Мужчынская зборная ЗША па футболе
| ЗША | |||||
| | |||||
| Фэдэрацыя | Фэдэрацыя футболу ЗША[d] | ||||
|---|---|---|---|---|---|
| Канфэдэрацыя | КОНКАКАФ | ||||
| Трэнэр | |||||
| Капітан | Майкл Брэдлі | ||||
| Найбольш гульняў |
Кобі Джонз | ||||
| Найлепшы бамбардзір |
Клінт Дэмпсі, Лэндан Донаван | ||||
| Першая гульня | |||||
|
Швэцыя 2:3 ЗША (Стакгольм, Швэцыя; 20 жніўня 1916) | |||||
| Самая буйная перамога | |||||
|
ЗША 8:0 Барбадас (Карсан, ЗША; 15 чэрвеня 2008) | |||||
| Самая буйная параза | |||||
|
Нарвэгія 11:0 ЗША (Осьлё, Нарвэгія; 6 жніўня 1948) | |||||
| Чэмпіянат сьвету | |||||
| Удзел | 12 (упершыню: 1930) | ||||
| Дасягненьні | Трэцяе месца (1930) | ||||
| Залаты кубак КОНКАКАФ | |||||
| Удзел | 20 (упершыню: 1985) | ||||
| Дасягненьні | Чэмпіён (1991, 2002, 2005, 2007, 2013, 2017, 2021) | ||||
| |||||
Мужчы́нская збо́рная ЗША па футбо́ле — нацыянальная каманда, якая прадстаўляе ЗША на міжнародных футбольных турнірах і ў таварыскіх матчах. Арганізацыяй, якая ажыцьцяўляе кантроль і кіраваньне зборнай, ёсьць Фэдэрацыя футболу ЗША.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Першая нацыянальная футбольная каманда ЗША, якая фармавалася пад кантролем Амэрыканскай футбольнай асацыяцыі[2][3], была створаная 28 лістапада 1885 году, калі яна згуляла супраць зборнай Канады ў першым міжнародным матчы, арганізаваным па-за межамі Вялікабрытаніі[3]. Канадцы перамаглі сваіх суседзяў з ЗША зь лікам 1:0[4][5]. Каманды з ЗША заваявалі срэбраныя і бронзавыя мэдалі ў мужчынскім турніры на летніх Алімпійскіх гульнях 1904 году ў Сэнт-Луісе, але ФІФА не прызнае за афіцыйныя турніры, якія ладзіліся да 1908 году[6].

Зборная ЗША згуляла свой першы афіцыйны міжнародны матч пад эгідай Фэдэрацыі футболу ЗША 20 жніўня 1916 году на Алімпійскім стадыёне Стакгольму, перамогшы зборную Швэцыі зь лікам 3:2[7]. ЗША выставілі каманду на чэмпіянат сьвету 1930 году ва Ўругваі. Каманда пачала групавы этап, выгуляўшы зборную Бэльгіі 3:0, а затым атрымалі перамогу над зборнай Парагваем 3:0, прычым ФІФА залічыла два галы Бэрту Пэтнаўду[8][9][10]. У лістападзе 2006 года ФІФА абвесьціла, што перакладзела справаздачу матчу, грунтуючы на доказах таго, што Пэтнаўд загнаў усе тры галы ў матчы супраць парагвайскай каманды. Такім чынам, ён стаў першым гульцом, які аформіў хет-трык у матчах чэмпіянатаў сьвету[11]. У паўфінале дружына ЗША прагуляла зборнай Аргентыны 1:6, што выбіла каманду з турніру. Зборная ЗША таксама кваліфікавалася на наступны чэмпіянат сьвету 1934 году, перамогшы зборную Мэксыку 4:2 ў Італіі за некалькі дзён да адкрыцьця турніру[12]. У фармаце наўпроставага выбіцьця каманда згуляла супраць зборнай Італіі, якія гаспадарылі на турніры, і саступіла зь лікам 1:7, за скончыла выступ амэрыканцаў на першынстве[13]. На летніх Алімпійскіх гульнях 1936 году ў Бэрліне зборная ЗША зноў прагуляла зборнай Італіі зь лікам 0:1 у першым раўндзе, выбыўшы з турніру.

Чэмпіянат сьвету 1950 году ў Бразыліі стаў наступным, дзе зьявілася зборная ЗША, бо ў 1938 годзе каманда зьнялася з турніру, а ў 1940-я гады мундыяль ня ладзіўся праз Другую сусьветную вайну. Зборная саступіла свой першы матч зборнай Гішпаніі зь лікам 1:3, але затым рушыла перамога над зборнай Ангельшчыны зь лікам 1:0 у Бэлу-Арызонці. Нападнік Джо Гейтджэнз стаў адзіным аўтарам голу ў матчы, які атрымаў назву «Цуд на траве» і лічыцца адным з найвялікшых сэнсацыйных вынікаў у гісторыі чэмпіянатаў сьвету[14][15]. Аднак, амэрыканская дружына была выбітая з турніру ў трэцім матчы па паразе зь лікам 2:5 ад зборнай Чылі[16]. Нацыянальная каманда правяла сярэдзіну і канец XX стагодзьдзя ў фактычна па-за міжнародным футболам. Пагатоў, адсутнасьць нармалёвай прафэсійнай лігі ўнутры краіны таксама не спрыяла міжнародным посьпехам. КОНКАКАФ мела толькі адное месца на чэмпіянаце сьвету ажно да 1982 году[17][18].
