Перайсьці да зьместу

Мужчынская зборная Кюрасао па футболе

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Кюрасао
Лягатып
Фэдэрацыя Фэдэрацыя футболу Кюрасао[d]
Канфэдэрацыя КОНКАКАФ
Трэнэр
Капітан Кука Мартына[d]
Найбольш гульняў Леандра Бакуна, Элёй Роом Edit this on Wikidata
Найлепшы бамбардзір Рангелё Янга Edit this on Wikidata (21)
Першая гульня
Дамініканская Рэспубліка 1:0 Кюрасао
(Сан-Крыстабаль, Дамініканская Рэспубліка; 18 жніўня 2011)
Самая буйная перамога
Кюрасао 10:0 Грэнада
(Вілемстад, Кюрасао; 10 верасьня 2018)
Самая буйная параза
Аргентына 7:0 Кюрасао
(Сант’яга-дэль-Эстэра, Аргентына; 28 сакавіка 2023)
Чэмпіянат сьвету
Удзел 1 (упершыню: 2026)
Дасягненьні Групавы этап (2026)
Залаты кубак КОНКАКАФ
Удзел 3 (упершыню: 2017)
Дасягненьні Чвэрцьфінал (2019)
Асноўная форма
Рэзэрвовая форма

Мужчы́нская збо́рная Кюраса́о па футбо́ле — нацыянальная каманда, якая прадстаўляе Кюрасао на міжнародных футбольных турнірах і ў таварыскіх матчах. Арганізацыяй, які ажыцьцяўляе кантроль і кіраваньне зборнай, ёсьць Фэдэрацыя футболу Кюрасао.

Першай нацыянальнай футбольнай камандай, якая насіла назву Кюрасао, была нацыянальная зборная тэрыторыі Кюрасао. Яна дэбютавала ў 1924 годзе ў гасьцявым матчы супраць зборнай тэрыторыі Арубы. У матчы паміж суседзямі зборная Кюрасао перамагла зь лікам 4:0. У сьнежні 1954 году тэрыторыя Кюрасао была далучаная да Нідэрляндзкіх Антылаў, якія пасьля канстытуцыйных зьменаў атрымалі статус краіны ў складзе Каралеўства Нідэрляндаў. 10 кастрычніка 2010 году Нідэрляндзкія Антылы былі распушчаны, у выніку чаго Кюрасао атрымала незалежнасьць.

Сьцяг Кюрасао выносіцца на цырымоніі адкрыцьця чэмпіянату сьвету 2026 году.

Фэдэрацыя футболу Кюрасао стала сябрам ФІФА ў сакавіку 2011 году як пераемніца фэдэрацыі Нідэрляндзкіх Антылаў. Гэта было павязанае з тым, што Кюрасао былі найбуйнейшай востраўнай тэрыторыяй у складзе былой дзяржавы. Зборная Кюрасао ўпершыню трапіла на Залаты кубак КОНКАКАФ 2017 году, дзе згуляла ў адной групе з зборнымі Ямайкі, Сальвадору і Мэксыкі, прагуляўшы ўва ўсіх матчах групы. У наступным розыгрышы Залатога кубка КОНКАКАФ 2019 году зборная Кюрасао трапіла ў групу разам з зборнымі Сальвадору, Ямайкі і Гандурасу. 21 чэрвеня 2019 году каманда здабыла сваю першую перамогу на Залатым кубку, калі Леандра Бакуна загнаў мяч у браму гандурасцаў, які скончыўся перамогай 1:0. У чвэрцьфінале зборная выбыла з турніру пасьля паразы ад зборнай ЗША.

У лістападзе 2025 году, падчас кваліфікацыі да чэмпіянату сьвету 2026 году, зборная Кюрасао згуляла ўнічыю 0:0 супраць зборнай Ямайкі, зрабіўшыся найменшай краінай у гісторыі, як паводле насельніцтва, гэтак і паводле плошчы, якая калі-небудзь кваліфікавалася на чэмпіянат сьвету[2]. Усяго празь пяць тыдняў пасьля гэтага зборная Каба-Вэрдэ перахапіла рэкорд паводле плошчы.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]