Мужчынская зборная Грэцыі па футболе
| Грэцыя | |||||
| | |||||
| Фэдэрацыя | Грэцкая футбольная фэдэрацыя[d] | ||||
|---|---|---|---|---|---|
| Канфэдэрацыя | УЭФА | ||||
| Трэнэр | |||||
| Капітан | Басыліс Тарасыдыс | ||||
| Найбольш гульняў |
Ёргас Карагуніс | ||||
| Найлепшы бамбардзір |
Нікас Анастопуляс | ||||
| Першая гульня | |||||
|
Грэцыя 1:4 Італія (Атэны, Грэцыя; 7 красавіка 1929) | |||||
| Самая буйная перамога | |||||
|
Грэцыя 8:0 Сырыя (Атэны, Грэцыя; 25 лістапада 1949) | |||||
| Самая буйная параза | |||||
|
Вугоршчына 11:1 Грэцыя (Будапэшт, Вугоршчына; 25 сакавіка 1938) | |||||
| Чэмпіянат сьвету | |||||
| Удзел | 3 (упершыню: 1994) | ||||
| Дасягненьні | ⅛ фіналу (2014) | ||||
| Чэмпіянат Эўропы | |||||
| Удзел | 4 (упершыню: 1980) | ||||
| Дасягненьні | Чэмпіён (2004) | ||||
| |||||
Мужчы́нская збо́рная Грэ́цыі па футбо́ле — нацыянальная каманда, якая прадстаўляе Грэцыю на міжнародных футбольных турнірах і ў таварыскіх матчах. Арганізацыяй, які ажыцьцяўляе кантроль і кіраваньне зборнай, ёсьць Грэцкая футбольная фэдэрацыя.
Грэцыя ўпершыню прыняла ўдзел у буйным міжнародным турніры ў 1980 годзе, калі стала ўдзельніцай фінальнай стадыі чэмпіянату Эўропы. Да гэтага грэцкі футбол толькі аднойчы ярскраваў заявіў пра сябе, калі клюб «Панатынаікос» з Атэнаў дайшоў да фіналу Кубка эўрапейскіх чэмпіёнаў у 1971 годзе. Але ані ўдзел у чэмпіянаце Эўропы 1980 году, ані дэбют у фінальнай стадыі чэмпіянату сьвету ў 1994 годзе не прынесьлі асаблівых посьпехаў нацыянальнай камандзе, бо з групаў каманда так і ня здолела выйсьці.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]12 красавіка 1896 году грэцкая зборная, прадстаўленая Атэнскай роварнай асацыяцыяй, саступіла дацкай зборнай зь лікам 9:0 або 15:0 у паказальным матчы ў Атэнах падчас летніх Алімпійскіх гульняў 1896 году[2].

Першыя тры футбольныя турніры на Алімпіядах з 1900 па 1906 гады мелі неафіцыйны статус, бо спаборніцтва яшчэ не было адкрытае для нацыянальных камандаў і мела абмежаваную колькасьць удзельнікаў трох-чатырох клюбаў зь некалькіх краінаў. Каманда з Грэцыі не атрымала запрашэньня на летнія Алімпійскія гульні 1900 і 1904 гадоў, але ў 1906 годзе адная з грэцкіх камандаў згуляла зноў супраць дацкага клюбу і двух клюбаў з Асманскай імпэрыі. Каманда, якая прадстаўляла Грэцыю, была складзеная з гульцоў Атэнаў. У фінале яна прапусьціла дзевяць галоў толькі ў першым тайме і таму зьнялася з матчу ў перапынку. Атэнскія футбалісты былі запрошаныя на матч плэй-оф за другое месца, але яны адмовіліся ад удзелу і былі неадкладна выключаныя з турніру[3]. Каманды з Грэцыі яшчэ некалькі разоў бралі ўдзел у падобных неафіцыйных матчах.
