Мужчынская зборная Канады па футболе
| Канада | |||||
| | |||||
| Фэдэрацыя | Канадзкая футбольная асацыяцыя[d] | ||||
|---|---|---|---|---|---|
| Канфэдэрацыя | КОНКАКАФ | ||||
| Трэнэр | |||||
| Капітан | Мілан Боран[d] | ||||
| Найбольш гульняў |
Атыба Гатчынсан | ||||
| Найлепшы бамбардзір |
Джонатан Дэйвід | ||||
| Першая гульня | |||||
|
Аўстралія 3:2 Канада (Брысбэйн, Аўстралія; 7 чэрвеня 1924) | |||||
| Самая буйная перамога | |||||
|
Кайманавы астравы 0:11 Канада (Брадэнтан, ЗША; 29 сакавіка 2021) | |||||
| Самая буйная параза | |||||
|
Мэксыка 8:0 Канада (Мэхіка, Мэксыка; 18 ліпеня 1993) | |||||
| Чэмпіянат сьвету | |||||
| Удзел | 3 (упершыню: 1986) | ||||
| Дасягненьні | ⅛ фіналу (2026) | ||||
| Залаты кубак | |||||
| Удзел | 20 (упершыню: 1977) | ||||
| Дасягненьні | Чэмпіён (1985, 2000) | ||||
| |||||
Мужчы́нская збо́рная Кана́ды па футбо́ле — нацыянальная каманда, якая прадстаўляе Канаду на міжнародных футбольных турнірах і ў таварыскіх матчах. Арганізацыяй, які ажыцьцяўляе кантроль і кіраваньне зборнай, ёсьць Канадзкая футбольная асацыяцыя. Каманда існуе з 1924 году. Самымі значнымі дасягненьнямі ёсьць перамогі ў розыгрышу Залатога кубка КОНКАКАФ 1985 і 2000 году. Дзякуючы здабыцьцю кубка ў 1986 годзе зборная атрымала права выступу на чэмпіянаце сьвету 1986 году, дзе, аднак, ва ўсіх трох матчах групавога этапу Канада атрымала паразу. Маючы на сваім рахунку дзьве перамогі ў рэгіёнальным кубку, Канада саступае паводле колькасьці здабытых перамог у ім толькі зборным Мэксыкі і ЗША[2].
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Футбол у Канадзе ўжо гулялі ў часы існаваньня Дамініёнскай футбольнай асацыяцыі, якая паўстала ў 1877 годзе, і Заходняй футбольнай асацыяцыі, якая зьявілася ў 1880 гожхе, якія сталі папярэднікамі сучаснай Канадзкай футбольнай асацыяцыі[3]. У 1885 годзе ЗФА накіравала каманду ў Нью-Джэрзі, каб сустрэцца з камандай, выстаўленай Амэрыканскай футбольнай асацыяцыяй, якая тады неафіцыйны кіравала футболам у ЗША. 28 лістапада 1885 году ў неафіцыйным таварыскім матчы зборная Канада перамагла зборную ЗША зь лікам 1:0[4][5][6].

У 1904 годзе футбольны клюб «Галт» на запыт ЗФА быў канадзкім прадстаўніком на летніх Алімпійскіх гульнях у Сэнт-Луісе[7]. У 1924 годзе нацыянальная каманда Канады зьдзейсьніла тур па Аўстраліі, згуляўшы сэрыю «тэставых» таварыскіх матчаў супраць гаспадароў. Першы матч у Брысбэйне супраць зборнай Аўстраліі, які ладзіўся 7 чэрвеня 1924 году, скончыўся паразай канадцам зь лікам 2:3[8]. Гэтая сустрэча ўважаецца за першую афіцыйную канадзкай каманды. Госьці таксама згулялі супраць зборнай Аўстраліі ў Адэлаідзе 12 ліпеня 1924 году, гэтым разам сьвяткуючы перамогу зь лікам 4:1[9]. У 1928 годзе, па прыкладзе брытанскіх футбольных асацыяцыяў, Канада выйшла зь ФІФА праз спрэчку адносна аплаты аматарам за «страчаны час»[10]. Яна вярнулася ў арганізацыю ў 1946 годзе і ўпершыню ўзяла ўдзел у кваліфікацыі да чэмпіянату сьвету ў 1957 годзе[11], што стала першым выступам нацыянальнай каманды за 30 гадоў. Канада зьнялася з кваліфікацыі да чэмпіянату сьвету 1962 году праз праблемы з раскладам[12] і не заявіла каманду на турнір 1966 году[13].

