Мужчынская зборная Кіпру па футболе
| Кіпр | |||||
| | |||||
| Фэдэрацыя | Кіпрская футбольная фэдэрацыя[d] | ||||
|---|---|---|---|---|---|
| Канфэдэрацыя | УЭФА | ||||
| Трэнэр | |||||
| Капітан | Ёргас Мэркіс[d] | ||||
| Найбольш гульняў |
Яніс Окас | ||||
| Найлепшы бамбардзір |
Міхаліс Канстантыну | ||||
| Першая гульня | |||||
|
Кіпр 1:1 Ізраіль (Нікасія, Кіпр; 13 лістапада 1960) | |||||
| Самая буйная перамога | |||||
|
Кіпр 5:0 Андора (Лімасол, Кіпр; 15 лістапада 2000) Кіпр 5:0 Андора (Нікасія, Кіпр; 16 лістапада 2014) Кіпр 5:0 Сан-Марына (Нікасія, Кіпр; 21 сакавіка 2019) | |||||
| Самая буйная параза | |||||
|
Нямеччына 12:0 Кіпр (Эсэн, ФРН; 21 траўня 1969) | |||||
| |||||
Мужчы́нская збо́рная Кіпру па футбо́ле — нацыянальная каманда, якая прадстаўляе Кіпр у міжнародных матчах па футболе. Каманда кіруецца Кіпрскай футбольнай фэдэрацыяй.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Кіпрская каманда пачала гуляць таварыскія матчы яшчэ знаходзячыся пад брытанскім пратэктаратам. У лістападзе 1960 году, па здабыцьці незалежнасьці ад брытанскага кіраваньня, зборная Кіпру згуляла свой першы афіцыйны матч у посткаляніяльны пэрыяд, зьвёўшы матч супраць зборнай Ізраілю ўнічыю 1:1 у межах кваліфікацыі да чэмпіянату сьвету 1962 году[2]. Першая міжнародная перамога каманды з Кіпру была здабытая 27 лістапада 1963 году ў таварыскім матчы супраць зборнай Грэцыі 3:1. 17 лютага 1968 году зборная Кіпру залічыла на свой рахунак першую афіцыйную перамогу, перамогшы зборную Швайцарыі зь лікам 2:1 у адборы да чэмпіянату Эўропы.

У 1974 годзе нацыянальная зборная атрымала адную з самых вядомых сваіх перамог, адолеўшы зборную Паўночнай Ірляндыі ў Нікасіі зь лікам 1:0. 12 лютага 1983 году, у рамках кваліфікацыі да чэмпіянату Эўропы 1984 году, кіпрская дружына ўтрымала нічыйны вынік 1:1 супраць дзейных чэмпіёнаў сьвету, зборнай Італіі, а празь месяц каманда дасягнула таго ж выніку супраць зборнай Чэхаславаччыны. Праз чатыры гады, ужо ў адборачным турніры да Эўра-1988, зборная Кіпру зарабіла свой першы пункт у выязным матчы, а дакладней у матчы супраць зборнай Польшчы. У 1989 годзе каманда згуляла 1:1 з зборнай Францыі ў кваліфікацыі да чэмпіянату сьвету. Не зважаючы на шэраг добрых вынікаў у хатніх матчах, першую перамогу ў гасьцях каманда здабыла толькі ў 1992 годзе, калі на выезьдзе была выгуляная зборная Фарэрскіх астравоў.
У 2000-я гады каманда стала больш канкурэнтназдольнай. 15 лістапада 2000 году з буйным лікам 5:0 была разьбітая зборная Андоры. 7 кастрычніка 2006 году ў межах адборачнага матчу да чэмпіянату Эўропы 2008 году зборная Кіпру выгуляла зборную Ірландыі зь лікам 5:2, а празь месяц астраўляне зьвялі матч унічыю 1:1 з зборнай Нямеччыны. 13 кастрычніка 2007 году была пераможаная зборная Ўэйлзу зь лікам 3:1. 3 верасьня 2010 году ў рамках адборачнага турніру да чэмпіянату Эўропы 2012 году каманда ў Гімарайншы згуляла ўнічыю 4:4 з зборнай Партугаліі.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ https://www.transfermarkt.com/-/mitarbeiterhistorie/verein/3668
- ↑ Mastrogiannopoulos, Alexander. Cyprus - International Matches - Overview. Rec.Sport.Soccer Statistics Foundation.