Мужчынская зборная Гішпаніі па футболе
| Гішпанія | |||||
| | |||||
| Фэдэрацыя | Каралеўская гішпанская футбольная фэдэрацыя[d] | ||||
|---|---|---|---|---|---|
| Канфэдэрацыя | УЭФА | ||||
| Трэнэр | |||||
| Капітан | Родры | ||||
| Найбольш гульняў |
Сэрхіё Рамас | ||||
| Найлепшы бамбардзір |
Давід Вільля | ||||
| Першая гульня | |||||
|
Гішпанія 1:0 Данія (Антвэрпэн, Бэльгія; 28 жніўня 1920) | |||||
| Самая буйная перамога | |||||
|
Гішпанія 13:0 Баўгарыя (Мадрыд, Гішпанія; 21 траўня 1933) | |||||
| Самая буйная параза | |||||
|
Італія 7:1 Гішпанія (Амстэрдам, Нідэрлянды; 4 чэрвеня 1928) Ангельшчына 7:1 Гішпанія (Лёндан, Ангельшчына; 9 сьнежня 1931) | |||||
| Чэмпіянат сьвету | |||||
| Удзел | 17 (упершыню: 1934) | ||||
| Дасягненьні | Чэмпіёны (2010, 2026) | ||||
| Чэмпіянат Эўропы | |||||
| Удзел | 12 (упершыню: 1964) | ||||
| Дасягненьні | Чэмпіёны (1964, 2008, 2012, 2024) | ||||
| |||||
Мужчы́нская збо́рная Гішпа́ніі па футбо́ле — нацыянальная каманда, якая прадстаўляе Гішпанію на міжнародных матчах і турнірах па футболе. Кіруецца і кантралюецца Каралеўскай гішпанскай футбольнай фэдэрацыяй. Шматлікія чэмпіёны сьвету і Эўропы. Улічваючы сілу гішпанскай лігі і прысутны патэнцыял гульцоў, юнацкія і моладзевыя зборныя краіны выступаюць вельмі пасьпяхова, становячыся чэмпіёнамі сьвету і Эўропы, зборная Гішпаніі традыцыйна належыць да наймацнейшых камандаў Эўропы і выступае ў ролі фаварыта на буйных першынствах. У той жа час, гішпанскім гульцам вельмі цяжка прабіцца ў асноўны склад сваіх клюбаў, што дрэнна адбіваецца на гульні зборнай Гішпаніі. Акрамя таго жыхары каралеўства гістарычна разрозьнены на лягеры, якія паміж сабой варагуюць, што таксама зьяўляецца нэгатыўным фактарам для баявога духу футбалістаў зборнай і заўзятараў. Некаторыя гульцы адмаўляюцца выступаць за зборную Гішпаніі, шматлікія фаны не наведваюць матчы зборнай, аддаючы перавагу заўзець толькі за свае лякальныя клюбы.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Гішпанія ёсьць сябрам ФІФА ад часу ейнага заснаваньня ў 1904 годзе, але пры гэтым Каралеўская гішпанская футбольная фэдэрацыя была створаная толькі ў 1909 годзе. Першая нацыянальная зборная Гішпаніі была сфармаваная ў 1920 годзе дзеля ўдзелу ў летніх Алімпійскіх гульнях 1920 году ў Бэльгіі. Дэбют каманды адбыўся 28 жніўня 1920 году ў матчы супраць зборнай Даніі, якая на той час была срэбным прызэрам двух папярэдніх Алімпіядаў. Гішпанцы перамаглі зь лікам 1:0 і ў выніку заваявалі срэбра[2].

Зборная кваліфікавалася на свой першы чэмпіянат сьвету ў 1934 годзе. Там яна выгуляла зборную Бразыліі ў першым матчы, але ў чвэрцьфінале саступіла будучым чэмпіёнам сьвету зборнай Італіі[3]. Грамадзянская вайна ў Гішпаніі і Другая сусьветная вайна не дазволілі камандзе браць удзел у афіцыйных матчах паміж чэмпіянатам сьвету 1934 году і кваліфікацыяй да чэмпіянаце сьвету 1950 году. На чэмпіянаце сьвету 1950 году ў Бразыліі зборная Гішпаніі была першай у сваёй групе, у выніку фінішаваўшы на чацьвертым радку[4]. Да 2010 году гэта быў ейны найвышэйшы вынік на сусьветных турнірах[5]. Зборная, аднак, здабыла свой першы буйны міжнародны тытул, калі прымала на сваіх палях чэмпіянат Эўропы 1964 году, перамогшы зборную СССР зь лікам 2:1 у фінале на стадыёне Сант’яга Бэрнабэў[6]. Гэтая перамога заставалася адзіным буйным трафэем краіны цягам 44 гадоў. Таксама ў Гішпаніі ладзіўся чэмпіянат сьвету 1982 году, у якім мясцовая зборная дасягнула другога раўнду, а праз чатыры гады гішпанцы прасунуліся ў чвэрцьфінал, дзе прагулялі зборнай Бэльгіі ў сэрыі пэнальці[7]. На чэмпіянаце Эўропы 1984 году зборная Гішпаніі прабілася ў фінал, але там зазнала паразу ад магутнай зборнай Францыі, у якой блішчэў Мішэль Плятыні[8].