У 1981—1985 гадах зборная Канады працягвала разьвівацца пад кіраўніцтвам ангельскага трэнэра Тоні Ўэйтэрза. Пасьля моцнага выступу на летніх Алімпійскіх гульнях 1984 году Ўэйтэрс давёў «кляновае лісьце» да іхняга першага выхаду ў фінальную частку чэмпіянату сьвету ў 1985 годзе. Выніковая нічыя 1:1 у гасьцявым матчы супраць зборнай Гватэмалы стала ключавой[14]. Другі раўнд таксама быў напружаным, часткова таму, што канадзкая каманда была моцнай у абароне, але мела слабую атаку. Канадцы здолелі вырваць гасьцявую перамогу 1:0 над зборнай Гандурасу дзякуючы голу Джорджа Пакаса, утрымаць нулявую нічыю супраць зборнай Коста-Рыкі ў Сан-Хасэ. У апошнім матчы, паўночнікам трэба было хаця б згуляць унічыю, але яны перамаглі гандурасцаў зь лікам 2:1. Перамога ня толькі забясьпечыла ім першы выхад у фінальную частку чэмпіянату сьвету[15], але і прынесла першы тытул чэмпіёнаў КОНКАКАФ, але ж звычайны фаварыт турніру зборная Мэксыкі ня брала ўдзелу, бо ўжо аўтаматычна кваліфікавалася на чэмпіянат сьвету ў якасьці гаспадару[16].
На чэмпіянаце сьвету 1986 году зборная Канады ўразіла абаронай у першым матчы супраць зборнай Францыі, прапусьціўшы толькі ў канцы сустрэчы гол ад Жана-П’ера Папэна пасьля таго, як сам Папэн раней змарнаваў некалькі момантаў[17]. Аднак дружына ня здолела падоўжыць добрыя выступы, саступіўшы зборным Вугоршчыны і СССР[18][19], скончыўшы групавы этап на апошнім месцы з нулём пунктаў[20].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ https://www.transfermarkt.us/kanada/mitarbeiterhistorie/verein/3510
- ↑ Finch, Ty (3.07.2017). «List of Gold Cup winners». FanSided.
- ↑ 1876–1912. Canada Soccer. Праверана 02.2017 г. Архіўная копія ад 08.2016 г.
- ↑ USA v Canada, November 28, 1885 // 11v11.com Архіўная копія ад 02.2017 г.
- ↑ West Hudson: A Cradle of American Soccer. ussoccerhistory.org (03.2001). Праверана 07.2024 г.
- ↑ The hidden treasures of the U.S. Soccer Hall of Fame archives. nytimes.com/athletic (03.2021).
- ↑ Crawford, Colin Galt Football Club - 1904. Thesoccerhalloffame.ca. Праверана 02.2017 г. Архіўная копія ад 01.2017 г.
- ↑ 1924-06-07 - Canada vs Australia. Canada Soccer. Праверана 02.2017 г. Архіўная копія ад 02.2017 г.
- ↑ International Soccer. Canada Defeats Australia. // The Register, 07.1924 г.
- ↑ Murray, Scott. The Joy of Six: Great teams that missed out on the World Cup // The Guardian, 10.2009 г. Архіўная копія ад 02.2017 г.
- ↑ Canada Soccer from 1955 to 1958. Canadasoccer.com. Праверана 02.2017 г. Архіўная копія ад 08.2016 г.
- ↑ World Soccer Cup Schedule Too Tough. Nanaimo Daily News (archived on Newspapers.com) (31.05.1960). Праверана 21.06.2026 г.
- ↑ Canada Soccer from 1959 to 1970. Canada Soccer. Праверана 02.2017 г. Архіўная копія ад 08.2016 г.
- ↑ Guatemala v Canada, May 5, 1985 // 11v11.com Архіўная копія ад 02.2017 г.
- ↑ Canada cracks the World Cup // CBC Sports, 05.1986 г. Архіўная копія ад 05.2012 г.
- ↑ World Cup 1986 qualifications. Rsssf.com. Праверана 02.2017 г. Архіўная копія ад 02.2017 г.
- ↑ 1986 FIFA World Cup Mexico - Matches - Canada-France. FIFA. Праверана 02.2017 г. Архіўная копія ад 02.2017 г.
- ↑ 1986 FIFA World Cup Mexico - Matches - Hungary-Canada. FIFA. Праверана 02.2017 г. Архіўная копія ад 02.2017 г.
- ↑ 1986 FIFA World Cup Mexico - Matches - Soviet Union-Canada. FIFA. Праверана 02.2017 г. Архіўная копія ад 02.2017 г.
- ↑ 1986 FIFA World Cup Mexico - Groups. FIFA. Праверана 02.2017 г. Архіўная копія ад 02.2017 г.
