 г.