4 ліпеня 1988 году ФІФА абрала ЗША гаспадаром чэмпіянату сьвету 1994 году, што выклікала значную міжнародную крытыку праз успрымальнай слабасьці нацыянальнай каманды і адсутнасьці прафэсійнай адкрытай лігі. Зборная ўпершыню за доўгі час кваліфікаваліся на чэмпіянат сьвету 1990 году дзякуючы перамозе зь лікам 1:0 над зборнай Трынідаду і Табага ў апошнім матчы чэмпіянату нацыяў КОНКАКАФ 1989 году. Аднак, на мундыялі амэрыканцы на групавым этапе зазналі тры паразы ў трох матчах. Пасьля аўтаматычнай кваліфікацыі як гаспадар чэмпіянату сьвету 1994 году пад кіраўніцтвам Боры Мілутыновіча каманда з ЗША пачала турнір зь нічыі 1:1 супраць зборнай Швайцарыі. У другім матчы зборная ЗША сустрэлася супраць зборнай Калюмбіі, якая тады месьцілася на чацьвертым радку сусьветнага рэйтынгу. Дзякуючы аўтаголу Андрэса Эскабара ЗША перамаглі 2:1[19]. Эскабар пазьней быў забіты ў Калюмбіі, бо, мажліва, яму не даравалі гэтую памылку[20]. Не зважаючы на паразу 0:1 ад зборнай Румыніі ў апошнім групавым матчы, ЗША ўпершыню з 1930 году прабіліся далей за групавы раўнд. У 1/8 фіналу дружына саступіла зборнай Бразыліі зь мінімальным лікам 0:1[21]. Фэдэрацыя футболу ЗША пазьней звольніла Мілутыновіча ў 1995 годзе, бо, паводле паведамленьняў, ён ня меў цікавасьці да адміністрацыйных абавязкаў, якія ішлі поруч з трэнэрскай працай[22].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ https://www.transfermarkt.us/-/mitarbeiterhistorie/verein/3505
- ↑ Murray, C.K. Spalding’s Athletic Library; Official Soccer Football Guide 2010. — New York: American sports publishing company.
- 1 2 U.S. Soccer Timeline. U.S. Soccer Federation.
- ↑ West Hudson: A Cradle of American Soccer. ussoccerhistory.org (03.2001). Праверана 07.2024 г.
- ↑ The hidden treasures of the U.S. Soccer Hall of Fame archives. The Athletic (03.2021).
- ↑ Murray, Scott. The Joy of Six: Olympic football tournament stories // The Guardian, 07.2012 г.
- ↑ Bell, Jack. U.S. Teams to Wear Classic White // The New York Times, 03.2013 г.
- ↑ Williams, Jack. Bert Patenaude, the forgotten hero who scored the first ever World Cup hat-trick // The Guardian, 07.2015 г. Архіўная копія ад 07.2015 г.
- ↑ FIFA: USA – Paraguay match report. FIFA. Праверана 06.2006 г. Архіўная копія ад 09.2006 г.
- ↑ Bert Patenaude // CNN Архіўная копія ад 07.2010 г.
- ↑ FIFA World Cup hat-tricks. FIFA. Праверана 11.2006 г. Архіўная копія ад 11.2006 г.
- ↑ Turner, Elliott. USA vs Mexico: a short history of Concacaf’s greatest rivalry // The Guardian, 09.2013 г.
- ↑ Molinaro, John F.. 1934 World Cup: Italy wins for Il Duce // CBC Sports, 11.2009 г.
- ↑ The Miracle on Grass as USA beat England. ESPN (06.2010). Праверана 10.2017 г. Архіўная копія ад 01.2014 г.
- ↑ USA shock England in 1950: The miracle on grass. FIFA (11.2012). Праверана 10.2017 г. Архіўная копія ад 07.2017 г.
- ↑ When England-USA served up one of the World Cup's biggest upsets // FIFA.com, 04.2022 г.
- ↑ Farnsworth, Ed (04.2014) The World Cup drought: US Soccer, 1950–1990. The Philly Soccer Page. Праверана 10.2017 г. Архіўная копія ад 10.2017 г.
- ↑ Carlisle, Jeff. The bad old days // ESPN Soccernet, 06.2010 г. Архіўная копія ад 06.2010 г.
- ↑ Lewis, Michael Escobar’s memory lives on // Sports Illustrated. — 07.2000.
- ↑ Colombians recall 1994 murder of soccer player // Sports Illustrated. — 07.2014.
- ↑ Palmer, Kevin (06.2006) Winning is the only option. ESPN. Праверана 05.2010 г. Архіўная копія ад 10.2012 г.
- ↑ World Cup-winning Coach Is Fired, Eyed By U.S. Team // Philadelphia Inquirer, 06.1995 г. Архіўная копія ад 04.2016 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Афіцыйны сайт Фэдэрацыі футболу ЗША.
