Перайсьці да зьместу

Мужчынская зборная Вэнэсуэлы па футболе

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вэнэсуэла
Лягатып
Фэдэрацыя Вэнэсуэльская футбольная фэдэрацыя[d]
Канфэдэрацыя КОНМЭБОЛ
Трэнэр
Капітан Тамас Рынкон[d]
Найбольш гульняў Тамас Рынкон Edit this on Wikidata (143)
Найлепшы бамбардзір Салямон Рандон Edit this on Wikidata (50)
Першая гульня
Панама 2:1 Вэнэсуэла
(Панама, Панама; 12 лютага 1938)
Самая буйная перамога
Вэнэсуэла 7:0 Пуэрта-Рыка
(Каракас, Вэнэсуэла; 16 студзеня 1959)
Самая буйная параза
Аргентына 11:0 Вэнэсуэла
(Расарыё, Аргентына; 10 жніўня 1975)
Кубак Амэрыкі
Удзел 20 (упершыню: 1967)
Дасягненьні 4 месца (2011)
Асноўная форма
Рэзэрвовая форма

Мужчы́нская збо́рная Вэнэсуэ́лы па футбо́ле — нацыянальная каманда, якая прадстаўляе Вэнэсуэлу на міжнародных футбольных турнірах і ў таварыскіх матчах. Арганізацыяй, якая ажыцьцяўляе кантроль і кіраваньне зборнай, ёсьць Вэнэсуэльская футбольная фэдэрацыя. Зборная ўваходзіць у такія арганізацыі, як ФІФА і КОНМЭБОЛ.

Зборная Вэнэсуэлы ня брала ўдзел у кваліфікацыі да чэмпіянатаў сьвету да 1966 году, калі яна трапіла ў адборачную групу з зборнымі Ўругваю і Пэру, але не набрала аніводнага пункту ў чатырох матчах.

Вэнэсуэльская каманда ў 1951 годзе.

У кваліфікацыі 1970 году каманда разжылася толькі адзіным пунктам, а пасьля адмовы ад удзелу ў кваліфікацыйным цыклі 1974 году каманда паўтарыла той жа вынік у адборы 1978 году. У кваліфікацыі да чэмпіянату сьвету 1982 году зборная Вэнэсуэлы здабыла сваю першую перамогу, адолеўшы супраціў супраць зборнай Балівіі. Наступнай перамогі ў кваліфікацыі да чэмпіянату сьвету давялося чакаць да цыклю 1994 году, калі была пераможаная зборная Эквадору. Адметным момантам кваліфікацыі 1998 году стаў гол брамніка Рафаэля Дудамэля ў матчы супраць зборнай Аргентыны, у якім вэнэсуэльцы прагулялі зь лікам 2:5.

Не зважаючы на слабую выніковасьць у 1960-я і 1970-я гады, выбітныя гульцы, як то Люіс Мэндоса і Рафаэль Сантана, мелі прызнаньне. У гэты ж час зборная Вэнэсуэлы здолела кваліфікавацца на летнія Алімпійскія гульні 1980 году, што стала найбуйнейшым міжнародным футбольным спаборніцтвам краіны, у якім яна брала ўдзел. У 2000-я гады цікавасьць да спорту, і да футболу ў прыватнасьці, у краіне вырасла і зборная па футболе перастала займаць стабільнае апошняе месца ў рэгіянальных спаборніцтвах. На Кубку Амэрыкі 2007 году, які ўпершыню прайшоў у Вэнэсуэле, зборная ўпершыню за доўгія гады здолела выйсьці з групы, але разгромна саступіла зборнай Уругваю ў чвэрцьфінале, што таксама было прызнана велізарным дасягненьнем (у выніковай клясыфікацыі гаспадары занялі 6-е месца).

Зборная ў 2008 годзе.

На Кубку Амэрыкі 2011 году зборная Вэнэсуэлы дайшла да паўфіналу, дзе саступіла зборнай Парагваю ў сэрыі пасьляматчавых пэнальці. У матчы за трэці радок «вінатынта» саступілі зборнай Пэру зь лікам 1:4. Гэты вынік стаў найлепшым у гісторыі зборнай Вэнэсуэлы. 4 верасьня 2014 году Наэль Санвісэнтэ быў прызначаны трэнэрам нацыянальнай зборнай[1]. Першы матч каманды пад кіраўніцтвам новага трэнэра адбыўся 5 верасьня 2014 году супраць зборнай Рэспублікі Карэі і скончыўся паразай зь лікам 1:3[2]. Зборная Вэнэсуэлы пачала кваліфікацыйную кампанію да чэмпіянату сьвету з хатняй паразы 0:1 ад зборнай Парагваю. Матч супраць зборнай Чылі скончыўся расчаравальнай паразай зь лікам 1:4. Санвісэнтэ абвесьціў пра сваю адстаўку праз тыдзень пасьля ўзаемнай згоды з фэдэрацыі. На момант ягонага сыходу каманда займала апошняе месца ў кваліфікацыйнай табліцы, маючы толькі адзіны пункт.

  • 1916 — ня сябра КОНМЭБОЛ
  • 1917 — ня сябра КОНМЭБОЛ
  • 1919 — ня сябра КОНМЭБОЛ
  • 1920 — ня сябра КОНМЭБОЛ
  • 1921 — ня сябра КОНМЭБОЛ
  • 1922 — ня сябра КОНМЭБОЛ
  • 1923 — ня сябра КОНМЭБОЛ
  • 1924 — ня сябра КОНМЭБОЛ
  • 1925 — ня сябра КОНМЭБОЛ
  • 1926 — ня сябра КОНМЭБОЛ
  • 1927 — ня сябра КОНМЭБОЛ
  • 1929 — ня сябра КОНМЭБОЛ
  • 1935 — ня сябра КОНМЭБОЛ
  • 1937 — ня сябра КОНМЭБОЛ
  • 1939 — ня сябра КОНМЭБОЛ
  • 1941 — ня сябра КОНМЭБОЛ
  • 1942 — ня сябра КОНМЭБОЛ
  • 1945 — ня сябра КОНМЭБОЛ
  • 1946 — ня сябра КОНМЭБОЛ
  • 1947 — ня сябра КОНМЭБОЛ
  • 1949 — ня сябра КОНМЭБОЛ
  • 1953 — ня брала ўдзелу
  • 1955 — ня брала ўдзелу
  • 1956 — ня брала ўдзелу
  • 1957 — ня брала ўдзелу
  • 1959 — ня брала ўдзелу
  • 1959 — ня брала ўдзелу
  • 1963 — ня брала ўдзелу
  • 1967 — пятае месца
  • 1975 — групавы этап
  • 1979 — групавы этап
  • 1983 — групавы этап
  • 1987 — групавы этап
  • 1989 — групавы этап
  • 1991 — групавы этап
  • 1993 — групавы этап
  • 1995 — групавы этап
  • 1997 — групавы этап
  • 1999 — групавы этап
  • 2001 — групавы этап
  • 2004 — групавы этап
  • 2007 — чвэрцьфінал
  • 2011 — чацьвертае месца
  • 2015 — групавы этап
  • 2016 — чвэрцьфінал
  • 2019 — чвэрцьфінал
  • 2021 — групавы этап
  • 2024 — чвэрцьфінал
  1. ↑ Match Centre. FIFA. Праверана 04.01.2017 г. Архіўная копія ад 31.07.2014 г.
  2. ↑ Korea Republic 3–1 Venezuela. Goal (09.05.2014). Праверана 04.01.2017 г. Архіўная копія ад 10.10.2016 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]