Зборная Гішпаніі дасягнула чвэрцьфіналу на чэмпіянаце сьвету 1994 году. У матчы супраць зборнай Італіі адбыўся спрэчны момант, бо італьянскі абаронца Маўра Тасоцьці ляснуў Люіса Энрыке локцем у штрафной. Удар прывёў да моцнага крывацёку, але судзьдзя Шандор Пул не заўважыў парушэньня, у выніку чаго Гішпаніі страціла права на пэнальці за гэты фол[9]. На чэмпіянаце сьвету 2002 году зборная Гішпаніі ўсьцяж перамагала на групавым этапе, а ў другім раўндзе перамагла зборную Ірляндыі ў сэрыі пэнальці. У чвэрцьфінале гішпанская дружына саступіла гаспадарам турніру зборнай Рэспублікі Карэі таксама ў сэрыі пэнальці, аднак тая сустрэча азнаменавалася спрэчнай адменай двух гішпанскіх галоў цягам сустрэчы[10].

На чэмпіянаце Эўропы 2008 году пірэнэйцы перамаглі ўва ўсіх чатырох матчах сваёй групы D. У чвэрцьфінале яны сустрэліся з зборнай Італіі, адолеўшы ейны супраціў у сэрыі пэнальці зь лікам 4:2, а ў паўфінале гішпанцамі былі выбітая зборная Расеі з буйнім лікам 3:0[11]. У фінале зборная Гішпаніі мінімальна перамагла зборную Нямеччыны зь лікам 1:0 дзякуючы трапнаму стрэлу Фэрнанда Торэса[12], што дало зборнай першы буйны тытул з 1964 году. Гішпанскі паўабаронца Чаві тады быў прызнаны найлепшым гульцом турніру. У 2009 годзе Гішпанія заняла трэці радок на Кубку канфэдэрацыяў, перапыніўшы сваю 35‑матчавую сэрыю з бракам паразаў пасьля, таго як саступіла ў матч супраць зборнай ЗША[13]. На чэмпіянаце сьвету 2010 году зборная Гішпаніі ўпершыню ў гісторыі дасягнула фіналу, выбіўшы ў паўфінале немцаў з тым жа лікам 1:0, як і два гады таму. У фінальным матчы супраць зборнай Нідэрляндаў гішпанец Андрэс Іньеста стаў аўатарам адзінага голу ў дадатковы час. Такім чынам, зборная Гішпаніі сталася ўсяго толькі трэцяй камандай, якая стала чэмпіёнам сьвету па-за межамі свайго кантынэнту, і першай эўрапейскай камандай, якая зрабіла гэта. На чэмпіянаце Эўропы 2012 году зборная выйшла з групы з ідэальным вынікам і стала першай камандай, якая абараніла тытул чэмпіёна Эўропы, разграміўшы ў фінальнай сустрэчы зборную Італіі зь лікам 4:0. Фэрнанда Торэс атрымаў «Залатую буцу»[14].

Пасьля гэтага дружыну на пэўны час напаткаў крызіс. Гішпанская каманда дасягнула фіналу Кубка канфэдэрацыяў 2013 году, але саступіла ў ім зборнай Бразыліі[15]. У 2014 годзе зборная была выбітая з чэмпіянату сьвету яшчэ на групавой стадыі[16]. На чэмпіянаце Эўропы 2016 году і чэмпіянаце сьвету 2018 году каманда вылятала з турніраў на стадыі 1/8 фіналу, спачатку ад зборнай Італіі зь лікам 0:2, а потым ад зборнай Расеі ў сэрыі пэнальці пасьля ліку 1:1 у асноўны час[17][18]. На чэмпіянаце Эўропы 2020 году, які праз пошасьць каранавірусу ладзіўся ў 2021 годзе, гішпанцы дасягнула паўфіналу турніру ўпершыню з 2012 году, але там зазналі паразу ад зборнай Італіі ў сэрыі пэнальці і былі вымушаныя пакінуць спаборніцтва[19]. У тым жа годзе зборная Гішпаніі дасягнула фіналу Лігі нацыяў УЭФА, у якім прагуляла зборнай Францыі[20]. На чэмпіянаце сьвету 2022 году зборная была выбітая на стадыі плэй-оф зборнай Марока ў сэрыі пэнальці пасьля безгалявой нічыёй[21].
