Мужчынская зборная Грузіі па футболе
| Грузія | |||||
| | |||||
| Фэдэрацыя | Грузінская футбольная фэдэрацыя[d] | ||||
|---|---|---|---|---|---|
| Канфэдэрацыя | УЭФА | ||||
| Трэнэр | |||||
| Капітан | Хвіча Кварацхелія | ||||
| Найбольш гульняў |
Гурам Кашыя | ||||
| Найлепшы бамбардзір |
Шота Арвэладзэ | ||||
| Першая гульня | |||||
|
Грузія 2:2 Летува (Тбілісі, Грузія; 27 траўня 1990) | |||||
| Самая буйная перамога | |||||
|
Грузія 8:0 Тайлянд (Тбілісі, Грузія; 12 кастрычніка 2023) | |||||
| Самая буйная параза | |||||
|
Грузія 1:7 Гішпанія (Тбілісі, Грузія; 8 верасьня 2023) | |||||
| Чэмпіянат Эўропы | |||||
| Удзел | 1 (упершыню: 2024) | ||||
| Дасягненьні | ⅛ фіналу (2024) | ||||
| |||||
Мужчы́нская збо́рная Гру́зіі па футбо́ле — нацыянальная каманда, якая прадстаўляе Грузію на міжнародных футбольных турнірах і ў таварыскіх матчах. Арганізацыяй, якая ажыцьцяўляе кантроль і кіраваньне зборнай, ёсьць Грузінская футбольная фэдэрацыя. Каманда існуе з 1990 году.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Ад 1923 да 1990 году грузінскія футбалісты траплялі ў склад нацыянальнай зборнай СССР, і два зь іх, як то Муртаз Хурцылава і Аляксандар Чывадзэ, у розны час былі капітанамі гэтае каманды[2].
Па заканчэньні савецкага панаваньня ў Грузіі сучасная гісторыя зборнай Грузіі пачалася ў 1990 годзе, калі каманда згуляла свой першы міжнародны матч супраць зборнай Летувы, якая першая прыняла запрашэньне. Матч адбыўся 27 траўня 1990 году на нацыянальным стадыёне ў Тбілісі. Грузію трэнаваў Гіві Нодыя. Таварыскі матч скончыўся ўнічыю зь лікам 2:2. Грузінская футбольная фэдэрацыя стала сябрам УЭФА і ФІФА ў 1992 годзе[3], што дазволіла зборнай Грузіі браць удзел у афіцыйных турнірах. Першы афіцыйны матч адбыўся ў верасьні 1994 году ў межах кваліфікацыі да чэмпіянату Эўропы 1996 году, калі каманда зь лікам 0:1 саступіла зборнай Малдовы. Грузіне не кваліфікаваліся на турнір, як і не зрабілі гэта ў шмат іншых адборачных турнірах.

Эктар Купэр стаў трэнэрам зборнай Грузіі ў жніўні 2008 году. Падчас кваліфікацыі да чэмпіянату сьвету 2010 году каманда ня мела перамог у матчах і заняла апошняе месца з трыма пунктамі[4]. Купэр не працягнуў кантракт, і 6 лістапада 2009 году новым трэнэрам нацыянальнай зборнай быў прызначаны Тэмур Кецбая. Гэты адмысловец пайшоў у адстаўку пасьля хатняй паразы 0:4 ад зборнай Польшчы ў кваліфікацыі да чэмпіянату Эўропы 2016 году 14 лістапада 2014 году, раней заяўляючы, што сыдзе незалежна ад выніку матчу[5][6].
Грузінская каманда ня здолела прабіцца на чэмпіянат Эўропы 2024 году праз адборачную групу, але з улікам новага фармату, яна яшчэ была здатная атрымаць месца на турніры празь Лігу нацыяў. У паўфінале плэй-оф дружына перамагла зборную Люксэмбургу 2:0[7][8], а ўжо ў фінальным матчы плэй-оф зборная Грузіі выгуляла зборную Грэцыі па пэнальці 4:2 пасьля нічыі 0:0, што гарантавала першую ў гісторыі кваліфікацыю на міжнародны турнір[9][10][11][12][13][14]. На чэмпіянаце Эўропы 2024 году каманда пачала з паразы зборнай Турэччыны зь лікам 1:3, пры гэтым Жорж Мікаўтадзэ адзначыўся першым у гісторыі Грузіі голам на чэмпіянатах Эўропы, а затым зьвяла ўнічыю 1:1 матч супраць зборнай Чэхіі. Перамога 2:0 над зборнай Партугаліі была прызнаная адным з найбольш нечаканых вынікаў[15], што дазволіла камандзе прабіцца ў 1/8 фіналу ўжо ў дэбютным міжнародным турніры. Грузіны хутка вылецелі з турніру, бо зазналі паразу ад зборнай Гішпаніі зь лікам 1:4[16]. Мікаўтадзэ завяршыў спаборніцтва як суўладальнік тытулу Залатая буца чэмпіянату Эўропы.
Чэмпіянаты Эўропы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ https://newscentraltv.com/georgia-sack-sagnol-after-nations-league-defeat/
- ↑ Erik, Scott Soccer Artistry and the Secret Police: Georgian Football in the Multiethnic Soviet Empire. IDFI.
- ↑ Georgian Football Federation. UEFA. Праверана 30.12.2006 г. Архіўная копія ад 12.04.2010 г.
- ↑ Wilson, Jonathan. Strict Cuper remains serious about beleaguered Georgia's hopes // The Guardian, 10.02.2009 г. Архіўная копія ад 12.01.2024 г.
- ↑ European Qualifiers: Temuri Ketsbaia quits as coach of Georgia. Sky Sports. Праверана 12.01.2024 г. Архіўная копія ад 12.01.2024 г.
- ↑ Temuri Ketsbaia quits as Georgia manager. ESPN.com (15.11.2014). Праверана 12.01.2024 г. Архіўная копія ад 12.01.2024 г.
- ↑ Georgia will play with Greece in the final of the European Football Championship playoffs // News Hub
- ↑ Georgia one step closer to Euro 2024 after 2–0 win over 10-man Luxembourg. Reuters (03.2024). Праверана 03.2024 г.
- ↑ Georgia defeated Greece in a penalty shootout and will play at the European Championship for the first time in history. newshub.ge (27.03.2024). Праверана 26.03.2024 г.
- ↑ Making history: Georgia's national football team will play at Euro 2024, after defeating Greece in playoff final — AGENDA.GE. agenda.ge. Праверана 28.03.2024 г.
- ↑ Georgia and star Kvaratskhelia head to Euro 2024 after beating Greece in penalty shootout. AP News (26.03.2024). Праверана 26.03.2024 г.
- ↑ Georgia qualify for first European Championships after penalty shootout win over Greece. Irish Independent (26.03.2024). Праверана 26.03.2024 г.
- ↑ Georgia create history by reaching Euro 2024 // BBC Sport
- ↑ Georgia reach Euro 2024 with Greece shootout win to make history. Reuters (03.2024). Праверана 03.2024 г.
- ↑ Georgia 2-0 Portugal (Jun 26, 2024) Game Analysis. ESPN. Праверана 26.06.2024 г.
- ↑ Spain beats Georgia 4-1 to reach Euro 2024 quarterfinals. It next plays host Germany. FOX Sports. Праверана 30.06.2024 г.
