Мужчынская зборная Камэруну па футболе
| Камэрун | |||||
| | |||||
| Фэдэрацыя | Камэрунская футбольная фэдэрацыя[d] | ||||
|---|---|---|---|---|---|
| Канфэдэрацыя | КАФ | ||||
| Трэнэр | |||||
| Капітан | Крыстыян Басагог[d][2] | ||||
| Найбольш гульняў | Рыгабэр Сонг (137) | ||||
| Найлепшы бамбардзір | Самюэль Это’о (56) | ||||
| Першая гульня | |||||
|
Бэльгійскае Конга 3:2 Францускі Камэрун (Бэльгійскае Конга; верасень 1956) | |||||
| Самая буйная перамога | |||||
|
Камэрун 9:0 Шаблён:Футбол Чад (Леапольдвіль, Дэмакратычная Рэспубліка Конга; 7 красавіка 1965) | |||||
| Самая буйная параза | |||||
|
Рэспубліка Карэя 5:0 Камэрун (Сэул, Рэспубліка Карэя; 4 кастрычніка 1984) Нарвэгія 6:1 Камэрун (Осьлё, Нарвэгія; 31 кастрычніка 1990) Расея 6:1 Камэрун (Пала-Альта, ЗША; 28 чэрвеня 1994) Коста-Рыка 5:0 Камэрун (Сан-Хасэ, Коста-Рыка; 9 сакавіка 1997) | |||||
| Чэмпіянат сьвету | |||||
| Удзел | 8 (упершыню: 1982) | ||||
| Дасягненьні | Чвэрцьфінал (1990) | ||||
| Кубак афрыканскіх нацыяў | |||||
| Удзел | 22 (упершыню: 1970) | ||||
| Дасягненьні | Чэмпіён (1984, 1988, 2000, 2002, 2017) | ||||
| |||||
Мужчы́нская збо́рная Камэру́ну па футбо́ле — нацыянальная каманда, якая прадстаўляе Камэрун на міжнародных футбольных турнірах і ў таварыскіх матчах. Арганізацыяй, якая ажыцьцяўляе кантроль і кіраваньне зборнай, ёсьць Камэрунская футбольная фэдэрацыя.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Зборная Камэруну згуляла свой першы матч супраць зборнай Бэльгійскага Конга ў 1956 годзе, саступіўшы зь лікам 2:3. Упершыню каманда кваліфікавалася на Кубак афрыканскіх нацыяў у 1970 годзе, але была выбіта на першым этапе. Праз два гады, як гаспадары турніру, дружына фінішавала на трэцім радку пасьля таго, як іх выбілі суседзі і будучыя чэмпіёны з Конга. Наступныя дзесяць гадоў каманда больш не кваліфікавалася на турнір.

Зборная Камэруну кваліфікавалася на свой першы чэмпіянат сьвету ў 1982 годзе. З павелічэньнем колькасьці ўдзельнікаў з 16 да 24 каманд камэрунцы поруч з зборнай Альжыру адабраліся на турнір ад Афрыкі. Каманда трапіла ў групу А поруч з зборнымі Італіі, Польшчы і Пэру. У першым матчы каманда згуляла супраць пэруанцаў, зьвёўшы матч унічыю 0:0. Затым афрыканская каманда ўтрымала нічыю з польскай дружынай, а пасьля нечакана зноў згуляла ўнічыю 1:1 з зборнай Італіі. Не зважаючы на тое, што каманда засталася непераможанай, яна не прабілася ў другі раўнд, бо загнала менш галоў, чым італьянцы. Праз два гады зборная Камэруну адабралася на Кубак афрыканскіх нацыяў 1984 году, які ладзіўся ў Кот д’Івуары. Каманда заняла другое месца ў сваёй групе першага этапу, а ў паўфінале перамагла зборную Альжыру ў сэрыі пэнальці. У фінале камэрунцы выгулялі зборную Нігерыі зь лікам 3:1 дзякуючы галам Рэнэ Н’Джэі, Тэафіля Абэгі і Эрнэста Эбанге, заваяваўшы свой першы кантынэнтальны тытул.
Зборная Камэруну кваліфікавалася на чэмпіянат сьвету 1990 году, дзе трапілі ў групу разам з зборнымі Аргентыны, Румыніі і СССР. Камэрунцы ўсчалі выступы зь перамогі на дзейнымі чэмпіёнамі сьвету з зборнай Аргентыны дзякуючы голу Франсуа Амама-Бііка. Пазьней зборная Камэруну выгуляла зборную Румыніі 2:1, але зазнала буйную паразу ад зборнай Савецкага Саюзу 0:4. Такім чынам, афрыканская дружына стала першай камандай, якая заняла першы радок у групе чэмпіянату сьвету пры адмоўнай розьніцы галоў. У другім раўндзе каманда перамагла зборную Калюмбіі зь лікам 2:1, а 38-гадовы Ражэ Мільля правёў абодва галы ў дадатковы час. У чвэрцьфінале каманда сутыкнулася з зборнай Ангельшчыны, выдаўшы галявы матч. На 83-й хвіліне ангельцы дзякуючы пэнальці Гэры Лінэкера здолелі адгуляцца да ліку 2:2. Лінэкер зноў пацэліў гол з пэнальці на 105-й хвіліне, усталяваўшы канчатковы лік 3:2 на карысьць ангельцаў.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Афіцыйны сайт Камэрунскай футбольнай фэдэрацый.