Пірэнэйскя зборная трапна пачала чэмпіянат Эўропы 2024 году, калі заняла першы радок у сваёй групе, не прапусьціўшы аніводнага голу, а таксама выбіла ў 1/8 фіналу зборную Грузіі зь лікам 4:1[22][23]. У чвэрцьфінале былі пераможаныя немцы, якія былі гаспадарамі турніру, зь лікам 2:1, у паўфінале зборная Гішпаніі была мацней за зборную Францыі зь лікам 2:1, што дало мажлівасьць камандзе кваліфікавалася ў свой пяты фінал чэмпіянатаў Эўропы[24]. У вырашальным матчы гішпанцы перамаглі зборную Ангельшчыны зь лікам 2:1 і здабылі свой рэкордны чацьверты тытул чэмпіёнаў Эўропы[25][26]. Пры гэтым Гішпанія стала першай камандай, якая выйграла ўсе сем матчаў на адным турніры чэмпіянату Эўропы[27], і ўсталявала новы рэкорд у 15 загнаных галоў за адзін турнір[28].
Стыль гульні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У 2008—2012 гадах каманда выкарыстоўвала стыль гульні, вядомы як тыкі-така. Гэты стыль палягаў на сыстэмным падыходзе да футболу, калі ўся каманда трымаецца ідэі адзінства і глыбокага разуменьня геамэтрыі прасторы на футбольным полі[29].
| футбол | ||
| Золата | 1992 | |
| Срэбра | 1920 | |
| Срэбра | 2000 | |
Тыкі-така апісваецца па-рознаму, як «стыль гульні, заснаваны на праходзе да брамы супернікаў праз кароткія перадачы і рух»[30], як «стыль кароткіх перадачаў, у якім мяч дбайна прасоўваецца праз розныя шляхі»[31], і як «бязглуздая фраза, якая стала азначаць повязь кароткіх перадачаў, цярплівасьці і валоданьня мячом як галоўнай ідэі»[32]. Стыль прадугледжвае вольны рух футбалістаў па полі і ўзаемазамяняльнасьць пазыцыяў паўабаронцаў, перасоўваньне мяча складанымі шляхамі[33] і вострыя перадачы ў адзін-два дотыкі[34]. Тыкі-така ўважалася як аднолькава абарончая і наступальная тактыка, калі каманда сталы час валодае мячом, таму ня мусіць пераключацца паміж абаронай і нападам[35]. Тыкі-така была пасьпяхова скарыстаная гішпанцамі дзеля перамогі на чэмпіянатах Эўропы 2008 і 2012 гадоў, а таксама на чэмпіянаце сьвету 2010 году. Гішпанская каманда паміж 2008 і 2012 гадамі ўважаецца з адную з найлепшых нацыянальных камандаў у гісторыі футболу.
Аналізуючы паўфінальную перамогу зборнай Гішпаніі над зборнай Нямеччыны на чэмпіянаце сьвету 2010 году, Рафаэль Гонігштайн апісаў тыкі-таку як «найбольш складаную мажлівую вэрсію футболу празь бязьлітасную гульню ў перадачы, спалучаную з інтэнсіўным высокім прэсінгам». На думку Гонігштайна, гэты гішпанскі стыль гульні быў значным удасканаленьнем нідэрляндзкага татальнага футболу, бо тут усё абапіраецца на рух мяча, а на на толькі сталую замену пазыцыяў гульцоў. Тыкі-така дазваляла зборнай Гішпаніі «кантраляваць і мяч, і суперніка»[35].
Чэмпіянаты сьвету
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Чэмпіянаты Эўропы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ https://www.transfermarkt.us/-/mitarbeiterhistorie/verein/3375
- ↑ Antwerp, 1920 // FIFA Архіўная копія ад 14.06.2018 г.
- ↑ Delight for the Azzurri as home advantage tells // FIFA Архіўная копія ад 05.09.2015 г.
- ↑ Uruguay triumph brings heartbreak for Brazil // FIFA Архіўная копія ад 17.12.2017 г.
- ↑ Bull, JJ. Xavi: The greatest midfielder of a generation // The Daily Telegraph Архіўная копія ад 07.09.2020 г.
- ↑ Sanghera, Mandeep. Euro 1964: A forgotten Spanish triumph // BBC Sport, 12.05.2012 г. Архіўная копія ад 07.01.2016 г.
