Мужчынская зборная Бэльгіі па футболе
| Бэльгія | |||||
| | |||||
| Фэдэрацыя | Каралеўская бэльгійская футбольная асацыяцыя[d] | ||||
|---|---|---|---|---|---|
| Канфэдэрацыя | УЭФА | ||||
| Трэнэр | |||||
| Капітан | Ян Вэртонген | ||||
| Найбольш гульняў |
Ян Вэртонген | ||||
| Найлепшы бамбардзір |
Рамэлю Люкаку | ||||
| Першая гульня | |||||
|
Бэльгія 3:3 Францыя (Брусэль, Бэльгія; 1 траўня 1904) | |||||
| Самая буйная перамога | |||||
|
Бэльгія 9:0 Замбія (Брусэль, Бэльгія; 4 чэрвеня 1994) Бэльгія 10:1 Сан-Марына (Брусэль, Бэльгія; 28 лютага 2001) Бэльгія 9:0 Гібральтар (Льеж, Бэльгія; 31 жніўня 2017) Бэльгія 9:0 Сан-Марына (Брусэль, Бэльгія; 10 кастрычніка 2019) | |||||
| Самая буйная параза | |||||
|
Ангельшчына (ам.) 11:2 Бэльгія (Лёндан, Ангельшчына; 17 красавіка 1909) | |||||
| Чэмпіянат сьвету | |||||
| Удзел | 15 (упершыню: 1930) | ||||
| Дасягненьні | Трэцяе месца (2018) | ||||
| Чэмпіянат Эўропы | |||||
| Удзел | 7 (упершыню: 1972) | ||||
| Дасягненьні | 2 месца (1980) | ||||
| |||||
Мужчы́нская збо́рная Бэ́льгіі па футбо́ле — нацыянальная каманда, якая прадстаўляе Бэльгію на міжнародных футбольных турнірах і ў таварыскіх матчах. Арганізацыяй, якая ажыцьцяўляе кантроль і кіраваньне зборнай, ёсьць Каралеўская бэльгійская футбольная асацыяцыя. Каманда існуе з 1904 году. Бэльгійская зборная ўважаецца за адную з найстарэйшых зборных Эўропы па футболе, яна брала ўдзел ва ўсіх малых і буйных турнірах пачатку XX стагодзьдзя.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Бэльгія была адной зь першых краінаў мацерыковай часткі Эўропы, дзе пачалі гуляць у футбол. Першы зафіксаваны факт гульні ў футбол у Бэльгіі датуецца 1863 годам[2].

Бэльгійцы згулялі свой першы афіцыйны матч 1 траўня 1904 году, калі на стадыёне Вівіер-д’Уа ва Ўклі сустрэліся супраць зборнай Францыі[3]. Праз дваццаць дзён футбольныя фэдэрацыі абедзьвюх краінаў былі сярод сямі заснавальнікаў ФІФА[4]. У той час склад Бэльгіі абіраўся камітэтам пад кіраўніцтвам Эдуара дэ Лявэлея, які звычайна браў гульцоў з шасьці ці сямі галоўных клюбаў краіны. Зборная Бэльгіі пачала гуляць двойчы на год супраць зборнай Нідэрляндаў з 1905 году, звычайна праводзячы адзін матч у Антвэрпэне і адзін у Ратэрдаме. У 1906 годзе нацыянальная каманда атрымала мянушку «чырвоныя д’яблы» праз свае чырвоныя кашулі. У 1908 годзе былы шатляндзкі футбаліст Ўільям Максўэл заняў пасаду першага галоўнага трэнэра каманды.
На летніх Алімпійскіх гульнях 1920 году, у сваім першым афіцыйным алімпійскім выступе, «чырвоныя д’яблы» заваявалі залаты мэдаль на хатнім полі пасьля спрэчнага фіналу, у якім іхныя супернікі, якімі былі футбалісты зборнай Чэхаславаччыны, пакінулі поле. У трох алімпійскіх турнірах 1920-х гадоў яны дасягнулі прыстойных вынікаў, а таксама згулялі свой першы міжкантынэнтальны матч супраць зборнай Аргентыны[5]. Аднак у наступнае дзесяцігодзьдзе не прынясло Бэльгіі добрых вынікаў, у тым ліку ў турнірах чэмпіянату сьвету[5]. Паводле гісторыка Рычарда Гэншоў, «рост [футболу] ў Скандынавіі, Цэнтральнай Эўропе і Паўднёвай Амэрыцы пакінуў Бэльгію далёка ззаду». Не зважаючы на тое, што Другая сусьветная вайна перашкодзіла міжнародным футбольным падзеям у 1940-х гадах, бэльгійская каманда заставалася актыўнай, ладзячы непрызнаныя таварыскія матчы супраць камандаў іншых хаўрусных дзяржаваў[6].

Зборная Бэльгіі кваліфікавалася толькі на адзін з васьмі буйных турніраў у 1950-х і 1960-х гадах, якім стаў чэмпіянат сьвету 1954 году. За дзень да пачатку турніру Каралеўская бэльгійская футбольная асацыяцыя была сярод трох заснавальнікаў УЭФА[7]. Спалучэньне няўдачаў у афіцыйных матчах і посьпехаў у таварыскіх прынесла бэльгійцам жартоўны тытул «чэмпіёны сьвету ў таварыскіх матчах»[8]. Вынікі каманды палепшыліся ў пачатку 1970-х гадоў пад кіраўніцтвам трэнэра Раймона Гутальса. Гэтым разам цалкам апранутыя ў белыя строі, бэльгійцы здабылі свае першыя перамогі на чэмпіянаце сьвету 1970 году і на чэмпіянаце Эўропы 1972 году. Па дарозе на Эўра-1972 яны выбілі дзейных чэмпіёнаў Эўропы, на той час гэта была зборная Італіі. У фінальнай стадыі бэльгійскія футбалісты занялі трэці радок, перамогшы зборную Вугоршчыны ў матчы за бронзу. У 1973 годзе адмена пераможнага голу ў іхным апошнім матчы кваліфікацыі да чэмпіянату сьвету 1974 году пазбавіла зборную выхаду ў фінальную частку[9], зрабіўшы яе адзінай краінай, якая калі-небудзь прапусьціла фінальны турнір чэмпіянату сьвету, не прапусьціўшы аніводнага голу ў кваліфікацыі. Наступныя дзьве спробы трапіць на буйны турнір, то бок на чэмпіянат Эўропы 1976 году і чэмпіянат сьвету 1978 году, таксама аказаліся безвыніковымі[10][11].
