Перайсьці да зьместу

Мужчынская зборная Казахстану па хакеі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Казахстан
ФэдэрацыяКазаская фэдэрацыя хакею з шайбай
ТрэнэрАры-Пэка Сэлін
КапітанАляксей Трашчынскі
Найбольш гульняўАляксандар Карашкоў (78)
Найбольш пунктаўАляксандар Карашкоў (83)
Рэйтынг ІІХФ17
Максымум ІІХФ11 (2006)
Мінімум ІІХФ21 (2003)
Колеры                   
Форма
Першая гульня
 Казахстан Мужчынская зборная Казахстану па хакеі 5:1 Мужчынская зборная Ўкраіны па хакеі Украіна
(Санкт-Пецярбург, Расея — 14 красавіка 1992)
Найбуйнейшая перамога
 Казахстан Мужчынская зборная Казахстану па хакеі 52:1 Мужчынская зборная Тайлянду па хакеі Тайлянд
(Чанчунь, Кітай — 29 студзеня 2007)
Найбуйнейшая параза
 ЗША Мужчынская зборная ЗША па хакеі 10:0 Мужчынская зборная Казахстану па хакеі Казахстан
(Кёльн, Нямечынна — 15 траўня 2010)
Чэмпіянаты сьвету
Удзелаў19 (упершыню ў 1993)
Дасягненьні12 месца (2005)
Алімпійскія гульні
Удзелаў2 (упершыню ў 1998)
Міжнародныя выступы (П—Н—П)
122—79—14

Збо́рная Казахста́ну па хаке́і — нацыянальная хакейная каманда Казахстану. У рэйтынгу ІІХФ за 2014 год знаходзіцца на 17 месцы[1]. Кіроўны орган — Казаская фэдэрацыя хакею з шайбай; галоўным трэнэрам зьяўляецца фінскі спэцыяліст Ары-Пэка Сэлін. Зборная была ўдзельнікам дзьвюх Алімпійскіх гульняў — у Нагана і Турыне.

Зборная Казахстану па хакеі з шайбай утварылася ў 1992 годзе, пасьля развалу СССР. У лютым 1996 году ўпершыню ўдзельнічаючы ў Зімовых Азіяцкіх гульнях у кітайскім Харбіне, зборная Казахстану пад кіраўніцтвам Барыса Аляксандрава стала чэмпіёнам трэціх гульняў, а ў лютым 1997 году ў Аўстрыі здабыла пуцёўку на Зімовыя Алімпійскія гульні 1998 году ў Нагана, дзе дайшла да чвэрцьфіналу. У лістападзе 1997 году на турніры ў Аўстрыі зборная выйшла з дывізіёну С у дывізіён А чэмпіянату сьвету, але ў траўні 1998 году ў Швайцарыі прайграла на чэмпіянаце сьвету ўсё гульні і заняла 15 месца.

У 1999 годзе кіраўнікі Расейскай хакейнай лігі, у якой выступалі ўсе лідэры зборнай Казахстану, прынялі закон, які абмяжоўваў колькасьць легіянэраў у клюбах РХЛ. Многія гульцы былі вымушаныя адмовіцца ад выступаў за зборную, каб захаваць працаўладкаваньне. Пасьля гэтага Барыс Аляксандраў істотна абмаладзіў склад каманды і зноў выйграў чацьвёртыя Зімовыя Азіяцкія гульні 1999 году ў Канвонда.

Паштовая марка Казахстану, якая прысьвечана хакейнай зборнай, 1999

Аднак у лістападзе 1999 году ў кваліфікацыйным турніры ў Вялікабрытаніі каманда ня здолела выйсьці з групы Б у групу А чэмпіянату сьвету 2000 году, саступіўшы зборным Латвіі і Ўкраіне. У лютым 2000 году на адборачным турніры ў Эстоніі каманда толькі паводле суадносінаў гульняў не патрапіла на Зімовыя Алімпійскія гульні 2002 году ў Солт-Лэйк-Сіці, саступіўшы першае месца Ўкраіне.

У красавіку 2001 году на чэмпіянаце сьвету ў першым дывізіёне каманда саступіла першае месца і пуцёўку ў топ-дывізіён гаспадарам зборнай Славеніі. У красавіку 2002 году на чэмпіянаце сьвету ў першым дывізіёне ў Нідэрляндах зборная, прайграўшы зборнай Францыі, саступіла першае месца камандзе Беларусі.

Улетку 2002 году Аляксандраў быў звольнены з пасады галоўнага трэнэра «Казцынк-Тарпэда» і з аналягічнай пасады ў зборнай. Мышагін, які заняў месца Аляксандрава, здолеў зь першага заходу вярнуцца ў дывізіён А чэмпіянату сьвету і пратрымацца там тры гады. Найвышэйшым дасягненьнем за гэтыя часы стала 12-е месца ў 2005 годзе.

У наступным годзе Казахстан прыстойна выступіў на Алімпіядзе ў Турыне, абыграўшы Латвію, саступіўшы зь мінімальным лікам Расеі і Славаччыне і заняўшы выніковае 9-е месца. Аднак на Чэмпіянаце сьвету ў Рызе зборная Казахстану заняла 15-е месца и вылецела ў першы дывізіён. Пасьля гэтага свой пост пакінуў галоўны трэнэр Мышагін.

  1. 2014 Men’s World Ranking (анг.) World Ranking Men’s World Ranking. International Ice hockey Federation. Праверана 26 траўня 2014 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]