- ↑ Estepa, Javier. Los penaltis cerraron las puertas de las 'semis' a La Roja // Marca Архіўная копія ад 07.01.2016 г.
- ↑ France v Spain, 27 June 1984. AFS Enterprises. Праверана 22.07.2021 г. Архіўная копія ад 02.07.2021 г.
- ↑ Jurado, J. Carlos. El perdón de Luis Enrique a Tassotti que nunca llegó // Marca Архіўная копія ад 12.06.2015 г.
- ↑ Hayward, Paul. Korean miracle spoilt by refereeing farce // Telegraph, 23.06.2002 г. Архіўная копія ад 08.03.2019 г.
- ↑ Euro 2008 Final Preview: Germany vs Spain Праверана 13.01.2012 г. Архіўная копія ад 29.12.2011 г.
- ↑ McNulty, Phil. Germany 0–1 Spain // BBC Sport, 29.06.2008 г. Архіўная копія ад 06.08.2017 г.
- ↑ Longman, Jeré. Americans Stun Spain and the Soccer World // The New York Times, 24.06.2009 г. Архіўная копія ад 06.07.2019 г.
- ↑ Euro 2012: Spain striker Fernando Torres wins Golden Boot award // BBC Sport, 02.07.2012 г. Архіўная копія ад 04.07.2012 г.
- ↑ Brazil v Spain: Confederations Cup final – as it happened. Guardian UK (01.07.2013). Праверана 04.07.2013 г. Архіўная копія ад 18.06.2018 г.
- ↑ Krishnan, Joe. World Cup 2014: Spain and the World Cup holders who crashed out at the group stage // The Independent, 18.06.2014 г. Архіўная копія ад 24.06.2014 г.
- ↑ Soccer: Spain World Cup factbox. Reuters (21.05.2018). Праверана 11.06.2020 г. Архіўная копія ад 12.06.2020 г.
- ↑ Bevan, Chris. Spain 1–1 Russia // BBC Sport, 01.07.2018 г. Архіўная копія ад 10.07.2018 г.
- ↑ Italy beat Spain on penalties in epic Euro 2020 semi-final Праверана 19.07.2021 г. Архіўная копія ад 19.07.2021 г.
- ↑ Mbappe, Benzema lead France over Spain in Nations League final. ESPN (10.10.2021). Архіўная копія ад 11.10.2021 г.
- ↑ Spain are eliminated, missing every penalty of the shootout vs Morocco. Marca (06.12.2022). Праверана 07.12.2022 г. Архіўная копія ад 07.12.2022 г.
- ↑ Albania 0-1 Spain: Much-changed Spain stay perfect // 24.06.2024 г. Архіўная копія ад 24.06.2024 г.
- ↑ Sanders, Emma. Spain 4–1 Georgia // 30.06.2024 г.
- ↑ Spain 2–1 Germany - Match Report & Highlights // 05.07.2024 г. Архіўная копія ад 08.07.2024 г.
- ↑ Spain 2 England 1: Oyarzabal the unlikely hero with late winner as Spain win Euro 2024. The Athletic (14.07.2024). Праверана 10.07.2024 г.
- ↑ Begley, Emlyn. Defeat extends England's '58 years of hurt' // BBC, 14.07.2024 г.
- ↑ Spain wins record fourth European Championship title by inflicting another painful loss on England. AP News (14.07.2024). Праверана 15.07.2024 г. Архіўная копія ад 14.07.2024 г.
- ↑ Spain 2–1 England: Late Oyarzabal winner earns La Roja record fourth EURO crown // 14.07.2024 г.
- ↑ Systems Football: The Basics – Tiki-Taka / Totaal-Voetball. This system is highly influenced by Fc Barcelona passing game (already based on Dutch 70s football principles) // EPLindex, 16.07.2012 г. Архіўная копія ад 18.07.2012 г.
- ↑ New coaching breed gives heart to Spain // The Times, 14.04.2008 г. Архіўная копія ад 05.05.2021 г.
- ↑ Fábregas takes positive view, from the bench // The Guardian, 10.06.2008 г. Архіўная копія ад 19.02.2014 г.
- ↑ The definitive story of how Aragonés led Spain to Euro 2008 glory // The Guardian, 02.07.2008 г. Архіўная копія ад 18.02.2014 г.
- ↑ If Spain can reign it will be so good for the old game // Sunday Mirror, 29.06.2008 г. Архіўная копія ад 05.05.2021 г.
- ↑ What is tiki-taka? How tactics made famous by Barcelona and Spain work // Goal, 08.05.2020 г. Архіўная копія ад 01.09.2020 г.
- 1 2 Why Spain were anything but boring // CBC.ca, 08.07.2010 г. Архіўная копія ад 01.01.2012 г.

