Мужчынская зборная Косава па футболе
| Косава | |||||
| | |||||
| Канфэдэрацыя | УЭФА | ||||
|---|---|---|---|---|---|
| Трэнэр | |||||
| Капітан | Амір Рагмані[d] | ||||
| Найбольш гульняў |
Мёргім Войвада | ||||
| Найлепшы бамбардзір |
Вэдат Мурыкі | ||||
| Першая гульня | |||||
|
Косава 0:0 Гаіці (Косаўска-Мітравіца, Косава; 5 сакавіка 2014) | |||||
| Самая буйная перамога | |||||
|
Мальта 0:5 Косава (Та-Калі, Мальта; 17 лістапада 2018) Косава 5:0 Буркіна-Фасо (Прышціна, Косава; 24 сакавіка 2022) | |||||
| Самая буйная параза | |||||
|
Косава 0:6 Харватыя (Шкодэр, Альбанія; 6 кастрычніка 2016) | |||||
| |||||
Мужчы́нская збо́рная Ко́сава па футбо́ле — нацыянальная каманда, якая прадстаўляе Косава ў міжнародных матчах па футболе. Каманда кіруецца Футбольнай фэдэрацыяй Косава.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]29 лістапада 1942 году каманда з Косава ўпершыню ў сваёй гісторыі згуляла таварыскі матч у межах сьвяткаваньня 30‑годзьдзя незалежнасьці Альбаніі супраць зборнай Тыраны, які скончыўся паразаю зь лікам 0:2. З улікам доўгага знаходжаньня Косава ў складзе Югаславіі як аўтаномная правінцыя ў межах Сацыялістычнай Рэспублікі Сэрбіі, футбалісты з Косава часам прыцягваліся да матчаў у складзе зборнай Югаславіі.

6 траўня 2008 году, па абвяшчэньні незалежнасьці ад Сэрбіі, Косава падала заяўку на сяброўства ў ФІФА. 24 кастрычніка 2008 году заяўка краіны была абмеркаваная на кангрэсе ФІФА ў Цюрыху, але хадайніцтва было адхіленае. Тады ФІФА вызначыла, што зборная Косава ня можа ладзіць таварыскія матчы супраць нацыянальных камандаў зь ліку сябраў ФІФА[2]. У верасьні 2012 году альбанскія гулец Лорык Цана разам з швайцарскімі футбалістамі Гранітам Джакам, Валёнам Бэграмі і Джэрданам Шакіры, усе зь якіх маюць косаўска‑альбанскае паходжаньне, скіравалі зварот да прэзыдэнта ФІФА Зэпа Блятэра з просьбай дазволіць Косаву ладзіць таварыскія матчы. Дэклярацыю таксама падпісалі яшчэ восем альбанскіх футбалістаў родам з Косава.
6 лютага 2013 году ФІФА пастанавіла дазволіць косаўскім клюбам ладзіць таварыскія матчы супраць клюбаў з краінаў, нацыянальныя зборныя якіх ёсьць сябрамі ФІФА[3]. 5 сакавіка 2014 году футбольная зборная Косавы атрымала дазвол ад ФІФА на правядзеньне свайго першага міжнароднага таварыскага матчу супраць зборнай Гаіці, матч завяршыўся ўнічыю 0:0[4][5]. У верасьні 2015 году на пасяджэньні выканаўчага камітэту УЭФА на Мальце запыт Косавы на ўступ у УЭФА быў улучаны ў парадак дня наступнага звычайнага кангрэсу, які меўся адбыцца ў Будапэшце[6]. 3 траўня 2016 году на звычайным кангрэсе Футбольная фэдэрацыя Косава была прынятая ў УЭФА пасьля галасаваньня 28—24 на ейную карысьць[7][8]. Празь дзесяць дзён косаўская арганізацыя таксама была залічаная ў ФІФА падчас 66‑га кангрэсу ў Мэксыцы — 141 голас «за» і 23 «супраць»[9]. Косаўская зборная дэбютавала ў адборачным турніры да чэмпіянату сьвету 2018 году. За восем матчаў каманда атрымала тры перамогі, выгуляўшы зборныя Баўгарыі, Чарнагорыі і Чэхіі.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ https://www.transfermarkt.us/-/mitarbeiterhistorie/verein/53982
- ↑ FIFA's finances solid. FIFA (24.10.2008). Праверана 04.12.2017 г. Архіўная копія ад 29.10.2008 г.
- ↑ FIFA Circular no.1342. FIFA (06.02.2013). Архіўная копія ад 20.06.2019 г.
- ↑ Kosova e dha provimin, barazoi pa gola me Haitin. Football Federation of Kosovo (05.03.2014). Праверана 05.03.2019 г. Архіўная копія ад 06.03.2019 г.
- ↑ Kosovo footballers draw with Haiti in Mitrovica debut. BBC News (05.03.2014). Праверана 21.06.2018 г. Архіўная копія ад 12.12.2019 г.
- ↑ UEFA shqyrton në mars të vitit të ardhshëm anëtarësimin e Kosovës // Voice of America, 19.09.2015 г. Архіўная копія ад 16.08.2018 г.
- ↑ Football Federation of Kosovo joins UEFA. UEFA (03.05.2016). Праверана 12.07.2018 г. Архіўная копія ад 12.04.2020 г.
- ↑ Kosovo accepted as member of Uefa after Congress vote. The Guardian (03.05.2016). Праверана 12.12.2016 г. Архіўная копія ад 04.06.2019 г.
- ↑ FIFA welcomes Kosovo, Gibraltar as newest members Архіўная копія ад 28.01.2022 г.