Пачынаючы з другога месца на чэмпіянаце Эўропы 1980 году, 1980-я і пачатак 1990-х гадоў звычайна ўважаецца за першую «залатую эпоху» зборнай Бэльгіі[12]. Пад кіраўніцтвам Гі Тыса каманда дасягнула фіналу Эўра-1980, але ў фінале мінімальна саступіла зборнай ФРН зь лікам 1:2. Пачынаючы з чэмпіянату сьвету 1982 году і заканчваючы чэмпіянатам сьвету 2002 году, нацыянальная каманда кваліфікавалася на шэсьць чэмпіянатаў сьвету запар[13]. У гэты час розныя трэнэры выводзілі каманда па-за межы першага раўнду. Зборная дасягнула паўфіналу чэмпіянату сьвету 1986 году, выбіўшы на шляху да гэтага зборныя СССР і Гішпаніі ў плэй-оф[14]. У фінал эўрапейцаў не пусьцілі аргентынцы, якія перамаглі зь лікам 2:0, а абодва галы былі загнаныя зорным Дыега Марадонам[15]. Пасьля выхаду ў фінал чэмпіянату Эўропы 1980 году, наступныя выступы на чэмпіянатах Эўропы былі няўдалымі, бо каманда выбывала на раньніх стадыях у 1984 і 2000 гадах. Перад чэмпіянатам сьвету 2002 году зборная Бэльгіі выгуляла дзейных чэмпіёнаў сьвету і Эўропы — зборную Францыі. На тым чэмпіянаце сьвету бэльгійцы перамагла зборную Расеі і згуляла ўнічыю з зборнымі Японіі і Тунісу, трапіўшы ў 1/8 фіналу. Там яны былі выбітыя будучымі чэмпіёнамі сьвету, якімі сталі футбалісты зборнай Бразыліі. Трэнэр Бразыліі Луіс Фэліпэ Скалары пазьней заявіў, што матч супраць зборнай Бэльгіі быў найцяжэйшым для ягонай каманды на турніры[16].
Чэмпіянаты сьвету
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Чэмпіянаты Эўропы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ https://sporza.be/nl/2026/07/21/rode-duivels-hebben-nieuwe-bondscoach-nederlander-mark-van-bommel-volgt-rudi-garcia-op-tot-en-met-ek-2028~1784658390861
- ↑ Vanysacker, Dries Belgische voetbalgeschiedenis begon in Gent // Eos. — 21.05.2015.
- ↑ Belgium v France − a 109-year-old rivalry. UEFA (13.08.2013). Праверана 15.08.2013 г. Архіўная копія ад 25.06.2016 г.
- ↑ History of FIFA – Foundation. FIFA. Праверана 16.05.2014 г. Архіўная копія ад 25.06.2016 г.
- 1 2 Stokkermans, Karel Belgium – List of International Matches. RSSSF. Праверана 04.02.2018 г. Архіўная копія ад 01.07.2016 г.
- ↑ Belgium in exile - Belgische regering, vluchtelingen en soldaten in Groot-Brittannië // Catalogus van de Gelijknamige Tentoonstelling in Het Algemeen Rijksarchief te Brussel. — С. 31.
- ↑ Chaplin, Mark (05.05.2014) The birth of UEFA. UEFA. Праверана 28.06.2014 г. Архіўная копія ад 25.06.2016 г.
- ↑ Retro WK 1966: Engeland wint na meest omstreden goal van de eeuw, Duivels stranden in testmatch. voetbalnieuws.be (31.05.2014). Праверана 19.08.2015 г. Архіўная копія ад 25.06.2016 г.
- ↑ Wonderbaarlijke ontsnappingen uit de Oranje-historie // de Volkskrant, 19.11.2003 г. Архіўная копія ад 08.06.2016 г.
- ↑ European Championship 1976. RSSSF (20.06.2013). Праверана 24.10.2015 г. Архіўная копія ад 25.06.2016 г.
- ↑ World Cup 1978 Qualifying. RSSSF (03.01.2000). Праверана 24.10.2015 г. Архіўная копія ад 25.06.2016 г.
- ↑ Why You Should (and Should Not) be Excited About Belgium's New Golden Generation // The New Republic. — 16.06.2014.
- ↑ 2014 Fifa World Cup: Guide to Belgium's Group H. BBC (23.05.2014). Праверана 12.07.2016 г. Архіўная копія ад 19.09.2020 г.
- ↑ 1986 Soccer World Cup Scores. thesoccerworldcups.com (17.05.2024).
- ↑ Why Diego Maradona against Belgium was his most complete display at the 1986 World Cup. The New York Times (15.12.2022).
- ↑ Wilmots: "Tegen Brazilië zou mooi zijn". gva.be (06.12.2013).
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Афіцыйны сайт Каралеўскай бэльгійскай футбольнай асацыяцыі
- Усе вынікі з 1904 году. RSSSF
- Статыстыка на сайце Footbel.be
