Перайсьці да зьместу

Мужчынская зборная Кубы па футболе

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Куба
Лягатып
Фэдэрацыя Футбольная асацыяцыя Кубы[d]
Канфэдэрацыя КОНКАКАФ
Найбольш гульняў Еніер Маркес Edit this on Wikidata (126)
Найлепшы бамбардзір Лестэр Марэ Edit this on Wikidata (30)
Першая гульня
Куба 3:1 Ямайка
(Гавана, Куба; 16 сакавіка 1930)
Самая буйная перамога
Куба 11:0 Тэркс і Кэйкас
(Гавана, Куба; 8 верасьня 2018)
Самая буйная параза
Швэцыя 8:0 Куба
(Антыб, Францыя; 12 чэрвеня 1938)
СССР 8:0 Куба
(Масква, СССР; 24 ліпеня 1980)
Расея 8:0 Куба
(Валгаград, СССР; 20 лістапада 2023)
Чэмпіянат сьвету
Удзел 1 (упершыню: 1938)
Дасягненьні Чвэрцьфінал (1938)
Залаты кубак КОНКАКАФ
Удзел 12 (упершыню: 1971)
Дасягненьні Чацьвертае месца (1971)
Асноўная форма
Рэзэрвовая форма

Мужчы́нская збо́рная Ку́бы па футбо́ле — нацыянальная каманда, якая прадстаўляе Кубу на міжнародных футбольных турнірах і ў таварыскіх матчах. Арганізацыяй, які ажыцьцяўляе кантроль і кіраваньне зборнай, ёсьць Футбольная асацыяцыя Кубы.

Зборная Кубы згуляла свой першы міжнародны футбольны матч 16 сакавіка 1930 году на Цэнтральнаамэрыканскіх і Карыбскіх гульнях таго году. Яна перамагла ў Гаване 3:1 зборную Ямайку, якая тады яшчэ была брытанскай калёніяй. Праз чатыры дні кубінцы перамаглі зборную Гандурасу 7:0[1].

Матч паміж зборнымі Кубы і Швэцыі на чэмпіянаце сьвету 1938 году.

Пастанова зладзіць чэмпіянат сьвету 1938 году ў Францыі было нэгатыўна ўспрынята ў Амэрыцы, дзе спадзяваліся, што турнір вернецца ў Паўднёвую Амэрыку пасьля мундыялю 1934 году ў Італіі. Усе краіны Паўднёвай Амэрыкі, акрамя зборнай Бразыліі, зьняліся, гэтак жа зрабілі краіны КОНКАКАФ, акрамя зборнай Кубы, таму абедзьве кваліфікаваліся аўтаматычна. Турнір ладзіўся ў фармаце роўнага плэй-оф з 16 зборнымі. Каманда Кубы трапіла на зборную Румыніі ў сваім першым матчы фінальнай часткі. Першы матч скончыўся ўнічыю 3:3. Перагулёўваньне адбылося на тым самым стадыёне 9 чэрвеня. Румыны выйшлі наперад 1:0 на 35-й хвіліне, але ў другім тайме кубінцы ўраўнавалі вынік дзякуючы голу, а праз шэсьць хвілінаў Карляс Алівэйра загнаў пераможны гол. У чвэрцьфінале 12 чэрвеня зборная Кубы прагуляла зборнай Швэцыі зь лікам 0:8 на стадыёне ў Антыбе[2].

Куба ня брала ўдзел у кваліфікацыі да чэмпіянату сьвету да 1966 году, ужо за рэжымам Фідэля Кастра. Яна вярнулася да ўдзелу ў адборычных турнірах да мундыялю 1978 году, але сапраўдны прарыў адбыўся ў адборачных матчах 1982 году, калі Куба амаль дасягнула фінальнага раўнду, але ёй не хапіла толькі двух пунктаў. У 2003 годзе зборная Кубы дасягнула чвэрцьфіналу Залатога кубка КОНКАКАФ, дзе саступіла зборнай ЗША.

  1. ↑ Cuba – List of International Matches. Rsssf.com. Праверана 08.07.2012 г. Архіўная копія ад 09.07.2022 г.
  2. ↑ Baseball in Their Veins, but a New Ball at Their Feet. The New York Times. Праверана 08.07.2012 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]