Мужчынская зборная Летувы па футболе
| Летува | |||||
| | |||||
| Фэдэрацыя | Летувіская футбольная фэдэрацыя[d] | ||||
|---|---|---|---|---|---|
| Канфэдэрацыя | УЭФА | ||||
| Трэнэр | |||||
| Капітан | Фёдар Чарных | ||||
| Найбольш гульняў |
Фёдар Чарных | ||||
| Найлепшы бамбардзір |
Томас Данілявічус | ||||
| Першая гульня | |||||
|
Летува 0:5 Эстонія (Коўна, Летува; 24 чэрвеня 1923) | |||||
| Самая буйная перамога | |||||
|
Летува 7:0 Эстонія (Рыга, Латвія; 20 траўня 1995) | |||||
| Самая буйная параза | |||||
|
Эгіпет 10:0 Летува (Парыж, Францыя; 27 траўня 1924) | |||||
| |||||
Мужчы́нская збо́рная Лету́вы па футбо́ле — нацыянальная каманда, якая прадстаўляе Летуву ў міжнародных спаборніцтвах па футболе. Нацыянальная каманда кіруецца Летувіскай футбольнай фэдэрацыяй. Першую гульню каманда правяла ў 1923 годзе. З 1940 да 1990 году Летува ўваходзіла ў склад СССР, таму каманда прыпыніла сваё існаваньне. Першую гульню па аднаўленьні незалежнасьці зборная згуляла ў 1990 годзе.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
24 чэрвеня 1923 году зборная Летувы згуляла свой першы матч, саступіўшы на хатнім стадыёне ў Коўне зборнай Эстоніі зь лікам 0:5. У 1924 годзе летувіская каманда брала ўдзел у летніх Алімпійскіх гульнях у Францыі, дзе 25 траўня 1924 году зазнала паразу ад зборнай Швайцарыі зь лікам 0:9. Праз два дні дружына пацярпела сакрушальную паразу 0:10 ад зборнай Эгіпту. У першыя гады існаваньня нацыянальная зборная рэгулярна гуляла супраць балтыйскіх суседзяў, як то супраць зборных Эстоніі і Латвіі. Першая перамога была здабытая 24 жніўня 1924 году ў Таліне, калі летувісы перамаглі мясцовую зборную зь лікам 1:2. У 1930 годзе зборная Летувы здабыла трэці тытул Балтыйскага кубка, які ладзіўся ў Коўне[2]. 13 кастрычніка 1940 году каманда згуляла свой апошні матч перад амаль пяцідзесяцігадовай паўзай, адолеўшы зь лікам 4:3 зборную Латвіі. Пасьля гэтага краіна была акупаваная СССР[3].

Першы матч па аднаўленьні незалежнасьці быў згуляны ў 1990 годзе. Тады ў Тбілісі летувіская каманда зьвяла ўнічыю 2:2 матч супраць зборнай Грузіі[4]. У 1990-я гады зборная Летувы пачала браць удзел у кваліфікацыйных турнірах да чэмпіянату сьвету і Эўропы. У адборы да Эўра-1996 і чэмпіянату сьвету 1998 году дружына фінішавала на трэцім радку. У тых турнірах каманда здабывала перамогі ў матчах супраць зборных Украіны, Славеніі, Эстоніі, Ісьляндыі, Македоніі і Ліхтэнштайну.
У кваліфікацыі да чэмпіянату Эўропы 2004 году дружына была прэтэндэнтам на выхад, калі згуляла ўнічыю на выезьдзе матчы супраць зборнай Нямеччыны, а таксама ўдома перамагла зборную Шатляндыі. Аднак параза 0:1 ад шатляндцаў у апошнім матчы адбору пахавала надзеі. 2 верасьня 2006 году зборная згуляла ўнічыю 1:1 з чэмпіёнам сьвету зборнай Італіі ў Нэапалі ў межах кваліфікацыі да чэмпіянату Эўропы 2008 году. Гэта быў першы афіцыйны матч італьянскай каманды пасьля фіналу чэмпіянату сьвету. 6 верасьня 2008 году зборная Летувы выгуляла зборную Румыніі зь лікам 3:0 у адборы да чэмпіянату сьвету 2010 году, што прымусіла казаць аб гістарычнасьці гэтай перамогі[5]. Посьпех быў замацаваны пераканаўчай перамогай зь лікам 2:0 над зборнай Аўстрыі ў Мар’ямпалі 10 верасьня 2008 году. У адборачным турніры да чэмпіянату сьвету 2014 году летувісы двойчы згулялі з зборнай Славаччыны ўнічыю 1:1 як удома, гэтак і ў гасьцях.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ https://www.transfermarkt.us/-/mitarbeiterhistorie/verein/3851
- ↑ MATCHES → international football results of Lithuania. eufootball.info. Праверана 27.05.2019 г. Архіўная копія ад 21.08.2019 г.
- ↑ International football MATCH: 13.10.1940 Lithuania v Latvia*. eufootball.info. Праверана 27.05.2019 г. Архіўная копія ад 18.10.2011 г.
- ↑ International football MATCH: 27.05.1990 Georgia v Lithuania. eufootball.info. Праверана 26.05.2019 г. Архіўная копія ад 09.10.2011 г.
- ↑ FIFA World Cup Архіўная копія ад 30.01.2010 г.