Першы афіцыйны матч нацыянальнай зборнай Грэцыі адбыўся 7 красавіка 1929 году, калі каманда саступіла рэзэрвовай зборнай Італіі зь лікам 1:4. Альбэртас Нахміяс стаў аўтарам першага афіцыйнага голу ў гісторыі грэцкай зборнай[4]. Паміж 1929 і 1936 гадамі грэцкая зборная брала ўдзел у шасьці Балканскіх кубках, і найлепшы вынік быў дасягнуты на турніры 1934—1935 гадоў, калі каманда заняла другое месца, адстаўшы ад зборнай Югаславіі ўсяго на адзін пункт. Важнай фігурай таго часу быў Костас Хуміс, які загнаў 7 галоў на Балканскім кубку і ўваходзіць у лік найлепшых бамбардзіраў у гісторыі спаборніцтва[5]. Паміж 1949 і 1958 гадамі зборная ўдзельнічала ў трох Міжземнаморскіх кубках з найлепшы вынікам на турніры 1950—1953 гадоў, калі каманда заняла другі радок. Важнай фігурай таго часу быў Ёргас Дарівас, які стаў найлепшым бамбардзірам турніру 1950—1953 гадоў з чатырма галамі, у тым ліку з хет-трыкам у браму зборнай Турэччыны[6]. У 1951 годзе зборная Грэцыі таксама стала пераможцам футбольнага турніру Міжземнаморскіх гульняў, якія ладзіліся ў эгіпецкай Александрыі. На шляху да тытулу грэкі адолелі зборныя Сырыі і ўласна Эгіпту[7]. Зоркай грэцкай каманды на спаборніцтвах быў Нікас Лекацас. У наступныя дзесяцігодзьдзі зборнай бракавала міжнароднага посьпеху, бо эканамічная і сацыяльная сытуацыя краіны па Другой сусьветнай вайне не дазваляла паўнавартасна разьвіваць нацыянальную зборную.
Пад кіраўніцтвам Алькетаса Панагуліяса грэцкая дружына ўпершыню трапіла на буйны турнір. Тады на чэмпіянат Эўропы 1980 году ў Італіі каманда кваліфікавалася зь першага месца ў групе, дзе былі зборныя СССР і Вугоршчыны[8]. У фінальнай частцы зборная Грэцыя трапіла ў групу разам з зборнымі ФРН, Нідэрляндаў і Чэхаславаччыны. У першым матчы грэкі трымаліся зь Нідэрляндамі да 65-й хвіліны, калі Кеэс Кіст рэалізаваў пэнальці і прынёс нідэрляндцам перамогу зь мінімальным лікам. Праз тры дні зборная Грэцыі гуляла супраць зборнай Чэхаславаччыны ў Рыме. Першы тайм скончыўся зь лікам 1:1, але ўрэшце каманда прагуляла 1:3. У апошнім матчы групы грэкі зьвялі матчы з Заходняй Нямеччыны ўнічыю 0:0, завяршыўшы выступ, які было прызнаны як годны для дэбюту ў фінальнай фазе буйнага футбольнага турніру.
Чэмпіянаты сьвету
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
|
|
Чэмпіянаты Эўропы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ https://www.transfermarkt.us/-/mitarbeiterhistorie/verein/3378
- ↑ Games of the I. Olympiad. RSSSF (03.02.2022). Праверана 28.07.2022 г.
- ↑ Intermediate Games of the IV. Olympiad. RSSSF (01.04.2015). Праверана 28.07.2022 г.
- ↑ The first official match in 1929. hellenic.football (09.04.2021). Праверана 08.06.2022 г.
- ↑ Balkan Cup (for Nations). RSSSF (26.11.2020). Праверана 08.06.2022 г.
- ↑ Mediterranean Cup and Mediterranean Games - Overview. RSSSF (05.07.2018). Праверана 08.06.2022 г.
- ↑ Mediterranean Games 1951 (Alexandria, Egypt). Dinant Abbink & Erik Garin (21.12.2002). Праверана 08.06.2022 г.
- ↑ Greece is in the Euro, for the first time, 1980. sansimera.gr.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Афіцыйны сайт Грэцкай футбольнай фэдэрацыі
